Святочныя гулянні на Дзень Перамогі ў Мінску – фота
Святочныя гулянні на Дзень Перамогі ў Мінску – фота
Sputnik Беларусь
Даволі халаднаватае надвор’е не стала перашкодай: дзень выдаўся сонечны, настрой – святочны, а значыць – гулянням быць! Дзе і як адпачываюць у Дзень Перамогі... 09.05.2024, Sputnik Беларусь
Асноўнае месца святочных гулянняў па традыцыі – пляцоўка каля Палаца спорту. Непадалёку– на зялёнай зоне на скрыжаванні двух праспектаў, Пераможцаў і Машэрава, – арганізавана пляцоўка для сямейнага адпачынку. Тут працуюць інтэрактыўныя зоны з разнастайнымі гульнямі, майстар-класамі, ваенна-палявым лагерам, партызанскай пляцоўкай і палявой кухняй.Гараджан на свяце шмат (прыйшлі і пажылыя людзі, шмат сямей з дзецьмі), забаў – на любы густ, пра шашлыкі таксама не забыліся. А ўвечары, нагадаем, мінчан і гасцей сталіцы чакае салют.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Даволі халаднаватае надвор’е не стала перашкодай: дзень выдаўся сонечны, настрой – святочны, а значыць – гулянням быць! Дзе і як адпачываюць у Дзень Перамогі мінчане і госці беларускай сталіцы – у фотастужцы на Sputnik Беларусь.
Асноўнае месца святочных гулянняў па традыцыі – пляцоўка каля Палаца спорту. Непадалёку– на зялёнай зоне на скрыжаванні двух праспектаў, Пераможцаў і Машэрава, – арганізавана пляцоўка для сямейнага адпачынку. Тут працуюць інтэрактыўныя зоны з разнастайнымі гульнямі, майстар-класамі, ваенна-палявым лагерам, партызанскай пляцоўкай і палявой кухняй.
Гараджан на свяце шмат (прыйшлі і пажылыя людзі, шмат сямей з дзецьмі), забаў – на любы густ, пра шашлыкі таксама не забыліся. А ўвечары, нагадаем, мінчан і гасцей сталіцы чакае салют.