https://bel.sputnik.by/20240517/knr-padtrymae-mrnuyu-kanferentsyyu-yakuyu-pryznayuts--ke--maskva-1086270907.html
КНР падтрымае мірную канферэнцыю, якую прызнаюць і Кіеў, і Масква
КНР падтрымае мірную канферэнцыю, якую прызнаюць і Кіеў, і Масква
Sputnik Беларусь
На думку Сі Цзіньпіна, для вырашэння канфлікту неабходна надаць увагу і сімптомам, і караням украінскага крызісу. 17.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-17T09:22+0300
2024-05-17T09:22+0300
2024-05-17T09:23+0300
кнр
сі цзіньпін
кітай
расія
украіна
спецаперацыя
бяспека
палітыка
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/10/1086267351_0:211:3036:1919_1920x0_80_0_0_37c923ea9c5e881db61699c996a0e419.jpg
МІНСК, 17 мая – Sputnik. Пекін падтрымлівае правядзенне міжнароднай мірнай канферэнцыі па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне ў зручны час, калі яе ўхваляць Масква і Кіеў, заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае кітайскае агенцтва Сіньхуа.Старшыня КНР таксама падкрэсліў неабходнасць стварэння збалансаванага і эфектыўнага механізма бяспекі для завяршэння канфлікту ва Украіне.Ён таксама пацвердзіў гатоўнасць Пекіна працягваць адыгрываць канструктыўную ролю ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. Прычым, паводле слоў Сі Цзіньпіна, неабходна ўдзяліць увагу як сімптомам, так і караням праблемы, а таксама планаваць доўгатэрміновую перспектыву.Прэзідэнт Расіі гэтымі днямі знаходзіцца з дзяржаўным візітам у Кітаі. Раней прэс-служба Крамля адзначала, што гэты візіт – першая замежная паездка Пуціна пасля інаўгурацыі.Канферэнцыя ў ШвейцарыіРаней швейцарскі МЗС пацвердзіў правядзенне 15-16 чэрвеня мірнай канферэнцыі па Украіне ў горадзе Бюргеншток. На сустрэчу запрошаны каля 160 дзяржаў. Як указваецца на сайце МЗС, Расія "на гэтым этапе" запрошана не была.У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што гэтая "мірная" канферэнцыя відавочна не накіравана на вынік, без удзелу Расіі нельга гаварыць аб сур’ёзных чаканнях.Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава таксама падкрэслівала, што Масква не збіраецца ўдзельнічаць у швейцарскай канферэнцыі, нават калі будзе запрошана. Як лічаць у расійскім знешнепалітычным ведамстве, Захаду нецікава ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне. Яму патрэбна стратэгічнае паражэнне Расіі. Акрамя таго, у МЗС РФ упэўнены, што Швейцарыя больш не з’яўляецца нейтральнай краінай.Кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Алейнік таксама раскрытыкаваў ініцыятыву Швейцарыі склікаць перагаворы па Украіне. У прыватнасці, ён заявіў, што без удзелу Беларусі і Расіі яна не мае сэнсу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240516/s-tsznpn-rf--knr-abaranyayuts-svetaparadak-na-asnove-mzhnarodnaga-prava-1086243953.html
кнр
кітай
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/10/1086267351_142:0:2873:2048_1920x0_80_0_0_6489a9ae01052ac432fdb1ca16b5f79c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кнр, сі цзіньпін, кітай, расія, украіна, спецаперацыя, бяспека, палітыка, навіны , у свеце
кнр, сі цзіньпін, кітай, расія, украіна, спецаперацыя, бяспека, палітыка, навіны , у свеце
КНР падтрымае мірную канферэнцыю, якую прызнаюць і Кіеў, і Масква
09:22 17.05.2024 (абноўлена: 09:23 17.05.2024) На думку Сі Цзіньпіна, для вырашэння канфлікту неабходна надаць увагу і сімптомам, і караням украінскага крызісу.
МІНСК, 17 мая – Sputnik. Пекін падтрымлівае правядзенне міжнароднай мірнай канферэнцыі па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне ў зручны час, калі яе ўхваляць Масква і Кіеў, заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае кітайскае агенцтва Сіньхуа.
"Сі заявіў, што Кітай падтрымлівае правядзенне міжнароднай мірнай канферэнцыі, якую прызнаюць Расія і Украіна, у зручны час з роўным удзелам і сумленнымі абмеркаваннямі ўсіх варыянтаў", - сказана ў паведамленні.
Старшыня КНР таксама падкрэсліў неабходнасць стварэння збалансаванага і эфектыўнага механізма бяспекі для завяршэння канфлікту ва Украіне.
Ён таксама пацвердзіў гатоўнасць Пекіна працягваць адыгрываць канструктыўную ролю ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. Прычым, паводле слоў Сі Цзіньпіна, неабходна ўдзяліць увагу як сімптомам, так і караням праблемы, а таксама планаваць доўгатэрміновую перспектыву.
Прэзідэнт Расіі гэтымі днямі знаходзіцца з дзяржаўным візітам у Кітаі. Раней прэс-служба Крамля адзначала, што гэты візіт – першая замежная паездка Пуціна пасля інаўгурацыі.
Раней швейцарскі МЗС пацвердзіў правядзенне 15-16 чэрвеня мірнай канферэнцыі па Украіне ў горадзе Бюргеншток. На сустрэчу запрошаны каля 160 дзяржаў. Як указваецца на сайце МЗС, Расія "на гэтым этапе" запрошана не была.
У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што гэтая "мірная" канферэнцыя відавочна не накіравана на вынік, без удзелу Расіі нельга гаварыць аб сур’ёзных чаканнях.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава таксама падкрэслівала, што Масква не збіраецца ўдзельнічаць у швейцарскай канферэнцыі, нават калі будзе запрошана. Як лічаць у расійскім знешнепалітычным ведамстве, Захаду нецікава ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне. Яму патрэбна стратэгічнае паражэнне Расіі. Акрамя таго, у МЗС РФ упэўнены, што Швейцарыя больш не з’яўляецца нейтральнай краінай.
Кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Алейнік таксама раскрытыкаваў ініцыятыву Швейцарыі склікаць перагаворы па Украіне. У прыватнасці, ён заявіў, што без удзелу Беларусі і Расіі яна не мае сэнсу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"