Набцанк выступае за павелічэнне тэрмінаў лізінгу жылля

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацбанк Беларусі
Нацбанк Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 12.05.2024
Падпісацца
Рэгулятар фінсектара паведамляе аб росце лізінг-бізнесу, у тым ліку ў рознічным сектары, а не толькі ў карпаратыўным.
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Нацбанк Беларусі правёў пашыранае пасяджэнне праўлення з удзелам прадстаўнікоў Асацыяцыі лізінгадаўцаў, а таксама лізінгавых кампаній, паведамляе прэс-служба рэгулятара.
Нацбанк па выніках гэтай сустрэчы вырашыў садзейнічаць развіццю самарэгулявання на базе Асацыяцыі лізінгадаўцаў.
"…А таксама ў прапрацоўцы пытанняў па пашырэнні рэсурснага патэнцыялу лізінгавых кампаній з мэтай стварэння ўмоў для павышэння даступнасці лізінгу жылля для грамадзян за кошт павелічэння максімальных тэрмінаў лізінгу жылых памяшканняў", - сказана ў паведамленні Нацбанка.
Таксама ў Нацбанку лічаць, што трэба ўкараніць у краіне другасны лізінг, лізінг аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці і партнёрскі лізінг. Гэта будзе ўлічана пры падрыхтоўцы законапраекта "Аб лізінгавай дзейнасці".

Рост у чатыры разы

Па даных рэгулятара, сектар лізінгу значна вырас. З пачатку 2016 года і да 1 студзеня гэтага года лізінгавы партфель кампаній павялічыўся амаль у чатыры разы – да 9,5 млрд рублёў.
Прычым лізінгам усё часцей карыстаюцца не толькі юрыдычныя, але і фізічныя асобы. Доля апошніх вырасла да 14,8% (у 2016-м было толькі 1,8%).
"Памер лізінгавага партфеля па дагаворах лізінгу жылля ў параўнанні з 1 студзеня 2018 года павялічыўся ў 7,6 разу", - звярнулі ўвагу ў Нацбанку.
Карпаратыўны сегмент таксама развіваецца. За мінулы год было заключана больш за 15 тыс дагавораў на 4,9 млрд рублёў. Гэта на 53% больш, чым у 2022 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Будаўніцтва новых дамоў - Sputnik Беларусь, 1920, 02.03.2024
Сталічныя ўлады расказалі, дзе пабудуюць жыллё для тых, хто мае патрэбу
Стужка навiн
0