Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Віцебск адзначыў Дзень Перамогі маштабным шэсцем і святочным забегам

© Sputnik / Павел ВурВіцебск адзначыў Дзень Перамогі маштабным шэсцем і святочным забегам
Віцебск адзначыў Дзень Перамогі маштабным шэсцем і святочным забегам - Sputnik Беларусь, 1920, 09.05.2024
Падпісацца
У горадзе ўжо адбылося ўскладанне кветак да манумента "Тры штыкі", зараз святочныя мерапрыемствы разгарнуліся па ўсім абласным цэнтры, а асноўныя праходзяць каля канцэртнай залы "Віцебск".
ВІЦЕБСК, 9 мая – Sputnik. Віцебск, як і ўся Беларусь, святкуе сёння 79-годдзе з Дня Перамогі. У горадзе ўжо адбыліся галоўныя мерапрыемствы – шэсце і ўскладанне кветак да манумента "Тры штыкі".
З самай раніцы цэнтр горада аказаўся запоўнены людзьмі, многія з якіх прыйшлі на шэсце з партрэтамі сваіх сваякоў, што ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне.
© Sputnik / Павел ВурГенадзь Новікаў кожны год удзельнічае ў святочным шэсці на Дзень Перамогі
Витебск отметил День Победы масштабным шествием и праздничным забегом - Sputnik Беларусь, 1920, 09.05.2024
Генадзь Новікаў кожны год удзельнічае ў святочным шэсці на Дзень Перамогі
"Я кожны год прыходжу сюды і прыношу фатаграфію свайго бацькі, які прайшоў амаль праз усю вайну – з 22 чэрвеня 1941-га па канец красавіка 1945-га, калі атрымаў чацвёртае раненне. Я заўсёды прышпільваю фатаграфію таты да георгіеўскай стужачкі, паколькі ён быў гвардзеец", - распавёў карэспандэнту Sputnik адзін з удзельнікаў шэсця, віцябчанін Генадзь Новікаў.
Святочнае шэсце расцягнулася на некалькі вуліц горада.
© Sputnik / Павел ВурВіцебск адзначыў Дзень Перамогі маштабным шэсцем і святочным забегам
Витебск отметил День Победы масштабным шествием и праздничным забегом - Sputnik Беларусь, 1920, 09.05.2024
Як адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, гэта сведчыць аб тым, што Дзень Перамогі – гэта народнае свята.
"Для нас важна сказаць "Дзякуй" нашым дзядам, якія ваявалі і здзейснілі амаль немагчымы подзвіг, які нельга забываць", - падкрэсліў ён.
© Sputnik / Павел ВурВіцебск адзначыў Дзень Перамогі маштабным шэсцем і святочным забегам
Витебск отметил День Победы масштабным шествием и праздничным забегом - Sputnik Беларусь, 1920, 09.05.2024
Шматлюдная калона дайшла да манумента "Тры штыкі", каб ускласці кветкі, а пасля ў горадзе пачаліся святочныя мерапрыемствы.
У гэтым годзе асноўнай пляцоўкай для іх правядзення выбрана тэрыторыя каля канцэртнай залы "Віцебск", паколькі галоўная гарадская плошча – плошча Перамогі – знаходзіцца на рэканструкцыі.
Упершыню ў рамках святкавання Дня Перамогі ў горадзе арганізавалі масавы забег на 6,4 км, і віцябчане на яго актыўна адгукнуліся – удзел у забегу прынялі больш за 500 чалавек.
© Sputnik / Павел ВурВіцябчане актыўна адгукнуліся на заклік удзельнічаць у святочным забегу
Витебск отметил День Победы масштабным шествием и праздничным забегом - Sputnik Беларусь, 1920, 09.05.2024
Віцябчане актыўна адгукнуліся на заклік удзельнічаць у святочным забегу
"Шчыра кажучы, не чакала, што столькі чалавек прыедзе на старт – Віцебск не зусім бегаючы горад, але, відаць, людзі засумавалі па такіх мерапрыемствах", - адзначыла адна з удзельніц забегу Таццяна.
Прабегчыся па вуліцах абласнога цэнтра сёння вырашыў і грамадзянін Сербіі Радамір Маркавіч, які прыехаў у Віцебск да сваёй жонкі.
"Я віншую ўсіх беларусаў, а таксама жыхароў суседняй Расіі з вялікім святам – Днём Перамогі і хачу пажадаць усім міру!" - сказаў госць з Сербіі.
© Sputnik / Павел ВурУ забегу паўдзельнічаў і госць з Сербіі Радамір Маркавіч
Витебск отметил День Победы масштабным шествием и праздничным забегом - Sputnik Беларусь, 1920, 09.05.2024
У забегу паўдзельнічаў і госць з Сербіі Радамір Маркавіч
Ён таксама адзначыў, што яму вельмі спадабалася Беларусь, і таму ён вырашыў тут затрымацца.
Цяпер святочныя мерапрыемствы праходзяць у розных кропках абласнога цэнтра. Яны завершацца позна ўвечары, каля 23:00, пасля святочнага салюту, які будзе дадзены на пляцоўцы каля канцэртнай залы "Віцебск".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
З Перамогай! Як віншавалі ветэранаў і адсвяткавалі 9 Мая ў Гомелі - Sputnik Беларусь, 1920, 09.05.2024
Дзень Перамогі
З Перамогай! Як віншавалі ветэранаў і адсвяткавалі 9 Мая ў Гомелі
Стужка навiн
0