"Искандер", "Акацыя" і дзьмухаўцы: рэпетыцыя ваеннага парада ў фатаграфіях
"Искандер", "Акацыя" і дзьмухаўцы: рэпетыцыя ваеннага парада ў фатаграфіях
Sputnik Беларусь
У Мінску сёлета пройдзе ваенны парад, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як прайшла першая трэніроўка парада. 16.05.2024, Sputnik Беларусь
Механізаваныя калоны трэніруюцца перад парадам на Дзень Незалежнасці на ўскраіне беларускай сталіцы, для гэтага перакрываецца частка гарадскіх вуліц. Раней у Мінабароны Беларусі папярэдзілі аб тым, што рух усіх відаў транспарту ў раёне правядзення трэніровак будзе перакрывацца.Перамяшчэнне калон пачынаецца з 4:50 раніцы, вяртацца тэхніка ў месцы дыслакацыі будзе ўвечары – у 19:50.У парадзе на Дзень Незалежнасці будзе задзейнічана да 250 адзінак ваеннай тэхнікі і больш за шэсць тысяч ваеннаслужачых. У паветра над Мінскам узнімецца і авіяцыя. Акрамя воінскіх часцей, у парадзе прымуць удзел разлікі беларускіх сілавых ведамстваў і МНС.Таксама для ўдзелу ў парадзе запрошаны вайскоўцы іншых краін.Як адзначылі ў Мінабароны, у парадзе на Дзень Незалежнасці ўпершыню прымуць удзел аператыўна-тактычныя комплексы "Искандер-М", якія Беларусі паставіла Расія.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
У Мінску сёлета пройдзе ваенны парад, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як прайшла першая трэніроўка парада.
Механізаваныя калоны трэніруюцца перад парадам на Дзень Незалежнасці на ўскраіне беларускай сталіцы, для гэтага перакрываецца частка гарадскіх вуліц. Раней у Мінабароны Беларусі папярэдзілі аб тым, што рух усіх відаў транспарту ў раёне правядзення трэніровак будзе перакрывацца.
Перамяшчэнне калон пачынаецца з 4:50 раніцы, вяртацца тэхніка ў месцы дыслакацыі будзе ўвечары – у 19:50.
У парадзе на Дзень Незалежнасці будзе задзейнічана да 250 адзінак ваеннай тэхнікі і больш за шэсць тысяч ваеннаслужачых. У паветра над Мінскам узнімецца і авіяцыя. Акрамя воінскіх часцей, у парадзе прымуць удзел разлікі беларускіх сілавых ведамстваў і МНС.
Таксама для ўдзелу ў парадзе запрошаны вайскоўцы іншых краін.
Як адзначылі ў Мінабароны, у парадзе на Дзень Незалежнасці ўпершыню прымуць удзел аператыўна-тактычныя комплексы "Искандер-М", якія Беларусі паставіла Расія.