https://bel.sputnik.by/20240514/da-17-belaruskkh-syamey-mayuts-prablemy-z-dzetaradzhennem-1086156896.html
Да 17% беларускіх сямей маюць праблемы з дзетараджэннем
Да 17% беларускіх сямей маюць праблемы з дзетараджэннем
Sputnik Беларусь
У Беларусі за 20 гадоў выкарыстання дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій нарадзіліся больш за 10 тыс дзяцей. 14.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-14T12:58+0300
2024-05-14T12:58+0300
2024-05-14T12:58+0300
сям'я
шматдзетныя сем'і
навіны
грамадства
здароўе
эка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/08/1046845163_0:0:3037:1708_1920x0_80_0_0_4a63f09c05db44245fd5abfb87c56d44.jpg
МІНСК, 14 мая – Sputnik. У Беларусі ад 15 да 17% сямей маюць праблемы з дзетараджэннем, паведаміла на прэс-канферэнцыі доктар медыцынскіх навук, прафесар, загадчык лабараторыі праблем здароўя дзяцей і падлеткаў РНПЦ "Маці і дзіця" Маргарыта Дзевялтоўская.Паводле яе інфармацыі, у РНПЦ "Маці і дзіця" аказваецца медыцынская дапамога жанчынам, якія маюць самую цяжкую акушэрска-гінекалагічную паталогію, таксама аказваецца дапамога мужчынам, у якіх ёсць праблемы, што прыводзяць да бясплоднасці."Аказваецца дапамога немаўлятам, якія нарадзіліся, пачынаючы ад 22 тыдняў, і дзецям, якія з’явіліся на свет з вагой да 1,5 кг. Для выходжвання такіх дзяцей выкарыстоўваюцца клеткавыя тэхналогіі, гэта метады, якія былі распрацаваны намі ўпершыню ў свеце, і мы бачым цудоўныя вынікі. Дзеткі, якія нарадзіліся глыбока неданошанымі, выдатна развіваюцца дзякуючы гэтым тэхналогіям", - адзначыла Дзевялтоўская.Таксама выкарыстоўваюцца тэхналогіі штучнага інтэлекту для прагназіравання развіцця дзяцей, якія нарадзіліся заўчасна."Такім чынам, паказчык выжывальнасці дзяцей, якія нарадзіліся з вагой да 1 кг, на сённяшні дзень у краіне перавышае 90%. Гэта рэкордная лічба", - праінфармавала прафесар.Дапаможныя і рэпрадуктыўныя тэхналогіі"Пры падтрымцы дзяржавы ажыццяўляюцца бясплатныя працэдуры ЭКА і ў 2023 годзе праведзена ўжо 1 880 цыклаў. За 20 гадоў выкарыстання дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій былі народжаны больш за 10 тыс дзяцей", - паведаміла Дзевялтоўская.Гэта з’яўляецца важнейшым напрамкам, які ўносіць істотны ўклад у паляпшэнне рэпрадуктыўнага патэнцыялу краіны, адзначыла яна. Самым шматдзетным рэгіёнам лічыцца Брэсцкая вобласць, дзе жыве больш за 25 тыс шматдзетных сямей.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240305/pragrama-syameynaga-kaptalu-budze-pradozhana-1084213897.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/08/1046845163_34:0:2763:2047_1920x0_80_0_0_b61a554ff54f23be9814c239bdcf1b0c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сям'я, шматдзетныя сем'і, навіны , грамадства, здароўе, эка, у беларусі, беларусь
сям'я, шматдзетныя сем'і, навіны , грамадства, здароўе, эка, у беларусі, беларусь
Да 17% беларускіх сямей маюць праблемы з дзетараджэннем
У Беларусі за 20 гадоў выкарыстання дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій нарадзіліся больш за 10 тыс дзяцей.
МІНСК, 14 мая – Sputnik. У Беларусі ад 15 да 17% сямей маюць праблемы з дзетараджэннем, паведаміла на прэс-канферэнцыі доктар медыцынскіх навук, прафесар, загадчык лабараторыі праблем здароўя дзяцей і падлеткаў РНПЦ "Маці і дзіця" Маргарыта Дзевялтоўская.
"Колькасць сямей, якія маюць праблемы з дзетараджэннем і звяртаюцца па медыцынскую дапамогу, на сённяшні дзень складае ад 15 да 17%. Пры чым долі прычын, якія абцяжарваюць нараджэнне дзіцяці, прыкладна аднолькавыя, гэта значыць прычыны з боку жанчыны і прычыны з боку мужчыны", - распавяла медык.
Паводле яе інфармацыі, у РНПЦ "Маці і дзіця" аказваецца медыцынская дапамога жанчынам, якія маюць самую цяжкую акушэрска-гінекалагічную паталогію, таксама аказваецца дапамога мужчынам, у якіх ёсць праблемы, што прыводзяць да бясплоднасці.
"Аказваецца дапамога немаўлятам, якія нарадзіліся, пачынаючы ад 22 тыдняў, і дзецям, якія з’явіліся на свет з вагой да 1,5 кг. Для выходжвання такіх дзяцей выкарыстоўваюцца клеткавыя тэхналогіі, гэта метады, якія былі распрацаваны намі ўпершыню ў свеце, і мы бачым цудоўныя вынікі. Дзеткі, якія нарадзіліся глыбока неданошанымі, выдатна развіваюцца дзякуючы гэтым тэхналогіям", - адзначыла Дзевялтоўская.
Таксама выкарыстоўваюцца тэхналогіі штучнага інтэлекту для прагназіравання развіцця дзяцей, якія нарадзіліся заўчасна.
"Такім чынам, паказчык выжывальнасці дзяцей, якія нарадзіліся з вагой да 1 кг, на сённяшні дзень у краіне перавышае 90%. Гэта рэкордная лічба", - праінфармавала прафесар.
Дапаможныя і рэпрадуктыўныя тэхналогіі
"Пры падтрымцы дзяржавы ажыццяўляюцца бясплатныя працэдуры ЭКА і ў 2023 годзе праведзена ўжо 1 880 цыклаў. За 20 гадоў выкарыстання дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій былі народжаны больш за 10 тыс дзяцей", - паведаміла Дзевялтоўская.
Гэта з’яўляецца важнейшым напрамкам, які ўносіць істотны ўклад у паляпшэнне рэпрадуктыўнага патэнцыялу краіны, адзначыла яна. Самым шматдзетным рэгіёнам лічыцца Брэсцкая вобласць, дзе жыве больш за 25 тыс шматдзетных сямей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"