https://bel.sputnik.by/20240508/syargeenka-nasha-sla--gstarychnay-pamyats-1086062005.html
Сяргеенка: наша сіла ў гістарычнай памяці
Сяргеенка: наша сіла ў гістарычнай памяці
Sputnik Беларусь
Беларускія дэпутаты ўсклалі кветкі да помнікаў воінам, якія знаходзяцца на ваенных могілках у цэнтры беларускай сталіцы. 08.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-08T12:14+0300
2024-05-08T12:14+0300
2024-05-08T12:14+0300
дзень перамогі
дзень перамогі
навіны
ігар сяргеенка
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
грамадства
гісторыя
вялікая айчынная вайна
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/08/1086061512_0:280:1280:1000_1920x0_80_0_0_e78997394602d4a54336b9362e0825e5.jpg
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка адзначыў важнасць захавання гістарычнай памяці.Сёння спікер ніжняй палаты беларускага парламента, дэпутаты прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу на могілках "Ваенныя".Гэтая акцыя праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 79-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 7 мая гэтае памятнае месца наведалі генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед, кіраўнік МЗС краіны Сяргей Алейнік. У мерапрыемствах прымаў удзел настаяцель Аляксандранеўскага храма протаіерэй Мікалай Коржыч.Сяргеенка адзначыў, што на могілках "Ваенныя", дзе знаходзіцца Аляксандра-Неўскі храм, пахаваны воіны, якія ў розныя гістарычныя перыяды абаранялі Радзіму.Паводле яго слоў, тут удзельнікі і Руска-Турэцкай, і Першай сусветнай, і Вялікай Айчыннай войнаў, шмат пахавана вядомых дзеячаў беларускай дзяржавы даваеннага і пасляваеннага часу.Гаворачы аб важнасці захавання гістарычнай памяці і гістарычнай праўды, старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што ў гэтыя дні, напярэдадні 9 Мая, на "Ваенныя" могілкі прыходзяць і юныя грамадзяне, і чыноўнікі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240507/lukashenka-my-budzem-vyyalyats--addavats-pad-sud-tykh-khto-datychny-da-zlachynstva-natsysta-1086041958.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/08/1086061512_0:160:1280:1120_1920x0_80_0_0_aff477caa8e1555faeba665813fe6cf1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень перамогі, навіны , ігар сяргеенка, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь
дзень перамогі, навіны , ігар сяргеенка, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь
Сяргеенка: наша сіла ў гістарычнай памяці
Беларускія дэпутаты ўсклалі кветкі да помнікаў воінам, якія знаходзяцца на ваенных могілках у цэнтры беларускай сталіцы.
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка адзначыў важнасць захавання гістарычнай памяці.
Сёння спікер ніжняй палаты беларускага парламента, дэпутаты прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу на могілках "Ваенныя".
Гэтая акцыя праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 79-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 7 мая гэтае памятнае месца наведалі генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед, кіраўнік МЗС краіны Сяргей Алейнік. У мерапрыемствах прымаў удзел настаяцель Аляксандранеўскага храма протаіерэй Мікалай Коржыч.
"Я ўпэўнен, што людзі жывыя да таго часу, пакуль аб іх памятаюць, пакуль перадаюць эстафету памяці іншым пакаленням, так павінна быць, і ў гэтым наша сіла", - заявіў Сяргеенка журналістам.
Сяргеенка адзначыў, што на могілках "Ваенныя", дзе знаходзіцца Аляксандра-Неўскі храм, пахаваны воіны, якія ў розныя гістарычныя перыяды абаранялі Радзіму.
Паводле яго слоў, тут удзельнікі і Руска-Турэцкай, і Першай сусветнай, і Вялікай Айчыннай войнаў, шмат пахавана вядомых дзеячаў беларускай дзяржавы даваеннага і пасляваеннага часу.
Гаворачы аб важнасці захавання гістарычнай памяці і гістарычнай праўды, старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што ў гэтыя дні, напярэдадні 9 Мая, на "Ваенныя" могілкі прыходзяць і юныя грамадзяне, і чыноўнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"