Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Салют на Дзень Перамогі ў Мінску: дзе паглядзець

Падпісацца
Неба над беларускай сталіцай 9 мая ўпрыгожыць святочны салют. Дзе яго можна будзе ўбачыць, а таксама на якіх пляцоўках пройдуць асноўныя святочныя мерапрыемствы – глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.
Асноўным месцам святочных гулянняў у горадзе па традыцыі стане пляцоўка каля Палаца спорту. Тут з гадзіны дня да 11 вечара будуць выступаць прафесійныя і самадзейныя калектывы і выканаўцы.
Непадалёку – на зялёнай зоне на скрыжаванні двух праспектаў, Пераможцаў і Машэрава, – будзе арганізавана пляцоўка для сямейнага адпачынку. Тут будуць працаваць інтэрактыўныя зоны з разнастайнымі гульнямі, майстар-класамі, ваенна-палявым лагерам, партызанскай пляцоўкай і палявой кухняй.
Яшчэ адна святочная зона будзе працаваць у музейна-паркавым комплексе "Перамога". Традыцыйна яна будзе арганізавана пры падтрымцы Міністэрства абароны. У планах – правядзенне выставы ваеннай тэхнікі, спартыўных мерапрыемстваў і гульняў.
Акрамя таго, святочныя гулянні пройдуць у кожным раёне Мінска. Будуць арганізаваны канцэртныя праграмы, майстар-класы, выставы твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Салют у гонар Дня Перамогі дадуць у шасці кропках у беларускай сталіцы. Пачатак – у 23:00. Галоўнае месца дзеяння – парк імя Я. Купалы. Акрамя таго, залпы ўпрыгожаць неба каля "Чыжоўка-Арэны", Нацыянальнай бібліятэкі, у парках імя Уга Чавеса і імя Паўлава, на набярэжнай у парку Дразды.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0