Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Выжыла ў лагеры смерці: пра што ўспамінае вязніца "Азарычаў" – відэа

Падпісацца
Ганна Пятроўна Згурская патрапіла ў лагер смерці ў восем гадоў, утрымлівалі вязняў у нечалавечых умовах. Аб жахах вайны вачамі дзіцяці – у відэа Sputnik.
У пачатку сакавіка 1944 года многіх жыхароў вёскі Піліпкавічы разам з дзецьмі нацысты забралі ў "Азарычы". Яшчэ зусім маленькай дзяўчынкай у лагер трапіла і Аня Згурская разам з братам і маці.

"Вады не было, ежы не было, і страшны холад. Запомніўся мне і ручаёк, які працякаў на тэрыторыі лагера. Людзі пілі адтуль, а нацысты заразілі ваду сыпным тыфам. У лагеры захварэлі на сыпны тыф, хвароба падкасіла мяне і маму. Браціка мучыла крывавая дызентэрыя", - успамінае жанчына.

Лагер смерці "Азарычы" стаў першым на тэрыторыі Беларусі, у якім нацысты стваралі жывую біялагічную зброю – вязняў заражалі тыфам, каб распаўсюдзіць заразу на байцоў надыходзячай Чырвонай Арміі.
Усяго за два тыдні сакавіка ў балотах ад заражэння, голаду і холаду загінулі, паводле розных звестак, ад 16 да 20 тысяч чалавек – дзяцей, жанчын, пажылых людзей. Усяго ж фашысты сагналі сюды больш за 50 тысяч беларусаў з розных абласцей краіны, а таксама жыхароў Смаленскай і Арлоўскай абласцей Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0