https://bel.sputnik.by/20240510/putsn-uns-kandydaturu-mshustsna-na-pasadu-premer-mnstra-rf-u-dzyarzhdumu-1086148110.html
Пуцін унёс кандыдатуру Мішусціна на пасаду прэм’ер-міністра РФ у Дзярждуму
Пуцін унёс кандыдатуру Мішусціна на пасаду прэм’ер-міністра РФ у Дзярждуму
Sputnik Беларусь
Кіраўнік Кабінета міністраў прызначаецца прэзідэнтам пасля зацвярджэння яго кандыдатуры Дзярждумай. 10.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-10T09:17+0300
2024-05-10T09:17+0300
2024-05-10T09:27+0300
уладзімір пуцін
міхаіл мішусцін
урад рф
навіны
палітыка
расія
вячаслаў валодзін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/08/1081844970_0:0:3260:1833_1920x0_80_0_0_cd81cba45ee09458da6c7b1229e4c2a2.jpg
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін унёс у Дзярждуму кандыдатуру Міхаіла Мішусціна на пасаду прэм’ер-міністра Расіі, паведаміў старшыня Дзяржаўнай думы Вячаслаў Валодзін.Нагадаем, пасля інаўгурацыі расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна кабмін пад кіраўніцтвам Мішусціна склаў свае паўнамоцтвы. Кандыдатуру прэм'ер-міністра зацвердзяць у пятніцу, 10 мая, на пленарным пасяджэнні Дзярждумы.Працэдура фарміравання кабмінаНовы кабінет міністраў на гэты раз будзе фарміравацца па некалькі змененых правілах. Гэтыя правілы былі прыняты ў 2020 годзе папраўкамі да Канстытуцыі Расіі.Так, кіраўніка ўрада будзе прызначаць прэзідэнт пасля таго, як кандыдатура прэм’ера будзе зацверджана Дзярждумай.Новы кіраўнік кабміна на працягу тыдня пасля прызначэння на пасаду павінен падрыхтаваць і прадставіць прэзідэнту свае прапановы аб структуры федэральных органаў выканаўчай улады. Акрамя таго, на працягу двух тыдняў ён павінен прапанаваць Дзярждуме на зацвярджэнне кандыдатуры сваіх намеснікаў і некаторых міністраў.Кіраўнікоў Мінабароны, ФСБ, МУС, Мінюста, МНС і МЗС прызначае прэзідэнт пасля кансультацый з Саветам Федэрацыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240507/mezentsa-zakhad-vybra-natssk-na-rasyu-ale--yago-ne-atrymaetstsa-yae-zlamats-1086038847.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/08/1081844970_150:0:2881:2048_1920x0_80_0_0_87e1c00dfad9321fa5d1140f5fe3649b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, міхаіл мішусцін, урад рф, навіны , палітыка, расія, вячаслаў валодзін
уладзімір пуцін, міхаіл мішусцін, урад рф, навіны , палітыка, расія, вячаслаў валодзін
Пуцін унёс кандыдатуру Мішусціна на пасаду прэм’ер-міністра РФ у Дзярждуму
09:17 10.05.2024 (абноўлена: 09:27 10.05.2024) Кіраўнік Кабінета міністраў прызначаецца прэзідэнтам пасля зацвярджэння яго кандыдатуры Дзярждумай.
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін унёс у Дзярждуму кандыдатуру Міхаіла Мішусціна на пасаду прэм’ер-міністра Расіі, паведаміў старшыня Дзяржаўнай думы Вячаслаў Валодзін.
"Прэзідэнт Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін унёс у Дзяржаўную думу прадстаўленне па кандыдатуры Мішусціна Міхаіла Уладзіміравіча на пасаду старшыні ўрада", - напісаў ён у Telegram-канале.
Нагадаем, пасля інаўгурацыі расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна кабмін пад кіраўніцтвам Мішусціна склаў свае паўнамоцтвы. Кандыдатуру прэм'ер-міністра зацвердзяць у пятніцу, 10 мая, на пленарным пасяджэнні Дзярждумы.
Працэдура фарміравання кабміна
Новы кабінет міністраў на гэты раз будзе фарміравацца па некалькі змененых правілах. Гэтыя правілы былі прыняты ў 2020 годзе папраўкамі да Канстытуцыі Расіі.
Так, кіраўніка ўрада будзе прызначаць прэзідэнт пасля таго, як кандыдатура прэм’ера будзе зацверджана Дзярждумай.
Новы кіраўнік кабміна на працягу тыдня пасля прызначэння на пасаду павінен падрыхтаваць і прадставіць прэзідэнту свае прапановы аб структуры федэральных органаў выканаўчай улады. Акрамя таго, на працягу двух тыдняў ён павінен прапанаваць Дзярждуме на зацвярджэнне кандыдатуры сваіх намеснікаў і некаторых міністраў.
Кіраўнікоў Мінабароны, ФСБ, МУС, Мінюста, МНС і МЗС прызначае прэзідэнт пасля кансультацый з Саветам Федэрацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"