https://bel.sputnik.by/20240513/belarus-uvodzts-ltsenzavanne-ekspartu-burako--morkvy-1086155035.html
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне экспарту буракоў і морквы
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне экспарту буракоў і морквы
Sputnik Беларусь
Разавыя ліцэнзіі на экспарт гэтай прадукцыі будзе выдаваць МАРГ пасля ўзгаднення з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. 13.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-13T12:36+0300
2024-05-13T12:36+0300
2024-05-13T12:36+0300
еаэс
савет міністраў рб
пастанова
буракі
морква
экспарт
ліцэнзія
эканоміка
навіны
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1d/1059885935_0:0:3264:1836_1920x0_80_0_0_9b5b625588f480fad2e0da2605d23d1b.jpg
МІНСК, 13 мая – Sputnik. Беларускі ўрад прыняў рашэнне ўвесці ліцэнзаванне экспарту сталовых буракоў і морквы, адпаведная пастанова Саўміна №341 ад 8 мая апублікавана напярэдадні на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Разам з тым, ліцэнзаванне будзе часовым і ўводзіцца на тры месяцы. Разавыя ліцэнзіі на экспартныя пастаўкі гэтай прадукцыі будзе выдаваць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), але толькі пасля ўзгаднення з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.У дакуменце гаворыцца, што падставай для адмовы ў выдачы ліцэнзіі акрамя іншых прычын можа стаць "невыкананне суадносін свабодных рэсурсаў у Беларусі і патрэбнасці краіны па моркве і бураках на ўзроўні не менш як 80%".Разам з тым, пад ліцэнзаванне не падпадаюць тавары, якія вывозяцца з Беларусі для аказання міжнароднай гумадапамогі іншым краінам па рашэнні беларускага ўрада, а таксама ў якасці прыпасаў, і транзітныя перавозкі.Асноўная прычына рашэнняЯк адзначылі ў прэс-службе Саўміна, гэтая пастанова прынята для захавання параметраў Дактрыны нацыянальнай харчовай бяспекі Беларусі да 2030 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240430/galonym-ekspartsram-myasa--rf-u-2023-godze-stala-belarus-1085826899.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1d/1059885935_420:0:2868:1836_1920x0_80_0_0_e29c3ba20e7e67297196036dfbd602aa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, савет міністраў рб, пастанова, буракі, морква, экспарт, ліцэнзія, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь
еаэс, савет міністраў рб, пастанова, буракі, морква, экспарт, ліцэнзія, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне экспарту буракоў і морквы
Разавыя ліцэнзіі на экспарт гэтай прадукцыі будзе выдаваць МАРГ пасля ўзгаднення з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.
МІНСК, 13 мая – Sputnik. Беларускі ўрад прыняў рашэнне ўвесці ліцэнзаванне экспарту сталовых буракоў і морквы, адпаведная пастанова Саўміна №341 ад 8 мая апублікавана напярэдадні на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Разам з тым, ліцэнзаванне будзе часовым і ўводзіцца на тры месяцы. Разавыя ліцэнзіі на экспартныя пастаўкі гэтай прадукцыі будзе выдаваць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), але толькі пасля ўзгаднення з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.
Згодна з пастановай, разавая ліцэнзія спатрэбіцца як для вывазу такіх тавараў у краіны ЕАЭС "незалежна ад іх паходжання", так і для вывазу ў іншыя дзяржавы "пры змяшчэнні тавараў пад мытную працэдуру экспарту".
У дакуменце гаворыцца, што падставай для адмовы ў выдачы ліцэнзіі акрамя іншых прычын можа стаць "невыкананне суадносін свабодных рэсурсаў у Беларусі і патрэбнасці краіны па моркве і бураках на ўзроўні не менш як 80%".
Разам з тым, пад ліцэнзаванне не падпадаюць тавары, якія вывозяцца з Беларусі для аказання міжнароднай гумадапамогі іншым краінам па рашэнні беларускага ўрада, а таксама ў якасці прыпасаў, і транзітныя перавозкі.
Як адзначылі ў прэс-службе Саўміна, гэтая пастанова прынята для захавання параметраў Дактрыны нацыянальнай харчовай бяспекі Беларусі да 2030 года.
"Увядзенне ліцэнзавання экспарту дасць магчымасць максімальна кантраляваць рэсурсы для першачарговага забеспячэння ўнутранага рынку пад поўную патрэбнасць за кошт прадукцыі, якую вырасцілі ў краіне", - растлумачылі ва ўрадзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"