Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі – 2024
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Снайпер у спадніцы: дзяўчаты на франтах Вялікай Айчыннай вайны

Падпісацца
Без жанчын на фронце ў Вялікую Айчынную было не абысціся. Спачатку ўрачы, санітаркі і медсёстры, потым сувязісткі, тэлефаністкі і радысткі, а паступова дайшло і да жаночых ваенных фарміраванняў. У гадавіну Перамогі Sputnik Беларусь узгадвае жанчын-снайпераў.
Да 1943-га ў Чырвонай Арміі служылі ад 2 да 2,5 млн жанчын. З жанчын-добраахвотнікаў былі сфарміраваны 3 авіяцыйныя палкі: 46-ы гвардзейскі начны бамбардзіровачны (немцы называлі іх "начнымі ведзьмамі"), 125-ы гвардзейскі бамбардзіровачны, 586-ы знішчальны полк СПА.
Былі створаны асобная жаночая добраахвотніцкая стралковая брыгада, асобны жаночы запасны стралковы полк, асобная жаночая рота на флоце, а адкрытая ў 1942 годзе Цэнтральная жаночая снайперская школа падрыхтавала 1 300 дзяўчат. Наш сённяшні аповед – пра іх.
Самай паспяховай жанчынай-снайперам у сусветнай гісторыі была Людміла Паўлічэнка, на рахунку якой 309 знішчаных салдат і афіцэраў праціўніка. Амерыканскія журналісты далі ёй гучную мянушку "Лэдзі Смерць". Яна стала сімвалам супраціўлення і барацьбы з нацызмам. У гісторыю ўвайшла яе фраза: "Мне 25 гадоў, на фронце я паспела знішчыць 309 фашысцкіх захопнікаў. Ці не здаецца вам, джэнтльмены, што вы занадта доўга хаваецеся за маёй спіной?".
Пра гераінь-снайпераў ваенных гадоў – у нашай фотастужцы.
CC BY-SA 4.0 / Unknown / Ziba Ganyieva aiming (cropped image)

Снайпер 130-й стралковай дывізіі Зіба Ганіева.

Нарадзілася 20 жніўня 1923 года ў азербайджанскім горадзе Шэмаха. У 14 гадоў стала сіратой пры жывых бацьках: у 1937 годзе маці Зібы была рэпрэсіравана, а бацька вымушана адмовіўся ад яе, каб выратаваць ёй жыццё.

У тым жа годзе Зіба з’ехала ў Ташкент, дзе паступіла на харэаграфічнае аддзяленне Узбекскай філармоніі. У 1940-м пераехала ў Маскву, дзе паступіла на акцёрскі факультэт у "ГИТИС".

У першыя дні вайны запісалася добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Скончыла кароткатэрміновыя стралковыя курсы, дзе навучылася страляць з кулямёта і снайперскай вінтоўкі, а таксама пазнаёмілася з мастацтвам разведкі.

Снайпер 130-й стралковай дывізіі Зіба Ганіева.Нарадзілася 20 жніўня 1923 года ў азербайджанскім горадзе Шэмаха. У 14 гадоў стала сіратой пры жывых бацьках: у 1937 годзе маці Зібы была рэпрэсіравана, а бацька вымушана адмовіўся ад яе, каб выратаваць ёй жыццё.У тым жа годзе Зіба з’ехала ў Ташкент, дзе паступіла на харэаграфічнае аддзяленне Узбекскай філармоніі. У 1940-м пераехала ў Маскву, дзе паступіла на акцёрскі факультэт у "ГИТИС".У першыя дні вайны запісалася добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Скончыла кароткатэрміновыя стралковыя курсы, дзе навучылася страляць з кулямёта і снайперскай вінтоўкі, а таксама пазнаёмілася з мастацтвам разведкі. - Sputnik Беларусь
1/12

Снайпер 130-й стралковай дывізіі Зіба Ганіева.

Нарадзілася 20 жніўня 1923 года ў азербайджанскім горадзе Шэмаха. У 14 гадоў стала сіратой пры жывых бацьках: у 1937 годзе маці Зібы была рэпрэсіравана, а бацька вымушана адмовіўся ад яе, каб выратаваць ёй жыццё.

У тым жа годзе Зіба з’ехала ў Ташкент, дзе паступіла на харэаграфічнае аддзяленне Узбекскай філармоніі. У 1940-м пераехала ў Маскву, дзе паступіла на акцёрскі факультэт у "ГИТИС".

У першыя дні вайны запісалася добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Скончыла кароткатэрміновыя стралковыя курсы, дзе навучылася страляць з кулямёта і снайперскай вінтоўкі, а таксама пазнаёмілася з мастацтвам разведкі.

© Sputnik / Sergei Loskutov / Перайсці ў медыябанк

На здымку: Зіба Ганіева танцуе падчас зацішша на фронце.

У кастрычніку 1941 года Ганіева стала стралком 3-й Маскоўскай камуністычнай дывізіі, вясной 1942 года ў складзе 130-й стралковай дывізіі прыбыла на Паўночна-Заходні фронт і адразу далучылася да актыўных баявых дзеянняў. Разам з баявой сяброўкай – Нінай Салавей – стала ініцыятарам арганізацыі снайперскага руху ў дывізіі. Толькі з 12 красавіка па 23 мая 1942 года ў раёне сёл Чорнае, Лунева, Ажэсцы і Дзягілева Ленінградскай вобласці, знішчыла 20 немцаў, у тым ліку 2 афіцэраў. Узнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга.

Паводле некаторых звестак, усяго на яе рахунку 129 забітых варожых салдат. Дакументальна пацверджаны 28 знішчаных ворагаў.

На здымку: Зіба Ганіева танцуе падчас зацішша на фронце.У кастрычніку 1941 года Ганіева стала стралком 3-й Маскоўскай камуністычнай дывізіі, вясной 1942 года ў складзе 130-й стралковай дывізіі прыбыла на Паўночна-Заходні фронт і адразу далучылася да актыўных баявых дзеянняў. Разам з баявой сяброўкай – Нінай Салавей – стала ініцыятарам арганізацыі снайперскага руху ў дывізіі. Толькі з 12 красавіка па 23 мая 1942 года ў раёне сёл Чорнае, Лунева, Ажэсцы і Дзягілева Ленінградскай вобласці, знішчыла 20 немцаў, у тым ліку 2 афіцэраў. Узнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга.Паводле некаторых звестак, усяго на яе рахунку 129 забітых варожых салдат. Дакументальна пацверджаны 28 знішчаных ворагаў. - Sputnik Беларусь
2/12

На здымку: Зіба Ганіева танцуе падчас зацішша на фронце.

У кастрычніку 1941 года Ганіева стала стралком 3-й Маскоўскай камуністычнай дывізіі, вясной 1942 года ў складзе 130-й стралковай дывізіі прыбыла на Паўночна-Заходні фронт і адразу далучылася да актыўных баявых дзеянняў. Разам з баявой сяброўкай – Нінай Салавей – стала ініцыятарам арганізацыі снайперскага руху ў дывізіі. Толькі з 12 красавіка па 23 мая 1942 года ў раёне сёл Чорнае, Лунева, Ажэсцы і Дзягілева Ленінградскай вобласці, знішчыла 20 немцаў, у тым ліку 2 афіцэраў. Узнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга.

Паводле некаторых звестак, усяго на яе рахунку 129 забітых варожых салдат. Дакументальна пацверджаны 28 знішчаных ворагаў.

© Sputnik / Sergei Loskutov / Перайсці ў медыябанк

23 мая 1942 года была цяжка паранена ў бок асколкам міны. Цудам яе ўдалося адправіць на самалёце ў Маскву, дзе яе 11 месяцаў даглядала Марыя Фёдараўна Швернік, яна выратавала Зібу ад смерці ад заражэння крыві.

Пасля заканчэння вайны Зіба Ганіева выйшла замуж за азербайджанскага дыпламата Тофіка Кадырава, які на той момант быў часовым павераным пасольства СССР у Турцыі. Разам з мужам вярнулася ў Маскву, знялася ў кіно (фільм 1945 года "Тахир и Зухра"), займалася гісторыяй, стала доктарам усходазнаўства, прафесарам, кандыдатам філалагічных навук. З 1956 года была навуковым супрацоўнікам у Інстытуце ўсходазнаўства Акадэміі навук СССР.

Памерла 22 жніўня 2010 года ў Маскве. Узнагароджана ордэнамі: Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені; медалём "За оборону Москвы".

23 мая 1942 года была цяжка паранена ў бок асколкам міны. Цудам яе ўдалося адправіць на самалёце ў Маскву, дзе яе 11 месяцаў даглядала Марыя Фёдараўна Швернік, яна выратавала Зібу ад смерці ад заражэння крыві.Пасля заканчэння вайны Зіба Ганіева выйшла замуж за азербайджанскага дыпламата Тофіка Кадырава, які на той момант быў часовым павераным пасольства СССР у Турцыі. Разам з мужам вярнулася ў Маскву, знялася ў кіно (фільм 1945 года "Тахир и Зухра"), займалася гісторыяй, стала доктарам усходазнаўства, прафесарам, кандыдатам філалагічных навук. З 1956 года была навуковым супрацоўнікам у Інстытуце ўсходазнаўства Акадэміі навук СССР.Памерла 22 жніўня 2010 года ў Маскве. Узнагароджана ордэнамі: Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені; медалём "За оборону Москвы". - Sputnik Беларусь
3/12

23 мая 1942 года была цяжка паранена ў бок асколкам міны. Цудам яе ўдалося адправіць на самалёце ў Маскву, дзе яе 11 месяцаў даглядала Марыя Фёдараўна Швернік, яна выратавала Зібу ад смерці ад заражэння крыві.

Пасля заканчэння вайны Зіба Ганіева выйшла замуж за азербайджанскага дыпламата Тофіка Кадырава, які на той момант быў часовым павераным пасольства СССР у Турцыі. Разам з мужам вярнулася ў Маскву, знялася ў кіно (фільм 1945 года "Тахир и Зухра"), займалася гісторыяй, стала доктарам усходазнаўства, прафесарам, кандыдатам філалагічных навук. З 1956 года была навуковым супрацоўнікам у Інстытуце ўсходазнаўства Акадэміі навук СССР.

Памерла 22 жніўня 2010 года ў Маскве. Узнагароджана ордэнамі: Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені; медалём "За оборону Москвы".

© Sputnik / V. Krasutskiy / Перайсці ў медыябанк

20 сакавіка 1942 года загадам НКА СССР была створана школа інструктараў-снайпераў пры Галоўным Упраўленні "Всевобуча", якая пачала заняткі з першым наборам курсантаў 18 красавіка. 3 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё школы з парадам асабовага складу і прыняццем воінскай прысягі.

За час існавання школы (7 выпускаў) падрыхтаваны 1 061 снайпер і 407 інструктараў снайперскай справы. Дзве выхаванкі школы былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

На здымку: начальнік палітаддзела Цэнтральнай снайперскай школы Кацярына Нікіфарава размаўляе з дзяўчатамі, якія ад’язджаюць на фронт.

20 сакавіка 1942 года загадам НКА СССР была створана школа інструктараў-снайпераў пры Галоўным Упраўленні "Всевобуча", якая пачала заняткі з першым наборам курсантаў 18 красавіка. 3 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё школы з парадам асабовага складу і прыняццем воінскай прысягі.За час існавання школы (7 выпускаў) падрыхтаваны 1 061 снайпер і 407 інструктараў снайперскай справы. Дзве выхаванкі школы былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.На здымку: начальнік палітаддзела Цэнтральнай снайперскай школы Кацярына Нікіфарава размаўляе з дзяўчатамі, якія ад’язджаюць на фронт. - Sputnik Беларусь
4/12

20 сакавіка 1942 года загадам НКА СССР была створана школа інструктараў-снайпераў пры Галоўным Упраўленні "Всевобуча", якая пачала заняткі з першым наборам курсантаў 18 красавіка. 3 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё школы з парадам асабовага складу і прыняццем воінскай прысягі.

За час існавання школы (7 выпускаў) падрыхтаваны 1 061 снайпер і 407 інструктараў снайперскай справы. Дзве выхаванкі школы былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

На здымку: начальнік палітаддзела Цэнтральнай снайперскай школы Кацярына Нікіфарава размаўляе з дзяўчатамі, якія ад’язджаюць на фронт.

© Photo : Public domain

Марыя Паліванава і Наталля Каўшова, 1942 год.

Марыя Паліванава нарадзілася ў вёсцы Нарышкіна цяпер Алексінскага раёна Тульскай вобласці 24 кастрычніка 1922 года, а Наталля Каўшова – 26 лістапада 1920 года ва Уфе.

Калі пачалася вайна, абедзве працавалі ў "Оргавиапроме". Пасля заканчэння курсаў снайпераў, з кастрычніка 1941-га пайшлі на фронт. Са студзеня 1942 года – у 528 стралковым палку (130-я стралковая дывізія, 1-я ўдарная армія, Паўночна-заходні фронт).

На асабістым снайперскім рахунку Паліванава не менш за 50 знішчаных салдат і афіцэраў праціўніка, паводле інфармацыі з некаторых выданняў ваенных гадоў – 134. На асабістым рахунку снайпера Каўшовай – 167 знішчаных салдат і афіцэраў праціўніка (па сведчанні яе аднапалчаніна Георгія Балоўнева, не менш за 200), ва ўзнагародным лісце асабліва згадваецца, што сярод іх былі варожыя снайперы і кулямётны разлік праціўніка).

14 жніўня 1942 года каля вёскі Сутокі Парфінскага раёна Наўгародскай вобласці ў няроўным баі сяброўкі былі паранены, але не спынілі бой. Расстраляўшы ўвесь запас патронаў, яны ўзарвалі сябе гранатамі разам з салдатамі праціўніка, якія акружылі іх. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Марыі Паліванавай і Наталлі Каўшовай у лютым 1943 года пасмяротна.

Марыя Паліванава і Наталля Каўшова, 1942 год.Марыя Паліванава нарадзілася ў вёсцы Нарышкіна цяпер Алексінскага раёна Тульскай вобласці 24 кастрычніка 1922 года, а Наталля Каўшова – 26 лістапада 1920 года ва Уфе.Калі пачалася вайна, абедзве працавалі ў "Оргавиапроме". Пасля заканчэння курсаў снайпераў, з кастрычніка 1941-га пайшлі на фронт. Са студзеня 1942 года – у 528 стралковым палку (130-я стралковая дывізія, 1-я ўдарная армія, Паўночна-заходні фронт).На асабістым снайперскім рахунку Паліванава не менш за 50 знішчаных салдат і афіцэраў праціўніка, паводле інфармацыі з некаторых выданняў ваенных гадоў – 134. На асабістым рахунку снайпера Каўшовай – 167 знішчаных салдат і афіцэраў праціўніка (па сведчанні яе аднапалчаніна Георгія Балоўнева, не менш за 200), ва ўзнагародным лісце асабліва згадваецца, што сярод іх былі варожыя снайперы і кулямётны разлік праціўніка).14 жніўня 1942 года каля вёскі Сутокі Парфінскага раёна Наўгародскай вобласці ў няроўным баі сяброўкі былі паранены, але не спынілі бой. Расстраляўшы ўвесь запас патронаў, яны ўзарвалі сябе гранатамі разам з салдатамі праціўніка, якія акружылі іх. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Марыі Паліванавай і Наталлі Каўшовай у лютым 1943 года пасмяротна. - Sputnik Беларусь
5/12

Марыя Паліванава і Наталля Каўшова, 1942 год.

Марыя Паліванава нарадзілася ў вёсцы Нарышкіна цяпер Алексінскага раёна Тульскай вобласці 24 кастрычніка 1922 года, а Наталля Каўшова – 26 лістапада 1920 года ва Уфе.

Калі пачалася вайна, абедзве працавалі ў "Оргавиапроме". Пасля заканчэння курсаў снайпераў, з кастрычніка 1941-га пайшлі на фронт. Са студзеня 1942 года – у 528 стралковым палку (130-я стралковая дывізія, 1-я ўдарная армія, Паўночна-заходні фронт).

На асабістым снайперскім рахунку Паліванава не менш за 50 знішчаных салдат і афіцэраў праціўніка, паводле інфармацыі з некаторых выданняў ваенных гадоў – 134. На асабістым рахунку снайпера Каўшовай – 167 знішчаных салдат і афіцэраў праціўніка (па сведчанні яе аднапалчаніна Георгія Балоўнева, не менш за 200), ва ўзнагародным лісце асабліва згадваецца, што сярод іх былі варожыя снайперы і кулямётны разлік праціўніка).

14 жніўня 1942 года каля вёскі Сутокі Парфінскага раёна Наўгародскай вобласці ў няроўным баі сяброўкі былі паранены, але не спынілі бой. Расстраляўшы ўвесь запас патронаў, яны ўзарвалі сябе гранатамі разам з салдатамі праціўніка, якія акружылі іх. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Марыі Паліванавай і Наталлі Каўшовай у лютым 1943 года пасмяротна.

© Sputnik / Sergei Baranov / Перайсці ў медыябанк

Імя гэтай дзяўчыны-снайпера ў фотаархіве не захавалася. Вядома толькі, што яна ўваходзіла ў склад 1-га Прыбалтыйскага фронту і ў першай жа засадзе знішчыла 5 гітлераўцаў.

Імя гэтай дзяўчыны-снайпера ў фотаархіве не захавалася. Вядома толькі, што яна ўваходзіла ў склад 1-га Прыбалтыйскага фронту і ў першай жа засадзе знішчыла 5 гітлераўцаў. - Sputnik Беларусь
6/12

Імя гэтай дзяўчыны-снайпера ў фотаархіве не захавалася. Вядома толькі, што яна ўваходзіла ў склад 1-га Прыбалтыйскага фронту і ў першай жа засадзе знішчыла 5 гітлераўцаў.

© Sputnik / Evgeniy Haldei  / Перайсці ў медыябанк

Баі за Новарасійскі порт у ходзе Новарасійска-Таманскай наступальнай аперацыі. На фота – Лізавета Міронава.

Лізавета Міронава нарадзілася ў 1924 годзе ў Маскве. Пасля заканчэння дзесяці класаў сярэдняй школы ў 1941 годзе добраахвотна ўступіла ў рады Чырвонай Арміі.

Удзельнічала ў абароне Адэсы і Севастопаля ў складзе 1-га добраахвотніцкага атрада маракоў. Затым была снайперам 255-й Асобнай Чырванасцяжнай брыгады марской пяхоты Чарнаморскага флоту. У кастрычніку 1942 года ў баях на Туапсінскім напрамку ў раёне Гарачага Ключа, за 5 дзён баёў знішчыла больш за 20 фашыстаў. Усяго, па даных розных крыніц, на яе асабістым рахунку – ад 34 да 100 знішчаных салдат і афіцэраў праціўніка.

У ноч з 9 на 10 верасня 1943 года ў баях за Новарасійск старшы чырванафлоцец Міронава была цяжка паранена. Памерла 26 верасня 1943 году ва ўзросце 19 гадоў. Пахавана ў брацкай магіле ў Геленджыку. Звестак аб узнагародах няма.

Баі за Новарасійскі порт у ходзе Новарасійска-Таманскай наступальнай аперацыі. На фота – Лізавета Міронава.Лізавета Міронава нарадзілася ў 1924 годзе ў Маскве. Пасля заканчэння дзесяці класаў сярэдняй школы ў 1941 годзе добраахвотна ўступіла ў рады Чырвонай Арміі.Удзельнічала ў абароне Адэсы і Севастопаля ў складзе 1-га добраахвотніцкага атрада маракоў. Затым была снайперам 255-й Асобнай Чырванасцяжнай брыгады марской пяхоты Чарнаморскага флоту. У кастрычніку 1942 года ў баях на Туапсінскім напрамку ў раёне Гарачага Ключа, за 5 дзён баёў знішчыла больш за 20 фашыстаў. Усяго, па даных розных крыніц, на яе асабістым рахунку – ад 34 да 100 знішчаных салдат і афіцэраў праціўніка.У ноч з 9 на 10 верасня 1943 года ў баях за Новарасійск старшы чырванафлоцец Міронава была цяжка паранена. Памерла 26 верасня 1943 году ва ўзросце 19 гадоў. Пахавана ў брацкай магіле ў Геленджыку. Звестак аб узнагародах няма. - Sputnik Беларусь
7/12

Баі за Новарасійскі порт у ходзе Новарасійска-Таманскай наступальнай аперацыі. На фота – Лізавета Міронава.

Лізавета Міронава нарадзілася ў 1924 годзе ў Маскве. Пасля заканчэння дзесяці класаў сярэдняй школы ў 1941 годзе добраахвотна ўступіла ў рады Чырвонай Арміі.

Удзельнічала ў абароне Адэсы і Севастопаля ў складзе 1-га добраахвотніцкага атрада маракоў. Затым была снайперам 255-й Асобнай Чырванасцяжнай брыгады марской пяхоты Чарнаморскага флоту. У кастрычніку 1942 года ў баях на Туапсінскім напрамку ў раёне Гарачага Ключа, за 5 дзён баёў знішчыла больш за 20 фашыстаў. Усяго, па даных розных крыніц, на яе асабістым рахунку – ад 34 да 100 знішчаных салдат і афіцэраў праціўніка.

У ноч з 9 на 10 верасня 1943 года ў баях за Новарасійск старшы чырванафлоцец Міронава была цяжка паранена. Памерла 26 верасня 1943 году ва ўзросце 19 гадоў. Пахавана ў брацкай магіле ў Геленджыку. Звестак аб узнагародах няма.

© Sputnik / Vladimir Grebnev / Перайсці ў медыябанк

2-гі Прыбалтыйскі фронт. Група савецкіх жанчын-снайпераў на вучэннях, незадоўга да адпраўкі на фронт. Злева направа: кавалеры ордэнаў Славы снайперы Ніна Лабкоўская (на яе рахунку 89 знішчаных салдат праціўніка), Люба Макарава (84), Шура Вінаградава (82), Юля Белавусава (80) і Ганна Носава (66).

2-гі Прыбалтыйскі фронт. Група савецкіх жанчын-снайпераў на вучэннях, незадоўга да адпраўкі на фронт. Злева направа: кавалеры ордэнаў Славы снайперы Ніна Лабкоўская (на яе рахунку 89 знішчаных салдат праціўніка), Люба Макарава (84), Шура Вінаградава (82), Юля Белавусава (80) і Ганна Носава (66). - Sputnik Беларусь
8/12

2-гі Прыбалтыйскі фронт. Група савецкіх жанчын-снайпераў на вучэннях, незадоўга да адпраўкі на фронт. Злева направа: кавалеры ордэнаў Славы снайперы Ніна Лабкоўская (на яе рахунку 89 знішчаных салдат праціўніка), Люба Макарава (84), Шура Вінаградава (82), Юля Белавусава (80) і Ганна Носава (66).

© Photo : Public domain

Роза Шаніна нарадзілася 3 красавіка 1924 года ў вёсцы Едзьма Вельскага павета Валагодскай губерні. У 14 гадоў з’ехала ў Архангельск на вучобу ў педагагічнае вучылішча, падзарабляла выхавальніцай у дзіцячым садку. Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны пакінула вучобу.

У чэрвені 1943 года добраахвотнікам уступіла ў рады Чырвонай Арміі. Прайшла "Всевобуч", затым з адзнакай скончыла Цэнтральную жаночую школу снайперскай падрыхтоўкі ў горадзе Падольску. З красавіка 1944 года – у дзеючай арміі.

Ужо 17 красавіка 1944 года снайпер-стажор 1138-га стралковага палка яфрэйтар Шаніна была прадстаўлена камандаваннем часці да першай узнагароды за знішчэнне 13 салдат і афіцэраў праціўніка.

Роза была адным з нямногіх стралкоў, хто ўмеў біць дуплетам (двума стрэламі запар). З падачы амерыканскіх газетчыкаў яе называлі "Нябачным жахам Усходняй Прусіі", а суайчыннікі – проста "Навальніцай фашыстаў". На яе рахунку – 59 пацверджаных знішчаных салдат і афіцэраў праціўніка, пры гэтым у снайперскай кніжцы самой Шанінай лічылася 62 забітых праціўніка. Па розных крыніцах – ад 63 да 75 знішчаных фашыстаў, у тым ліку 12 снайпераў.

28 студзеня 1945 года старшы сяржант Шаніна была смяротна паранена ў жывот асколкам снарада. Адбылося гэта ў 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ільмсдорф акругі Рыхау (Усходняя Прусія).

Роза Шаніна нарадзілася 3 красавіка 1924 года ў вёсцы Едзьма Вельскага павета Валагодскай губерні. У 14 гадоў з’ехала ў Архангельск на вучобу ў педагагічнае вучылішча, падзарабляла выхавальніцай у дзіцячым садку. Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны пакінула вучобу.У чэрвені 1943 года добраахвотнікам уступіла ў рады Чырвонай Арміі. Прайшла "Всевобуч", затым з адзнакай скончыла Цэнтральную жаночую школу снайперскай падрыхтоўкі ў горадзе Падольску. З красавіка 1944 года – у дзеючай арміі.Ужо 17 красавіка 1944 года снайпер-стажор 1138-га стралковага палка яфрэйтар Шаніна была прадстаўлена камандаваннем часці да першай узнагароды за знішчэнне 13 салдат і афіцэраў праціўніка.Роза была адным з нямногіх стралкоў, хто ўмеў біць дуплетам (двума стрэламі запар). З падачы амерыканскіх газетчыкаў яе называлі "Нябачным жахам Усходняй Прусіі", а суайчыннікі – проста "Навальніцай фашыстаў". На яе рахунку – 59 пацверджаных знішчаных салдат і афіцэраў праціўніка, пры гэтым у снайперскай кніжцы самой Шанінай лічылася 62 забітых праціўніка. Па розных крыніцах – ад 63 да 75 знішчаных фашыстаў, у тым ліку 12 снайпераў.28 студзеня 1945 года старшы сяржант Шаніна была смяротна паранена ў жывот асколкам снарада. Адбылося гэта ў 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ільмсдорф акругі Рыхау (Усходняя Прусія). - Sputnik Беларусь
9/12

Роза Шаніна нарадзілася 3 красавіка 1924 года ў вёсцы Едзьма Вельскага павета Валагодскай губерні. У 14 гадоў з’ехала ў Архангельск на вучобу ў педагагічнае вучылішча, падзарабляла выхавальніцай у дзіцячым садку. Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны пакінула вучобу.

У чэрвені 1943 года добраахвотнікам уступіла ў рады Чырвонай Арміі. Прайшла "Всевобуч", затым з адзнакай скончыла Цэнтральную жаночую школу снайперскай падрыхтоўкі ў горадзе Падольску. З красавіка 1944 года – у дзеючай арміі.

Ужо 17 красавіка 1944 года снайпер-стажор 1138-га стралковага палка яфрэйтар Шаніна была прадстаўлена камандаваннем часці да першай узнагароды за знішчэнне 13 салдат і афіцэраў праціўніка.

Роза была адным з нямногіх стралкоў, хто ўмеў біць дуплетам (двума стрэламі запар). З падачы амерыканскіх газетчыкаў яе называлі "Нябачным жахам Усходняй Прусіі", а суайчыннікі – проста "Навальніцай фашыстаў". На яе рахунку – 59 пацверджаных знішчаных салдат і афіцэраў праціўніка, пры гэтым у снайперскай кніжцы самой Шанінай лічылася 62 забітых праціўніка. Па розных крыніцах – ад 63 да 75 знішчаных фашыстаў, у тым ліку 12 снайпераў.

28 студзеня 1945 года старшы сяржант Шаніна была смяротна паранена ў жывот асколкам снарада. Адбылося гэта ў 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ільмсдорф акругі Рыхау (Усходняя Прусія).

© Sputnik / Vladimir Grebnev / Перайсці ў медыябанк

2-гі Прыбалтыйскі фронт. Група савецкіх жанчын-снайпераў на вучэннях, незадоўга да адпраўкі на фронт. Злева направа: Сафія Кутламаметава (знішчыла 24 ворагі), Антаніна Дзьякава (40), Вольга Мар’енкіна (70), Таццяна Кузіна, Антаніна Камарова (30, паводле іншых звестак – 41), Лідзія Анянава (84, паводле іншых звестак – 87), Клаўдзія Іванова (37, паводле іншых звестак – 42), Маша Аксёнава, Рая Скрыннікава і Вольга Мікалаеўна Быкава (не менш за 42).

2-гі Прыбалтыйскі фронт. Група савецкіх жанчын-снайпераў на вучэннях, незадоўга да адпраўкі на фронт. Злева направа: Сафія Кутламаметава (знішчыла 24 ворагі), Антаніна Дзьякава (40), Вольга Мар’енкіна (70), Таццяна Кузіна, Антаніна Камарова (30, паводле іншых звестак – 41), Лідзія Анянава (84, паводле іншых звестак – 87), Клаўдзія Іванова (37, паводле іншых звестак – 42), Маша Аксёнава, Рая Скрыннікава і Вольга Мікалаеўна Быкава (не менш за 42). - Sputnik Беларусь
10/12

2-гі Прыбалтыйскі фронт. Група савецкіх жанчын-снайпераў на вучэннях, незадоўга да адпраўкі на фронт. Злева направа: Сафія Кутламаметава (знішчыла 24 ворагі), Антаніна Дзьякава (40), Вольга Мар’енкіна (70), Таццяна Кузіна, Антаніна Камарова (30, паводле іншых звестак – 41), Лідзія Анянава (84, паводле іншых звестак – 87), Клаўдзія Іванова (37, паводле іншых звестак – 42), Маша Аксёнава, Рая Скрыннікава і Вольга Мікалаеўна Быкава (не менш за 42).

© Sputnik / Vladislav Mikosha / Перайсці ў медыябанк

Абарона Севастопаля і бітва за Крым (30 кастрычніка 1941 – 4 ліпеня 1942) – баявыя дзеянні савецкіх і нямецка-румынскіх войск у Крыме. Жанчына-снайпер 25-й Чапаеўскай стралковай дывізіі Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі Людміла Паўлічэнка вядзе прыцэльны агонь.

Абарона Севастопаля і бітва за Крым (30 кастрычніка 1941 – 4 ліпеня 1942) – баявыя дзеянні савецкіх і нямецка-румынскіх войск у Крыме. Жанчына-снайпер 25-й Чапаеўскай стралковай дывізіі Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі Людміла Паўлічэнка вядзе прыцэльны агонь. - Sputnik Беларусь
11/12

Абарона Севастопаля і бітва за Крым (30 кастрычніка 1941 – 4 ліпеня 1942) – баявыя дзеянні савецкіх і нямецка-румынскіх войск у Крыме. Жанчына-снайпер 25-й Чапаеўскай стралковай дывізіі Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі Людміла Паўлічэнка вядзе прыцэльны агонь.

© Sputnik / Peter Bernstein / Перайсці ў медыябанк

Вялікая Айчынная вайна, вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Група жанчын-снайпераў савецкай 33-й арміі ідзе на пазіцыі.

Вялікая Айчынная вайна, вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Група жанчын-снайпераў савецкай 33-й арміі ідзе на пазіцыі. - Sputnik Беларусь
12/12

Вялікая Айчынная вайна, вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Група жанчын-снайпераў савецкай 33-й арміі ідзе на пазіцыі.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0