https://bel.sputnik.by/20240508/polsk-suddzya-shmt-u-perspektyve-khatse-by-zanyatstsa-paltykay-1086081124.html
Польскі дысідэнт Шміт: у перспектыве хацеў бы заняцца палітыкай
Польскі дысідэнт Шміт: у перспектыве хацеў бы заняцца палітыкай
Sputnik Беларусь
Паляк Томаш Шміт, які збег у Беларусь, распавёў Sputnik пра тое, ці ў бяспецы зараз яго сям’я, чым ён хацеў бы займацца пасля пераезду, як змянілася стаўленне... 08.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-08T17:38+0300
2024-05-08T17:38+0300
2024-05-08T19:14+0300
відэа
відэа
томаш шміт
польшча
прыстанішча
у беларусі
беларусь
палітыка
грамадства
меркаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/08/1086077520_0:40:1280:761_1920x0_80_0_0_9cc622d844ed206e3a1a2fe6e516a7fe.jpg
Яшчэ адзін грамадзянін Польшчы папрасіў палітычнага прыстанішча ў Беларусі з прычыны нязгоды з палітыкай і дзеяннямі польскіх улад у дачыненні да суседніх краін – Расіі і Беларусі. Цяпер ужо дысідэнт, польскі суддзя Ваяводскага адміністрацыйнага суда ў Варшаве Томаш Шміт распавёў Sputnik Беларусь аб абставінах свайго рашэння, аб хваляванні за сям’ю і аб планах на далейшую прафесійную дзейнасць у Беларусі.Калі казаць пра палітыку, у Варшаве зараз адбываюцца зусім незразумелыя справы, польскія ўлады робяць усё, каб раз’яднаць нашыя народы, адзначыў госць радыё Sputnik Беларусь."Можна сказаць, на шчасце, я ўжо некалькі гадоў у разводзе. Мая жонка і дзеці не жывуць разам са мной. З гэтага боку можна сказаць, што яны ў бяспецы. На працягу апошніх трох гадоў я стараўся абмяжоўваць кантакты з мэтай іх бяспекі. Канешне, сэрца ў мяне балела", - прызнаўся субяседнік Sputnik.Паводле слоў Шміта, у перспектыве ён хацеў бы заняцца палітыкай і геапалітыкай: "У мяне ўражанне, што польскія палітыкі рэалізуюць зусім не польскія інтарэсы, а інтарэсы Брытаніі, Амерыкі, і пра гэта трэба гаварыць услых".Шміт пацвердзіў Sputnik, што ў апошні час вельмі моцна змянілася стаўленне да ўкраінцаў у Польшчы."Гэта праўда. У пачатку СВА звычайныя людзі, звычайныя палякі, не ўлады, дапамагалі ўкраінцам, палякі разумелі, што ўкраінцы не хочуць ваяваць, што яны ўцякаюць ад таталітарнага ўрада. Цяпер стаўленне моцна памянялася. Мы бачым украінцаў, якія вельмі багатыя, яны ездзяць на дарагіх машынах, ходзяць на дыскатэкі, бізнес украінскі ўваходзіць у Польшчу, у іх грошай значна больш, гэта небяспечна для нашага польскага бізнесу, пытанне хаця б у прадуктах харчавання, якія паступаюць у Польшчу, гэта знішчае нашы фермерскія гаспадаркі, адсюль і пратэсты", - кажа Шміт.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
польшча
беларусь
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/08/1086077520_0:45:1102:871_1920x0_80_0_0_8276b8b1f4eb1caedbfec6bd22c268c5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, томаш шміт, польшча, прыстанішча, у беларусі, беларусь, палітыка, грамадства, меркаванне, у свеце, видео, украіна, спецаперацыя, эксклюзіў, радыё
відэа, томаш шміт, польшча, прыстанішча, у беларусі, беларусь, палітыка, грамадства, меркаванне, у свеце, видео, украіна, спецаперацыя, эксклюзіў, радыё
Польскі дысідэнт Шміт: у перспектыве хацеў бы заняцца палітыкай
17:38 08.05.2024 (абноўлена: 19:14 08.05.2024) Эксклюзіў
Паляк Томаш Шміт, які збег у Беларусь, распавёў Sputnik пра тое, ці ў бяспецы зараз яго сям’я, чым ён хацеў бы займацца пасля пераезду, як змянілася стаўленне да ўкраінцаў у Польшчы, і што страцілі радавыя палякі з-за заходніх санкцый у дачыненні да РФ і Беларусі.
Яшчэ адзін грамадзянін Польшчы папрасіў палітычнага прыстанішча ў Беларусі з прычыны нязгоды з палітыкай і дзеяннямі польскіх улад у дачыненні да суседніх краін – Расіі і Беларусі. Цяпер ужо дысідэнт, польскі суддзя Ваяводскага адміністрацыйнага суда ў Варшаве Томаш Шміт распавёў Sputnik Беларусь аб абставінах свайго рашэння, аб хваляванні за сям’ю і аб планах на далейшую прафесійную дзейнасць у Беларусі.
Калі казаць пра палітыку, у Варшаве зараз адбываюцца зусім незразумелыя справы, польскія ўлады робяць усё, каб раз’яднаць нашыя народы, адзначыў госць радыё Sputnik Беларусь.
"Можна сказаць, на шчасце, я ўжо некалькі гадоў у разводзе. Мая жонка і дзеці не жывуць разам са мной. З гэтага боку можна сказаць, што яны ў бяспецы. На працягу апошніх трох гадоў я стараўся абмяжоўваць кантакты з мэтай іх бяспекі. Канешне, сэрца ў мяне балела", - прызнаўся субяседнік Sputnik.
Паводле слоў Шміта, у перспектыве ён хацеў бы заняцца палітыкай і геапалітыкай: "У мяне ўражанне, што польскія палітыкі рэалізуюць зусім не польскія інтарэсы, а інтарэсы Брытаніі, Амерыкі, і пра гэта трэба гаварыць услых".
Шміт пацвердзіў Sputnik, што ў апошні час вельмі моцна змянілася стаўленне да ўкраінцаў у Польшчы.
"Гэта праўда. У пачатку СВА звычайныя людзі, звычайныя палякі, не ўлады, дапамагалі ўкраінцам, палякі разумелі, што ўкраінцы не хочуць ваяваць, што яны ўцякаюць ад таталітарнага ўрада. Цяпер стаўленне моцна памянялася. Мы бачым украінцаў, якія вельмі багатыя, яны ездзяць на дарагіх машынах, ходзяць на дыскатэкі, бізнес украінскі ўваходзіць у Польшчу, у іх грошай значна больш, гэта небяспечна для нашага польскага бізнесу, пытанне хаця б у прадуктах харчавання, якія паступаюць у Польшчу, гэта знішчае нашы фермерскія гаспадаркі, адсюль і пратэсты", - кажа Шміт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"