https://bel.sputnik.by/20240517/putsn-partnrstva-ras--ktaya-pavyshae-zroven-dabrabytu-naroda-1086273484.html
Пуцін: партнёрства Расіі і Кітая павышае ўзровень дабрабыту народаў
Пуцін: партнёрства Расіі і Кітая павышае ўзровень дабрабыту народаў
Sputnik Беларусь
Паводле слоў расійскага прэзідэнта, супрацоўніцтва Масквы і Пекіна непасрэдна садзейнічае росту эканомік абедзвюх краін і забяспечвае іх энергетычную бяспеку. 17.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-17T10:21+0300
2024-05-17T10:21+0300
2024-05-17T14:37+0300
уладзімір пуцін
кнр
навіны
палітыка
эканоміка
у свеце
расія
грамадства
харбін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/15/1073479537_0:144:3131:1905_1920x0_80_0_0_cd407b2c03d1374f7c3ab175cd817a99.jpg
МІНСК, 17 мая – Sputnik. Расійска-кітайскае партнёрства надзейна забяспечвае энергетычную бяспеку і павышае ўзровень дабрабыту народаў дзвюх краін, заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін на адкрыцці VIII Расійска-кітайскага ЭКСПА ў Харбіне.Паводле слоў прэзідэнта, партнёрства Расіі і Кітая непасрэдна садзейнічае росту эканомік абедзвюх краін, а таксама забяспечвае энергетычную бяспеку. Акрамя таго, яно надае стымул для стварэння новых вытворчасцей, а таксама "павышае дабрабыт і якасць жыцця нашых грамадзян".Пуцін таксама завіў, што Расія можа забяспечваць эканоміку Кітая і населеныя пункты гэтай краіны экалагічна чыстай даступнай энергіяй, святлом і цяплом.Сувязі з КітаемПуцін таксама адзначыў, што пераважная большасць расійскіх суб’ектаў падтрымлівае сёння сувязі з кітайскім бокам.Разам з тым, паводле слоў прэзідэнта, расійскі бок бачыць вялікі патэнцыял для паглыблення сувязей паміж Далёкім Усходам Расіі і паўночным усходам Кітая.Ільготы для інвестараўПаводле слоў Пуціна, Расія падтрымлівае настрой Кітая на лакалізацыю вытворчасцей на яе тэрыторыі і гатова прадастаўляць інвестарам ільготы, а таксама дапамогу, падтрымку і доступ да ўнікальнай расійскай тэхналагічнай базы і высокакваліфікаваных кадраў.Кіраўнік дзяржавы таксама падзяліўся меркаваннем, што Расіі і Кітаю трэба паслядоўна развіваць кааперацыю ў сферы высокіх тэхналогій і інавацый, а таксама аб’ядноўваць навуковыя і даследчыя патэнцыялы.Стратэгічнае вытворчае партнёрстваПрэзідэнт Расіі адзначыў, што краіна зараз актыўна нарошчваецца экспарт у Кітай прадукцыі аграпрамысловага комплексу ўласнай вытворчасці. Пуцін падкрэсліў, што гэтая прадукцыя адрозніваецца высокай якасцю і экалагічнасцю.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240516/s-tsznpn-rf--knr-abaranyayuts-svetaparadak-na-asnove-mzhnarodnaga-prava-1086243953.html
кнр
расія
харбін
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/15/1073479537_199:0:2930:2048_1920x0_80_0_0_d1ea6d3508d700756efbbb3c512a3b89.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, кнр, навіны , палітыка, эканоміка, у свеце, расія, грамадства, харбін
уладзімір пуцін, кнр, навіны , палітыка, эканоміка, у свеце, расія, грамадства, харбін
Пуцін: партнёрства Расіі і Кітая павышае ўзровень дабрабыту народаў
10:21 17.05.2024 (абноўлена: 14:37 17.05.2024) Паводле слоў расійскага прэзідэнта, супрацоўніцтва Масквы і Пекіна непасрэдна садзейнічае росту эканомік абедзвюх краін і забяспечвае іх энергетычную бяспеку.
МІНСК, 17 мая – Sputnik. Расійска-кітайскае партнёрства надзейна забяспечвае энергетычную бяспеку і павышае ўзровень дабрабыту народаў дзвюх краін, заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін на адкрыцці VIII Расійска-кітайскага ЭКСПА ў Харбіне.
Паводле слоў прэзідэнта, партнёрства Расіі і Кітая непасрэдна садзейнічае росту эканомік абедзвюх краін, а таксама забяспечвае энергетычную бяспеку. Акрамя таго, яно надае стымул для стварэння новых вытворчасцей, а таксама "павышае дабрабыт і якасць жыцця нашых грамадзян".
Пуцін таксама завіў, што Расія можа забяспечваць эканоміку Кітая і населеныя пункты гэтай краіны экалагічна чыстай даступнай энергіяй, святлом і цяплом.
"Расія гатова і здольна бесперабойна і надзейна забяспечваць кітайскую эканоміку, прадпрыемствы, гарады і пасёлкі экалагічна чыстай даступнай энергіяй, святлом і цяплом", - сказаў ён.
Пуцін таксама адзначыў, што пераважная большасць расійскіх суб’ектаў падтрымлівае сёння сувязі з кітайскім бокам.
"Адзначу, што на сённяшні дзень пераважная большасць суб’ектаў РФ падтрымлівае сувязі з кітайскімі партнёрамі. І з боку Кітая практычна ўсе правінцыі і адміністрацыйныя ўтварэнні ўцягнуты ў такое супрацоўніцтва", - сказаў расійскі лідар.
Разам з тым, паводле слоў прэзідэнта, расійскі бок бачыць вялікі патэнцыял для паглыблення сувязей паміж Далёкім Усходам Расіі і паўночным усходам Кітая.
Паводле слоў Пуціна, Расія падтрымлівае настрой Кітая на лакалізацыю вытворчасцей на яе тэрыторыі і гатова прадастаўляць інвестарам ільготы, а таксама дапамогу, падтрымку і доступ да ўнікальнай расійскай тэхналагічнай базы і высокакваліфікаваных кадраў.
Кіраўнік дзяржавы таксама падзяліўся меркаваннем, што Расіі і Кітаю трэба паслядоўна развіваць кааперацыю ў сферы высокіх тэхналогій і інавацый, а таксама аб’ядноўваць навуковыя і даследчыя патэнцыялы.
"Гэта неабходна, каб упэўнена займаць лідарскія пазіцыі, павышаць канкурэнтаздольнасць Расіі, Кітая і сусветнай эканомікі заўтрашняга дня", - лічыць расійскі лідар.
Стратэгічнае вытворчае партнёрства
Прэзідэнт Расіі адзначыў, што краіна зараз актыўна нарошчваецца экспарт у Кітай прадукцыі аграпрамысловага комплексу ўласнай вытворчасці. Пуцін падкрэсліў, што гэтая прадукцыя адрозніваецца высокай якасцю і экалагічнасцю.
"Аб’ёмамі, якія растуць, у Кітай з Расіі пастаўляюцца рыба і іншыя морапрадукты, збожжа, свініна. Па сутнасці, мы ідзём да стварэння стратэгічнага расійска-кітайскага вытворчага партнёрства. Аналагічнага нашаму шчыльнаму ўзаемадзеянню ў сферы энергетыкі", - дадаў расійскі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"