https://bel.sputnik.by/20240507/lukashenka-zayav-shto-abmyarkue-z-putsnym-kaardynatsyyu-voysk-z-vykarystannem-tyaz-1086044973.html
Лукашэнка заявіў, што абмяркуе з Пуціным каардынацыю войск з выкарыстаннем ТЯЗ
Лукашэнка заявіў, што абмяркуе з Пуціным каардынацыю войск з выкарыстаннем ТЯЗ
Sputnik Беларусь
Кіраўнік беларускай дзяржавы 8 мая адправіцца з афіцыйным візітам у Маскву, дзе адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Таксама 9 мая... 07.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-07T19:17+0300
2024-05-07T19:17+0300
2024-05-07T19:17+0300
ядзерная зброя ў беларусі
ядзерная зброя
у беларусі
беларусь
расія
саюзная дзяржава
бяспека
палітыка
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074065467_0:0:3125:1757_1920x0_80_0_0_a50641b83a1e589427a4a1e49cd8106b.jpg
МІНСК, 7 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што 8 мая ў Маскве плануе абмеркаваць з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным сумесную каардынацыю і прымяненне войск з выкарыстаннем ядзерных спецбоепрыпасаў у ходзе праверкі і прыняць "канчатковае рашэнне", перадае БелТА.Як паведамлялася, у Беларусі пачалася раптоўная праверка сіл і сродкаў-носьбітаў тактычнай ядзернай зброі. Паводле інфармацыі Мінабароны краіны, у гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні прыводзіцца дывізіён аператыўна-тактычнага комплексу "Искандер" і эскадрылля самалётаў Су-25. Гэта праверка спланавана на фоне мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Расіі па выкарыстанні нестратэгічных ядзерных боепрыпасаў, і сінхранізавана з імі.У публікацыі БелТА са спасылкай на словы беларускага лідара адзначаецца, што рашэнне аб сумеснай каардынацыі і прымяненні войск з выкарыстаннем спецбоепрыпасаў кіраўнікі Беларусі і Расіі маюць намер абмеркаваць на сустрэчы ў Маскве 8 мая."І прымем канчатковае рашэнне", - заявіў беларускі прэзідэнт."Непасрэднае кіраванне, кіраўніцтва войскамі, падача сігналаў на вучэбнае выкарыстанне нестратэгічнай ядзернай зброі будзе ажыццяўляцца генеральнымі штабамі Беларусі і Расіі ў адпаведнасці з існуючымі планамі ўзаемадзеяння", - дадаў ён.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240506/padrykhtoka-da-vuchennya-pa-vykarystann-nestrategchnay-yadzernay-zbro-pachalasya--ras-1085966715.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074065467_203:0:2864:1996_1920x0_80_0_0_27e962212f5d8953daeaa70f142013e3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ядзерная зброя, у беларусі, беларусь, расія, саюзная дзяржава, бяспека, палітыка, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, навіны , еаэс
ядзерная зброя, у беларусі, беларусь, расія, саюзная дзяржава, бяспека, палітыка, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, навіны , еаэс
Лукашэнка заявіў, што абмяркуе з Пуціным каардынацыю войск з выкарыстаннем ТЯЗ
Кіраўнік беларускай дзяржавы 8 мая адправіцца з афіцыйным візітам у Маскву, дзе адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Таксама 9 мая ён будзе прысутнічаць на Парадзе Перамогі ў сталіцы РФ.
МІНСК, 7 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што 8 мая ў Маскве плануе абмеркаваць з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным сумесную каардынацыю і прымяненне войск з выкарыстаннем ядзерных спецбоепрыпасаў у ходзе праверкі і прыняць "канчатковае рашэнне", перадае
БелТА.
Як паведамлялася, у Беларусі пачалася раптоўная праверка сіл і сродкаў-носьбітаў тактычнай ядзернай зброі. Паводле інфармацыі Мінабароны краіны, у гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні прыводзіцца дывізіён аператыўна-тактычнага комплексу "Искандер" і эскадрылля самалётаў Су-25. Гэта праверка спланавана на фоне мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Расіі па выкарыстанні нестратэгічных ядзерных боепрыпасаў, і сінхранізавана з імі.
"Мерапрыемствы будуць праводзіцца на агульным аператыўна-стратэгічным фоне з адпрацоўкай у тым ліку расійскімі войскамі выкарыстання нестратэгічнай ядзернай зброі. У атрыманні аператыўнай інфармацыі нам дапамогуць воінскія часці Маскоўскай і Ленінградскай ваенных акруг, а таксама сілы і сродкі Балтыйскага флоту, размешчаныя ў Калінінградскай вобласці", - сказаў Лукашэнка ў аўторак, выступаючы на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Перамогі, у Палацы Рэспублікі.
У публікацыі БелТА са спасылкай на словы беларускага лідара адзначаецца, што рашэнне аб сумеснай каардынацыі і прымяненні войск з выкарыстаннем спецбоепрыпасаў кіраўнікі Беларусі і Расіі маюць намер абмеркаваць на сустрэчы ў Маскве 8 мая.
"І прымем канчатковае рашэнне", - заявіў беларускі прэзідэнт.
"Непасрэднае кіраванне, кіраўніцтва войскамі, падача сігналаў на вучэбнае выкарыстанне нестратэгічнай ядзернай зброі будзе ажыццяўляцца генеральнымі штабамі Беларусі і Расіі ў адпаведнасці з існуючымі планамі ўзаемадзеяння", - дадаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"