https://bel.sputnik.by/20240509/yak-svyatkuyuts-dzen-peramog--mnsku--ablasnykh-tsentrakh--vdea-1086123893.html
Як святкуюць Дзень Перамогі ў Мінску і абласных цэнтрах – відэа
Як святкуюць Дзень Перамогі ў Мінску і абласных цэнтрах – відэа
Sputnik Беларусь
Маштабныя святкаванні 9 мая разгарнуліся ва ўсіх беларускіх гарадах – па традыцыі пачаліся раніцай шэсцямі з партрэтамі родных, якія ваявалі, і працягнуліся... 09.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-09T17:19+0300
2024-05-09T17:19+0300
2024-05-09T17:19+0300
дзень перамогі
дзень перамогі
9 мая
свята
грамадства
гісторыя
вялікая айчынная вайна
у беларусі
беларусь
мінск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/09/1086114130_0:130:3071:1857_1920x0_80_0_0_9a1b88f52004484ce28da27a82811aee.jpg
БрэстУ Брэсце святкаванне пачалося з шэсця воінскіх часцей Брэсцкага гарнізона і ваеннай тэхнікі – гараджанам паказалі як рарытэтную ваенную тэхніку, так і сучасныя ўзоры, якія стаяць на ўзбраенні розных падраздзяленняў. Асабліва сваёй праходкай уразіла конніца, рэканструктары аднавілі вобразы савецкіх кавалерыстаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.Тысячы людзей сабраліся на святочны мітынг у Брэсцкай крэпасці, у небе над імі кружыў верталёт з дзяржаўным сцягам. У шэсці "Бессмяротнага палка" па вуліцах Брэста прынялі ўдзел прадстаўнікі Запарожскай вобласці.Урачыстую частку святкавання Дня Перамогі змянілі канцэртныя праграмы, у цэнтры Брэста працуюць выстава ваеннай тэхнікі, дзіцячыя забаўляльныя пляцоўкі, гандлёвыя рады, святкаванне працягне Пераможны канцэрт.ВіцебскНягледзячы на халоднае надвор’е, у святочным шэсці, якое пачалося на плошчы Леніна, прынялі ўдзел больш за 15 тысяч жыхароў горада."Правільна сёння сказалі, што гэта народнае свята, глядзіце, колькі чалавек прыйшло. Галава калоны ўжо на плошчы Перамогі, а хвост толькі выходзіць з плошчы Леніна. Для нас важна сказаць "Дзякуй" нашым дзядам, якія ваявалі і здзейснілі амаль немагчымы подзвіг, паколькі гэты подзвіг нельга забываць", - заявіў перад ускладаннем кветак старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.Святочныя мерапрыемствы ў горадзе на Дзвіне будуць ісці на працягу ўсяго дня. Традыцыйны канцэрт, прысвечаны 9 мая, перанеслі з плошчы Перамогі, якую зараз рэканструююць, да пляцоўкі каля канцэртнай залы "Віцебск". Акрамя таго, каля КЗ "Віцебск" у 23:00 адбудзецца святочны салют.ГомельУ Гомелі з раніцы адбылося традыцыйнае шэсце ветэранаў і гараджан, калонай прайшла сучасная ваенная і рэтра-тэхніка. Свята працягнулася ўрачыстым мітынгам і цырымоніяй ускладання кветак і вянкоў.Сёлета ў шэсці прынялі ўдзел 20 тысяч чалавек, многія з іх – з партрэтамі сваіх сваякоў-франтавікоў. На чале калоны афіцэры МНС пранеслі копію Сцяга перамогі – гомельскае палатно ў сем разоў большае за арыгінал.Цяперашні парад у абласным цэнтры стаў самым маштабным за апошнія гады – у ім удзельнічалі пагранічнікі, байцы спецназа, ратавальнікі, міліцыянеры, курсанты і кадэты. Затым па цэнтральнай плошчы Гомеля праехала найноўшая спецтэхніка пагранвойск Беларусі і рэтра-тэхніка ваенных часоў.ГроднаШэсце "Бессмяротнага палка" ў складзе калоны "Беларусь памятае" адбылося раніцай у святочным Гродне, сотні людзей далучыліся да акцыі з партрэтамі сваіх сваякоў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.На плошчы Леніна адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі. Ветэраны, ганаровыя госці і кіраўніцтва Гродзенскай вобласці і горада Гродна ўсклалі кветкі да Вечнага агню ў парку Жылібера.У святочны дзень у горадзе арганізаваны забаўляльныя пляцоўкі, напрыклад, дэпартамент аховы зладзіў паказальныя выступленні службовых сабак. Свята прадоўжаць канцэртныя праграмы, якія працягнуцца да самага вечара.МагілёўУрачыстасці ў Магілёве пачаліся з Парада Перамогі. Па плошчы Леніна сёння маршам прайшлі воінскія часці Магілёўскага гарнізона, пасля чаго быў дадзены старт шэсцю "Беларусь памятае".Фінальнай кропкай шэсця стала ўскладанне кветак да Вечнага агню на плошчы Славы. Тут жа прайшла канцэртная праграма "Голас зямлі" з удзелам калектываў і выканаўцаў Магілёва.МінскУ Мінску раніцай адбылося шэсце "Бессмяротнага палка". Каб аддаць даніну памяці сваім гераічным продкам, удзельнікі акцыі прайшлі калонай ад помніка Герою Савецкага Саюза Грыцаўцу да Плошчы Перамогі. У калоне неслі фатаграфіі франтавікоў, сцягі і кветкі, якія потым усклалі да Вечнага агню.Традыцыйнае святкаванне працягнулі народныя гулянні – у горадзе арганізаваны канцэртныя пляцоўкі, дзе можна паслухаць ваенныя песні, пачаставацца салдацкай кашай, паглядзець на выстаўленую ваенную тэхніку.Увечары святкаванне працягне ўрачысты мітынг і канцэрт на плошчы Перамогі, а завершыцца свята традыцыйным начным салютам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
мінск
брэст
віцебск
гродна
гомель
магілёў
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/09/1086114130_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_b151cbbcd89bb646e0e13cf877f81744.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень перамогі, 9 мая, свята, грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь, мінск, брэст, віцебск, гродна, гомель, магілёў, відэа, видео
дзень перамогі, 9 мая, свята, грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь, мінск, брэст, віцебск, гродна, гомель, магілёў, відэа, видео
Як святкуюць Дзень Перамогі ў Мінску і абласных цэнтрах – відэа
Маштабныя святкаванні 9 мая разгарнуліся ва ўсіх беларускіх гарадах – па традыцыі пачаліся раніцай шэсцямі з партрэтамі родных, якія ваявалі, і працягнуліся народнымі гуляннямі пад ваенныя песні. Глядзіце на відэа, як Беларусь святкуе Дзень Перамогі.
У Брэсце святкаванне пачалося з шэсця воінскіх часцей Брэсцкага гарнізона і ваеннай тэхнікі – гараджанам паказалі як рарытэтную ваенную тэхніку, так і сучасныя ўзоры, якія стаяць на ўзбраенні розных падраздзяленняў. Асабліва сваёй праходкай уразіла конніца, рэканструктары аднавілі вобразы савецкіх кавалерыстаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Тысячы людзей сабраліся на святочны мітынг у Брэсцкай крэпасці, у небе над імі кружыў верталёт з дзяржаўным сцягам. У шэсці "Бессмяротнага палка" па вуліцах Брэста прынялі ўдзел прадстаўнікі Запарожскай вобласці.
Урачыстую частку святкавання Дня Перамогі змянілі канцэртныя праграмы, у цэнтры Брэста працуюць выстава ваеннай тэхнікі, дзіцячыя забаўляльныя пляцоўкі, гандлёвыя рады, святкаванне працягне Пераможны канцэрт.
Нягледзячы на халоднае надвор’е, у святочным шэсці, якое пачалося на плошчы Леніна, прынялі ўдзел больш за 15 тысяч жыхароў горада.
"Правільна сёння сказалі, што гэта народнае свята, глядзіце, колькі чалавек прыйшло. Галава калоны ўжо на плошчы Перамогі, а хвост толькі выходзіць з плошчы Леніна. Для нас важна сказаць "Дзякуй" нашым дзядам, якія ваявалі і здзейснілі амаль немагчымы подзвіг, паколькі гэты подзвіг нельга забываць", - заявіў перад ускладаннем кветак старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
Святочныя мерапрыемствы ў горадзе на Дзвіне будуць ісці на працягу ўсяго дня. Традыцыйны канцэрт, прысвечаны 9 мая, перанеслі з плошчы Перамогі, якую зараз рэканструююць, да пляцоўкі каля канцэртнай залы "Віцебск". Акрамя таго, каля КЗ "Віцебск" у 23:00 адбудзецца святочны салют.
У Гомелі з раніцы адбылося традыцыйнае шэсце ветэранаў і гараджан, калонай прайшла сучасная ваенная і рэтра-тэхніка. Свята працягнулася ўрачыстым мітынгам і цырымоніяй ускладання кветак і вянкоў.
Сёлета ў шэсці прынялі ўдзел 20 тысяч чалавек, многія з іх – з партрэтамі сваіх сваякоў-франтавікоў. На чале калоны афіцэры МНС пранеслі копію Сцяга перамогі – гомельскае палатно ў сем разоў большае за арыгінал.
Цяперашні парад у абласным цэнтры стаў самым маштабным за апошнія гады – у ім удзельнічалі пагранічнікі, байцы спецназа, ратавальнікі, міліцыянеры, курсанты і кадэты. Затым па цэнтральнай плошчы Гомеля праехала найноўшая спецтэхніка пагранвойск Беларусі і рэтра-тэхніка ваенных часоў.
Шэсце "Бессмяротнага палка" ў складзе калоны "Беларусь памятае" адбылося раніцай у святочным Гродне, сотні людзей далучыліся да акцыі з партрэтамі сваіх сваякоў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
На плошчы Леніна адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі. Ветэраны, ганаровыя госці і кіраўніцтва Гродзенскай вобласці і горада Гродна ўсклалі кветкі да Вечнага агню ў парку Жылібера.
У святочны дзень у горадзе арганізаваны забаўляльныя пляцоўкі, напрыклад, дэпартамент аховы зладзіў паказальныя выступленні службовых сабак. Свята прадоўжаць канцэртныя праграмы, якія працягнуцца да самага вечара.
Урачыстасці ў Магілёве пачаліся з Парада Перамогі. Па плошчы Леніна сёння маршам прайшлі воінскія часці Магілёўскага гарнізона, пасля чаго быў дадзены старт шэсцю "Беларусь памятае".
Фінальнай кропкай шэсця стала ўскладанне кветак да Вечнага агню на плошчы Славы. Тут жа прайшла канцэртная праграма "Голас зямлі" з удзелам калектываў і выканаўцаў Магілёва.
У Мінску раніцай адбылося шэсце "Бессмяротнага палка". Каб аддаць даніну памяці сваім гераічным продкам, удзельнікі акцыі прайшлі калонай ад помніка Герою Савецкага Саюза Грыцаўцу да Плошчы Перамогі. У калоне неслі фатаграфіі франтавікоў, сцягі і кветкі, якія потым усклалі да Вечнага агню.
Традыцыйнае святкаванне працягнулі народныя гулянні – у горадзе арганізаваны канцэртныя пляцоўкі, дзе можна паслухаць ваенныя песні, пачаставацца салдацкай кашай, паглядзець на выстаўленую ваенную тэхніку.
Увечары святкаванне працягне ўрачысты мітынг і канцэрт на плошчы Перамогі, а завершыцца свята традыцыйным начным салютам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"