Прием документов у  поступающих - Sputnik Беларусь, 1920
Абітурыент – 2024
Абітурыентаў, якія паступаюць сёлета ў ВНУ, каледжы і іншыя навучальныя ўстановы, зноў чакаюць змены. Як будзе арганізавана ўступная кампанія-2024, колькі бюджэтных і платных месцаў выдзеляць для абітурыентаў, што мяняецца ў правілах прыёму мэтавікоў і многае іншае – чытайце на Sputnik.

Мінадукацыі: колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ у 2024 годзе павялічылася

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкСтудэнты на лекцыі
Студэнты на лекцыі - Sputnik Беларусь, 1920, 19.05.2024
Падпісацца
У міністэрстве заявілі, што будучая ўступная кампанія кардынальна не будзе адрознівацца ад папярэдніх.
МІНСК, 19 мая – Sputnik. Прынята рашэнне павялічыць колькасць бюджэтных месцаў у час будучай уступнай кампаніі ў ВНУ краіны, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафадукацыі міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў.
"Асаблівасцю ўступнай кампаніі гэтага года з’яўляецца тое, што мы павялічылі колькасць бюджэтных месцаў з улікам запатрабаванасці спецыяльнасцей у розных галінах эканомікі, сацыяльнай сферы", - заявіў Пішчоў у эфіры "Беларусь 1".
Паводле яго слоў, павялічыўся таксама набор на бюджэтныя месцы для абітурыентаў, якія захочуць звязаць сваё жыццё з медыцынай і педагогікай.
"Мы прыраслі "па бюджэце" на педагагічныя спецыяльнасці, медыцынскія, шэраг інжынерных", - растлумачыў прадстаўнік Мінадукацыі.
Пішчоў таксама ўдакладніў, што ў гэтую ўступную кампанію нейкіх сур’ёзных змяненняў не будзе.
"У гэтым годзе кардынальных змяненняў уступнай кампаніі не будзе. Прыём абітурыентаў як на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, так і ў асноўны паток будзе праходзіць у тым жа фармаце, як і ў мінулым годзе. Ужо зацверджаны тэрміны правядзення ўступнай кампаніі", - сказаў ён.
27 чэрвеня пачнецца прыём абітурыентаў, якія будуць паступаць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, а 12 ліпеня – тых, хто будзе паступаць у асноўным патоку.
Пералік дакументаў, якія трэба падаць, таксама не змяніўся.
З навацый будучай уступнай кампаніі – пашырэнне пераліку найбольш запатрабаваных спецыяльнасцей для матываваных студэнтаў: для тых, хто скончыў з залатым і сярэбраным медалём, з дыпломам з адзнакай.

Найбольш папулярныя прадметы на ЦТ

Паводле слоў Пішчова, тэндэнцыі сярод самых папулярных прадметаў на ЦТ такія ж, як і ў мінулыя гады. Найбольш папулярныя прадметы сярод абітурыентаў фізіка, руская мова, замежная мова.
"Гэта ўскосна дае магчымасць зрабіць вывад аб тым, на якія спецыяльнасці будуць планаваць паступаць абітурыенты. Калі фізіка – то гэта інжынерныя спецыяльнасці, калі замежная мова, то гэта спецыяльнасці эканамічнага профілю", - сказаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Абітурыенты на ЦТ - Sputnik Беларусь, 1920, 01.05.2024
Абітурыент – 2024
Мінадукацыі зацвердзіла тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ў ВНУ
Стужка навiн
0