https://bel.sputnik.by/20240516/krank-ras--ktaya-padpsal-sumesnuyu-zayavu-1086252820.html
Кіраўнікі Расіі і Кітая падпісалі сумесную заяву
Кіраўнікі Расіі і Кітая падпісалі сумесную заяву
Sputnik Беларусь
Па выніках перагавораў Уладзіміра Пуціна і Сі Цзіньпіна дзве краіны абазначылі сумесныя пазіцыі па шэрагу напрамкаў. 16.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-16T14:37+0300
2024-05-16T14:37+0300
2024-05-16T14:37+0300
кітай
кнр
расія
у свеце
палітыка
эканоміка
бяспека
навіны
уладзімір пуцін
сі цзіньпін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/15/1073479537_0:144:3131:1905_1920x0_80_0_0_cd407b2c03d1374f7c3ab175cd817a99.jpg
МІНСК, 16 мая – Sputnik. Масква і Пекін выступілі з сумеснай заявай аб паглыбленні адносін усёабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння.У дакуменце гаворыцца, што абедзве краіны супраць спроб іншых дзяржаў выкарыстоўваць космас для ўзброенай канфрантацыі. Бакі выступаюць за перагаворы па дагаворы аб прадухіленні размяшчэння зброі ў космасе. Яшчэ адна мэта – пабудова свету без хімічнай зброі.Таксама РФ і КНР выступілі супраць "гегеманісцкіх спроб ЗША змяніць баланс сіл у Паўночна-Усходняй Азіі за кошт нарошчвання ваеннай моцы і стварэння ваенных блокаў і кааліцый".Яны выступілі і супраць умяшання пазарэгіянальных сіл у пытанне Паўднёва-Кітайскага мора."ЗША па-ранейшаму мысляць катэгорыямі "халоднай вайны" і кіруюцца логікай блокавага супрацьстаяння, ставячы бяспеку "вузкіх груп" вышэй за рэгіянальную бяспеку і стабільнасць", - адзначана ў дакуменце.Абедзве дзяржавы – за павышэнне каардынацыі краін БРІКС на міжнародных пляцоўках і ў цэлым за ўмацаванне гэтага аб’яднання. Будзе ўдасканальвацца і ШАС, куды ўваходзяць РФ і КНР, а Беларусь знаходзіцца ў працэсе ўступлення ў арганізацыю.Акрамя таго, заяўлена, што трэба ўмацоўваць патэнцыял ЮНЕСКА як універсальнага міжурадавага гуманітарнага форуму.Дзве краіны будуць і сумесна развіваць востраў Вялікі Усурыйскі (Хэйсяцзыдаа) і Паўночны марскі шлях.Вырашана і прасоўваць увесь комплекс расійска-кітайскіх адносін "усёабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння", якія ўступаюць у новую эпоху. Працягнуцца цесныя кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях, сувязі на міжурадавым і міжрэгіянальных узроўнях. Бакі "актыўна вывучаць пытанне адкрыцця новых каналаў супрацоўніцтва".Кітай і Расія будуць таксама ўмацоўваць дыялог па развіцці тэхналогій штучнага інтэлекту.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240516/s-tsznpn-rf--knr-abaranyayuts-svetaparadak-na-asnove-mzhnarodnaga-prava-1086243953.html
кітай
кнр
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/15/1073479537_199:0:2930:2048_1920x0_80_0_0_d1ea6d3508d700756efbbb3c512a3b89.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кітай, кнр, расія, у свеце, палітыка, эканоміка, бяспека, навіны , уладзімір пуцін, сі цзіньпін
кітай, кнр, расія, у свеце, палітыка, эканоміка, бяспека, навіны , уладзімір пуцін, сі цзіньпін
Кіраўнікі Расіі і Кітая падпісалі сумесную заяву
Па выніках перагавораў Уладзіміра Пуціна і Сі Цзіньпіна дзве краіны абазначылі сумесныя пазіцыі па шэрагу напрамкаў.
МІНСК, 16 мая – Sputnik. Масква і Пекін выступілі з сумеснай заявай аб паглыбленні адносін усёабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння.
У дакуменце гаворыцца, што абедзве краіны супраць спроб іншых дзяржаў выкарыстоўваць космас для ўзброенай канфрантацыі. Бакі выступаюць за перагаворы па дагаворы аб прадухіленні размяшчэння зброі ў космасе. Яшчэ адна мэта – пабудова свету без хімічнай зброі.
Таксама РФ і КНР выступілі супраць "гегеманісцкіх спроб ЗША змяніць баланс сіл у Паўночна-Усходняй Азіі за кошт нарошчвання ваеннай моцы і стварэння ваенных блокаў і кааліцый".
"Бакі выказваюць сур’ёзную заклапочанасць наступствамі для стратэгічнай стабільнасці ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне рэалізацыі праекта АУКУС (ЗША – Вялікабрытанія – Аўстралія) ва ўсіх яго аспектах", - заяўляюць Масква і Пекін.
Яны выступілі і супраць умяшання пазарэгіянальных сіл у пытанне Паўднёва-Кітайскага мора.
"ЗША па-ранейшаму мысляць катэгорыямі "халоднай вайны" і кіруюцца логікай блокавага супрацьстаяння, ставячы бяспеку "вузкіх груп" вышэй за рэгіянальную бяспеку і стабільнасць", - адзначана ў дакуменце.
Абедзве дзяржавы – за павышэнне каардынацыі краін БРІКС на міжнародных пляцоўках і ў цэлым за ўмацаванне гэтага аб’яднання. Будзе ўдасканальвацца і ШАС, куды ўваходзяць РФ і КНР, а Беларусь знаходзіцца ў працэсе ўступлення ў арганізацыю.
Акрамя таго, заяўлена, што трэба ўмацоўваць патэнцыял ЮНЕСКА як універсальнага міжурадавага гуманітарнага форуму.
Дзве краіны будуць і сумесна развіваць востраў Вялікі Усурыйскі (Хэйсяцзыдаа) і Паўночны марскі шлях.
Вырашана і прасоўваць увесь комплекс расійска-кітайскіх адносін "усёабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння", якія ўступаюць у новую эпоху. Працягнуцца цесныя кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях, сувязі на міжурадавым і міжрэгіянальных узроўнях. Бакі "актыўна вывучаць пытанне адкрыцця новых каналаў супрацоўніцтва".
Кітай і Расія будуць таксама ўмацоўваць дыялог па развіцці тэхналогій штучнага інтэлекту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"