https://bel.sputnik.by/20240508/yubleyny-samt-eaes-u-maskve--translyatsyya-1086074689.html
Уладзімір Пуцін адкрыў юбілейны саміт ЕАЭС
Уладзімір Пуцін адкрыў юбілейны саміт ЕАЭС
Sputnik Беларусь
Саміт ЕАЭС у гонар 10-годдзя Саюза сабраў у Маскве лідараў дзяржаў-удзельніц напярэдадні Дня Перамогі. 08.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-08T17:00+0300
2024-05-08T17:00+0300
2024-05-08T17:32+0300
відэа
відэа
саміт
еаэс
масква
расія
у свеце
палітыка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/08/1086081724_0:0:2822:1588_1920x0_80_0_0_52862baf44d9661b34ebb1539b2b56f8.jpg
МІНСК, 8 мая – Sputnik. ЕАЭС дапамагае забяспечыць стабільнае эканамічнае развіццё Еўразійскага рэгіёна ў цэлым, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Маскве."Характэрна, што станоўчая макраэканамічная дынаміка (ЕАЭС - Sputnik) захоўваецца і ў бягучым годзе. Якраз аб гэтым перад тым, як зайсці ў залу, мы гаварылі з калегамі", - сказаў Пуцін.Ён таксама адзначыў, што за 10 гадоў ЕАЭС зацвердзіўся як адзін з самастойных і самадастатковых цэнтраў шматпалярнага свету, які фарміруецца зараз. За гэты супольны ВУП краін аб’яднання вырас з 1,6 да 2,5 трлн долараў. Тавараабарот дзяржаў-членаў з трэцімі краінамі павялічыўся на 60% (з 579 да 923 млрд долараў).Раней паведамлялася, што саміт ЕАЭС у сталіцы РФ прымеркаваны да 10-годдзя з дня падпісання Дагавора аб ЕАЭС. Гэты дакумент падпісалі 29 мая 2014 года ў Астане лідары Беларусі, Казахстана і Расіі – Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Уладзімір Пуцін.Цяпер у Саюз уваходзяць больш краін: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія. Сёлета ў арганізацыі старшынствуе Арменія. На маскоўскі саміт прыехалі прэзідэнты Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і прэм’ер-міністр Арменіі.Спачатку лідары вырашылі паразмаўляць у вузкім фармаце. Пазней у пашыраным складзе да іх далучацца прэзідэнты Узбекістана і Кубы. Іх краіны маюць статус дзяржаў-назіральнікаў пры ЕАЭС.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
масква
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/08/1086081724_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_ce7e60ff826f4cf559c49eecfcdfa8cf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, саміт, еаэс, масква, расія, у свеце, палітыка, эканоміка, видео
відэа, саміт, еаэс, масква, расія, у свеце, палітыка, эканоміка, видео
Уладзімір Пуцін адкрыў юбілейны саміт ЕАЭС
17:00 08.05.2024 (абноўлена: 17:32 08.05.2024) Саміт ЕАЭС у гонар 10-годдзя Саюза сабраў у Маскве лідараў дзяржаў-удзельніц напярэдадні Дня Перамогі.
МІНСК, 8 мая – Sputnik. ЕАЭС дапамагае забяспечыць стабільнае эканамічнае развіццё Еўразійскага рэгіёна ў цэлым, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Маскве.
"Характэрна, што станоўчая макраэканамічная дынаміка (ЕАЭС - Sputnik) захоўваецца і ў бягучым годзе. Якраз аб гэтым перад тым, як зайсці ў залу, мы гаварылі з калегамі", - сказаў Пуцін.
Ён таксама адзначыў, што за 10 гадоў ЕАЭС зацвердзіўся як адзін з самастойных і самадастатковых цэнтраў шматпалярнага свету, які фарміруецца зараз. За гэты супольны ВУП краін аб’яднання вырас з 1,6 да 2,5 трлн долараў. Тавараабарот дзяржаў-членаў з трэцімі краінамі павялічыўся на 60% (з 579 да 923 млрд долараў).
Раней паведамлялася, што саміт ЕАЭС у сталіцы РФ прымеркаваны да 10-годдзя з дня падпісання Дагавора аб ЕАЭС. Гэты дакумент падпісалі 29 мая 2014 года ў Астане лідары Беларусі, Казахстана і Расіі – Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Уладзімір Пуцін.
Цяпер у Саюз уваходзяць больш краін: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія. Сёлета ў арганізацыі старшынствуе Арменія. На маскоўскі саміт прыехалі прэзідэнты Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і прэм’ер-міністр Арменіі.
Спачатку лідары вырашылі паразмаўляць у вузкім фармаце. Пазней у пашыраным складзе да іх далучацца прэзідэнты Узбекістана і Кубы. Іх краіны маюць статус дзяржаў-назіральнікаў пры ЕАЭС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"