https://bel.sputnik.by/20240508/lukashenka-prapanava-svoy-plan-razvtstsya-eaes-1086087353.html
Лукашэнка прапанаваў свой план развіцця ЕАЭС
Лукашэнка прапанаваў свой план развіцця ЕАЭС
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт пералічыў сем напрамкаў, работу па якіх, як ён лічыць, трэба ўзмацніць у ЕАЭС. 08.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-08T20:06+0300
2024-05-08T20:06+0300
2024-05-08T20:06+0300
аляксандр лукашэнка
навіны
еаэс
саміт
беларусь
расія
масква
у свеце
палітыка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/08/1086085564_0:0:2986:1680_1920x0_80_0_0_3efdf2d9a5e36bb0c708b293ed5bc700.jpg
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Галоўнае ў тым, што краіны ЕАЭС навучыліся лепей чуць адна адну, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на юбілейным саміце аб’яднання ў Маскве.У той жа час ён звярнуў увагу на праблему пратэкцыянізму."У рэальнасці рынак абараняюць (дзяржавы ЕАЭС - Sputnik) не ад імпарту з трэціх краін..., а ад тавараў і паслуг, вырабленых у краінах нашага саюза. Гэта значыць абараняем свой рынак ад сваіх партнёраў", - адзначыў беларускі прэзідэнт.Акрамя таго, Лукашэнка пералічыў пункты, па якіх ЕАЭС трэба ўзмацніць працу, у тым ліку ў міжнародным пазіцыянаванні саюза.Іншы пункт – фінансавая падтрымка прамысловай кааперацыі. Лукашэнка папрасіў Еўразійскую эканамічную камісію ініцыятыўна ўключыцца ў гэтую працу, а таксама прыцягнуць да яе бізнес-саюзы."Сродкі на субсідзіраванне праектаў выдзелены немалыя", - падкрэсліў беларускі лідар.Таксама ён зрабіў акцэнт на бесперашкодным доступе да дзяржзакупак – гэта "патрабуе неадкладнага рашэння".Акрамя таго, прэзідэнт Беларусі заявіў, што трэба актывізаваць лічбавізацію і "сканцэнтравацца на больш хуткім прызнанні электроннага лічбавага подпісу"."Гаворым аб гэтым ужо не першы год. Усе прынцыповыя дамоўленасці даўно дасягнуты, але воз і цяпер там", - канстатаваў кіраўнік рэспублікі.Ён адзначыў, што неабходна ўзмацніць работу па лічбавізацыі тэхнічнага рэгулявання, развіцці транспартнага сектара і наладжванні пастаяннага канала абмену інфармацыяй з краінамі ШАС, у першую чаргу – з Кітаем.Асобна Лукашэнка спыніўся на харчовай бяспецы.Пры гэтым прэзідэнт Беларусі падкрэсліў актыўныя і паслядоўныя намаганні Расіі па развіцці і ўмацаванні партнёрства ў ЕАЭС, якія "сёння важныя як ніколі".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240508/putsn-u-eaes-zabyaspechana-vysokaya-stupen-svabody-peramyashchennya-tavara-1086085146.html
беларусь
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/08/1086085564_117:0:2848:2048_1920x0_80_0_0_cff055db97b7938bceb4e2234d8b53d3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, навіны , еаэс, саміт, беларусь, расія, масква, у свеце, палітыка, эканоміка
аляксандр лукашэнка, навіны , еаэс, саміт, беларусь, расія, масква, у свеце, палітыка, эканоміка
Лукашэнка прапанаваў свой план развіцця ЕАЭС
Беларускі прэзідэнт пералічыў сем напрамкаў, работу па якіх, як ён лічыць, трэба ўзмацніць у ЕАЭС.
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Галоўнае ў тым, што краіны ЕАЭС навучыліся лепей чуць адна адну, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на юбілейным саміце аб’яднання ў Маскве.
"…Ні рост ВУП, ні павелічэнне рэальных даходаў насельніцтва не былі б магчымы, калі б мы былі паасобку. Ды і не ўсім у адзіночку ўдалося б захаваць свой суверэнітэт", - сказаў Лукашэнка.
У той жа час ён звярнуў увагу на праблему пратэкцыянізму.
"У рэальнасці рынак абараняюць (дзяржавы ЕАЭС - Sputnik) не ад імпарту з трэціх краін..., а ад тавараў і паслуг, вырабленых у краінах нашага саюза. Гэта значыць абараняем свой рынак ад сваіх партнёраў", - адзначыў беларускі прэзідэнт.
Акрамя таго, Лукашэнка пералічыў пункты, па якіх ЕАЭС трэба ўзмацніць працу, у тым ліку ў міжнародным пазіцыянаванні саюза.
"Вялізныя перавагі адкрывае для ўсіх нас паралельны ўдзел краін ЕАЭС, ды і нашых партнёраў па Садружнасці незалежных дзяржаў, у ШАС і БРІКС", - сказаў ён.
Іншы пункт – фінансавая падтрымка прамысловай кааперацыі. Лукашэнка папрасіў Еўразійскую эканамічную камісію ініцыятыўна ўключыцца ў гэтую працу, а таксама прыцягнуць да яе бізнес-саюзы.
"Сродкі на субсідзіраванне праектаў выдзелены немалыя", - падкрэсліў беларускі лідар.
Таксама ён зрабіў акцэнт на бесперашкодным доступе да дзяржзакупак – гэта "патрабуе неадкладнага рашэння".
Акрамя таго, прэзідэнт Беларусі заявіў, што трэба актывізаваць лічбавізацію і "сканцэнтравацца на больш хуткім прызнанні электроннага лічбавага подпісу".
"Гаворым аб гэтым ужо не першы год. Усе прынцыповыя дамоўленасці даўно дасягнуты, але воз і цяпер там", - канстатаваў кіраўнік рэспублікі.
Ён адзначыў, што неабходна ўзмацніць работу па лічбавізацыі тэхнічнага рэгулявання, развіцці транспартнага сектара і наладжванні пастаяннага канала абмену інфармацыяй з краінамі ШАС, у першую чаргу – з Кітаем.
Асобна Лукашэнка спыніўся на харчовай бяспецы.
"Лічу неабходным удасканальваць работу па ўніфікацыі патрабаванняў, звязаных з абарачэннем сельскагаспадарчай прадукцыі, больш актыўна ўкараняць інавацыйныя падыходы ў аграпрамысловым комплексе", - сказаў ён.
Пры гэтым прэзідэнт Беларусі падкрэсліў актыўныя і паслядоўныя намаганні Расіі па развіцці і ўмацаванні партнёрства ў ЕАЭС, якія "сёння важныя як ніколі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"