Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі – 2024
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Святочныя кірмашы разгорнуцца ў кожным раёне Мінска 9 мая

© Sputnik / Виктор ТолочкоКірмаш, архіўнае фота
Кірмаш, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 08.05.2024
Падпісацца
Цэнтральны кірмаш да Дня Перамогі традыцыйна размесціцца на пляцоўцы каля Палаца спорту ў Мінску.
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Святочныя кірмашы будуць працаваць у кожным раёне беларускай сталіцы на Дзень Перамогі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Мінск-Навіны".
Цэнтральны кірмаш традыцыйна разгорнецца на пляцоўцы каля Палаца спорту, дзе жыхарам і гасцям сталіцы ў святочны дзень будзе прапанаваны шырокі асартымент прадукцыі грамадскага харчавання, тавараў з дзяржсімволікай і вырабаў рамеснікаў.
Харчовыя тавары будуць прадавацца ў 25 драўляных шале, а таксама ў чатырох фудтраках. Акрамя таго, будуць працаваць атракцыёны.
Кірмаш каля Палаца спорту будзе працаваць 9 мая з 11:00 да 23:00, 10 мая – з 15:00 да 22:00, а 11 і 12 мая – з 12:00 да 22:00.

Кірмашы ў раёнах

Акрамя таго, да Дня Перамогі будуць арганізаваны і раённыя кірмашы:
у Заводскім раёне кірмаш пройдзе на стаянцы каля "Чыжоўка-Арэны";
у Ленінскім – на пляцоўцы ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе;
у Маскоўскім – у парку імя М. Паўлава;
у Кастрычніцкім вызначаны дзве пляцоўкі: у гарналыжным цэнтры "Сонечная даліна" ў парку "Курасоўшчына" і ў жылым раёне "Сокал";
у Партызанскім раёне кірмашы пройдуць у Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага і ў парку экстрэмальных відаў спорту;
у Першамайскім – у скверы на скрыжаванні вуліцы Каліноўскага і праспекта Незалежнасці;
у Савецкім – у скверы імя У. Мулявіна;
у Фрунзенскім – у парку імя 60-годдзя Кастрычніка;
у Цэнтральным – у парку Перамогі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Sputnik адкрыў выставу фатаграфій з фондаў Саўінфармбюро ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2024
Дзень Перамогі – 2024
Sputnik адкрыў фотавыставу "Пачатак вызвалення" з фондаў Саўінфармбюро
Стужка навiн
0