https://bel.sputnik.by/20240515/slavatskya-sm-pavedaml-ab-zamakhu-na-premera-krany-ftsa-1086224356.html
Славацкія СМІ паведамілі аб замаху на прэм’ера краіны Фіца
Славацкія СМІ паведамілі аб замаху на прэм’ера краіны Фіца
Sputnik Беларусь
Па некаторай інфармацыі, прэм'ер Славакіі атрымаў агнястрэльныя раненні ў грудзі і брушную поласць, 59-гадовы Фіца шпіталізаваны. 15.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-15T16:17+0300
2024-05-15T16:17+0300
2024-07-04T12:41+0300
роберт фіца
славакія
навіны
замах
бяспека
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/14/1082938092_0:167:2881:1788_1920x0_80_0_0_07d64d5d85bd03e101333890830526fa.jpg
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца атрымаў раненне ў выніку замаху, пра гэта паведамляе славацкае выданне Pravda.Інцыдэнт адбыўся, як паведамляецца, пасля выязнога пасяджэння Кабміна Славакіі ў горадзе Гандлава, калі Фіца выйшаў да грамадскасці.Паводле інфармацыі Pravda, нападаючы стрэліў у Фіца некалькі разоў. Паліцыя затрымала злачынца.Самога прэм’ера Славакіі павезла хуткая дапамога. Аб стане Фіца пакуль інфармацыі няма, па некаторых даных ён атрымаў раненні ў брушную поласць і грудзі.Роберт Фіца ўзначальвае ўрад Славакіі з 25 кастрычніка 2023 года. Гэта яго трэці тэрмін на пасадзе прэм’ера, раней Фіца кіраваў урадам краіны з ліпеня 2006 па ліпень 2010 года і з красавіка 2012-га па канец сакавіка 2018-га.Незадоўга да замаху, Фіца, выступаючы на цырымоніі, прысвечанай Дню Перамогі, які святкуецца ў Славакіі 8 мая, адхіліў магчымасць адпраўкі славацкіх ваенных ва Украіну і раскрытыкаваў падыход краін Еўрасаюза да ўкраінскага крызісу ў цэлым. Ён таксама заявіў, што абвяргае любыя скажэнні гісторыі і лічыць, што найбольшая заслуга ў Перамозе ў Другой сусветнай вайне належыць Чырвонай арміі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231026/premer-mnstr-ftsa-slavakya-ne-budze-pastalyats-ukrane-zbroyu-1080644460.html
славакія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/14/1082938092_417:0:2881:1848_1920x0_80_0_0_6195f77ebef6fb517c84c4bf03a235f2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
роберт фіца, славакія, навіны , замах, бяспека, палітыка, у свеце
роберт фіца, славакія, навіны , замах, бяспека, палітыка, у свеце
Славацкія СМІ паведамілі аб замаху на прэм’ера краіны Фіца
16:17 15.05.2024 (абноўлена: 12:41 04.07.2024) Па некаторай інфармацыі, прэм'ер Славакіі атрымаў агнястрэльныя раненні ў грудзі і брушную поласць, 59-гадовы Фіца шпіталізаваны.
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца атрымаў раненне ў выніку замаху, пра гэта паведамляе славацкае выданне
Pravda.
Інцыдэнт адбыўся, як паведамляецца, пасля выязнога пасяджэння Кабміна Славакіі ў горадзе Гандлава, калі Фіца выйшаў да грамадскасці.
"Роберта Фіца ранілі пасля выязнога пасяджэння ўрада", - адзначае выданне.
Паводле інфармацыі Pravda, нападаючы стрэліў у Фіца некалькі разоў. Паліцыя затрымала злачынца.
Самога прэм’ера Славакіі павезла хуткая дапамога. Аб стане Фіца пакуль інфармацыі няма, па некаторых даных ён атрымаў раненні ў брушную поласць і грудзі.
Роберт Фіца ўзначальвае ўрад Славакіі з 25 кастрычніка 2023 года. Гэта яго трэці тэрмін на пасадзе прэм’ера, раней Фіца кіраваў урадам краіны з ліпеня 2006 па ліпень 2010 года і з красавіка 2012-га па канец сакавіка 2018-га.
Незадоўга да замаху, Фіца, выступаючы на цырымоніі, прысвечанай Дню Перамогі, які святкуецца ў Славакіі 8 мая, адхіліў магчымасць адпраўкі славацкіх ваенных ва Украіну і раскрытыкаваў падыход краін Еўрасаюза да ўкраінскага крызісу ў цэлым. Ён таксама заявіў, што абвяргае любыя скажэнні гісторыі і лічыць, што найбольшая заслуга ў Перамозе ў Другой сусветнай вайне належыць Чырвонай арміі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 26 кастрычніка 2023, 14:54