https://bel.sputnik.by/20240520/belarusy-spachuvayuts-narodu-rana--suvyaz-z-gbellyu-prezdenta-ras--vdea-1086367684.html
Беларусы спачуваюць народу Ірана ў сувязі з гібеллю прэзідэнта Раісі – відэа
Беларусы спачуваюць народу Ірана ў сувязі з гібеллю прэзідэнта Раісі – відэа
Sputnik Беларусь
Да пасольства Ірана ў Мінску нясуць кветкі і свечкі ў якасці спачуванняў у сувязі з крушэннем верталёта, у якім загінуў прэзідэнт Ірана і высокапастаўленыя... 20.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-20T15:07+0300
2024-05-20T15:07+0300
2024-05-20T15:07+0300
відэа
відэа
пасольства
іран
эбрахім раісі
смерць публічных людзей
палітыка
бяспека
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/14/1086364901_0:0:1281:720_1920x0_80_0_0_7f076159ab48d5369330f01260adb672.jpg
З раніцы панядзелка да будынка іранскага пасольства ў Мінску беларусы нясуць кветкі пасля весткі аб крушэнні верталёта і гібелі прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі. На будынку дыпмісіі ў Беларусі, як і ў іншых краінах, у знак смутку прыспушчаны сцяг, у Іране ў сувязі з трагедыяй аб’яўлена пяцідзённая жалоба.Свае спачуванні народу Ірана ў сувязі з трагедыяй выказаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, беларускае МЗС, многія афіцыйныя асобы. Каля будынка дыппрадстаўніцтва ў Мінску сабраліся прадстаўнікі дзяржструктур, грамадскіх арганізацый і радавыя грамадзяне з кветкамі і лампадамі. Да іх выйшаў пасол Ірана ў Беларусі Алірэза Санеі.Іранскі дыпламат падзякаваў беларускаму лідару і ўсім грамадзянам краіны, неабыякавым да трагедыі. Санеі заявіў журналістам, што загінулы прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі быў "сапраўдным народным прэзідэнтам, які клапаціўся аб простых людзях".Папярэдне вядома, што прэзідэнцкі верталёт напярэдадні пацярпеў аварыю з-за дрэннага надвор’я – густога туману, бачнасць падчас палёту над гарамі была мінімальнай, таму ратавальнікам спатрэбілася так шмат часу на пошукі месца крушэння.Пры гэтым іранскі дыпламат заклікаў дачакацца афіцыйных вынікаў расследавання, якое праводзіцца ў сувязі з авіякатастрофай.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
іран
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/14/1086364901_74:0:1034:720_1920x0_80_0_0_3e797edb76741ea412b2755adde9ab68.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, пасольства, іран, эбрахім раісі, смерць публічных людзей, палітыка, бяспека, у беларусі, беларусь, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, видео
відэа, пасольства, іран, эбрахім раісі, смерць публічных людзей, палітыка, бяспека, у беларусі, беларусь, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, видео
Беларусы спачуваюць народу Ірана ў сувязі з гібеллю прэзідэнта Раісі – відэа
Да пасольства Ірана ў Мінску нясуць кветкі і свечкі ў якасці спачуванняў у сувязі з крушэннем верталёта, у якім загінуў прэзідэнт Ірана і высокапастаўленыя чыноўнікі. Глядзіце на відэа Sputnik, што адбываецца каля сцен дыппрадстаўніцтва.
З раніцы панядзелка да будынка іранскага пасольства ў Мінску беларусы нясуць кветкі пасля весткі аб крушэнні верталёта і гібелі прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі. На будынку дыпмісіі ў Беларусі, як і ў іншых краінах, у знак смутку прыспушчаны сцяг, у Іране ў сувязі з трагедыяй аб’яўлена пяцідзённая жалоба.
Свае спачуванні народу Ірана ў сувязі з трагедыяй выказаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, беларускае МЗС, многія афіцыйныя асобы. Каля будынка дыппрадстаўніцтва ў Мінску сабраліся прадстаўнікі дзяржструктур, грамадскіх арганізацый і радавыя грамадзяне з кветкамі і лампадамі. Да іх выйшаў пасол Ірана ў Беларусі Алірэза Санеі.
Іранскі дыпламат падзякаваў беларускаму лідару і ўсім грамадзянам краіны, неабыякавым да трагедыі. Санеі заявіў журналістам, што загінулы прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі быў "сапраўдным народным прэзідэнтам, які клапаціўся аб простых людзях".
Папярэдне вядома, што прэзідэнцкі верталёт напярэдадні пацярпеў аварыю з-за дрэннага надвор’я – густога туману, бачнасць падчас палёту над гарамі была мінімальнай, таму ратавальнікам спатрэбілася так шмат часу на пошукі месца крушэння.
Пры гэтым іранскі дыпламат заклікаў дачакацца афіцыйных вынікаў расследавання, якое праводзіцца ў сувязі з авіякатастрофай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"