https://bel.sputnik.by/20240520/mezentsa-ntegratsyya-rf--belarus-perasyagnula-samyya-smelyya-chakann-1086368985.html
Мезенцаў: інтэграцыя РФ і Беларусі перасягнула самыя смелыя чаканні
Мезенцаў: інтэграцыя РФ і Беларусі перасягнула самыя смелыя чаканні
Sputnik Беларусь
Рашэнне стварыць беларуска-расійскую рабочую групу для вырашэння пытанняў інтэграцыі было прынята ў канцы 2018 года. 20.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-20T17:38+0300
2024-05-20T17:38+0300
2024-05-20T17:38+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
вднг
дзмітрый мезенцаў
палітыка
эканоміка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1d/1073765643_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_fdb374aae7ebdbb053c461c4efba6278.jpg
МІНСК, 20 мая – Sputnik. Вынікі інтэграцыйных працэсаў паміж Беларуссю і Расіяй перасягнулі ўсе чаканні, якія меліся на момант стварэння спецыяльнай рабочай групы. Аб гэтым заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.Рашэнне стварыць беларуска-рабочую групу для вырашэння пытанняў інтэграцыі было прынята ў канцы 2018 года. З боку РФ групу ўзначаліў тады Максім Арэшкін, які займаў пасаду кіраўніка Мінэканамразвіцця, з боку Беларусі – Дзмітрый Крутой, які знаходзіўся на пасадзе міністра эканомікі.Гэтыя чаканні пераадолены як па маштабе ўзаемадзеяння, якасці работы, так і па раўнапраўі дыялогу, падкрэсліў дзяржсакратар СД.Ён адзначыў, што спрэчкі будуць заўсёды, але гэта "спрэчкі дзеля вырашэння і пошуку аптымальнага выхаду з тых ці іншых сітуацый, якія заўсёды будуць узнікаць у сістэме адносін".Новыя прынцыпыРаней, у лютым гэтага года, Мезенцаў паведаміў, што на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета СД было прынята рашэнне аб новай практыцы прамысловай палітыкі. Яна прадугледжвае адыход ад фарміравання бар’ераў і пераход да безбар’ернага асяроддзя на пастаўку камплектуючых з Расіі ў Беларусь, а таксама з Беларусі ў Расію.Акрамя таго, адзначаў ён, фарміруецца практыка эканамічнай інтэграцыі дзвюх краін на новых прынцыпах."Расія і Беларусь выбудоўваюць роўную партнёрскую сістэму адносін на падмурку незалежнасці і суверэнітэту ў рамках збліжэння эканамічных, навуковых, тэхналагічных патэнцыялаў дзеля людзей. Відавочныя задачы – адкрытыя, публічныя. Хто чытае іх правільна, усё разумее. Хто хоча іх скажаць, мы іх, напэўна, не пераканаем, іх гаспадарамі ставіцца іншая задача", - падкрэсліў тады Мезенцаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240520/lukashenka-nazva-perspektynyya-napramk-pratsy-z-magadanskay-voblastsyu-1086358940.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1d/1073765643_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_100c5e61dd5de7a71f943ad3227b7676.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, вднг, дзмітрый мезенцаў, палітыка, эканоміка, навіны
саюзная дзяржава, беларусь, расія, вднг, дзмітрый мезенцаў, палітыка, эканоміка, навіны
Мезенцаў: інтэграцыя РФ і Беларусі перасягнула самыя смелыя чаканні
Рашэнне стварыць беларуска-расійскую рабочую групу для вырашэння пытанняў інтэграцыі было прынята ў канцы 2018 года.
МІНСК, 20 мая – Sputnik. Вынікі інтэграцыйных працэсаў паміж Беларуссю і Расіяй перасягнулі ўсе чаканні, якія меліся на момант стварэння спецыяльнай рабочай групы. Аб гэтым заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
Рашэнне стварыць беларуска-рабочую групу для вырашэння пытанняў інтэграцыі было прынята ў канцы 2018 года. З боку РФ групу ўзначаліў тады Максім Арэшкін, які займаў пасаду кіраўніка Мінэканамразвіцця, з боку Беларусі – Дзмітрый Крутой, які знаходзіўся на пасадзе міністра эканомікі.
"Хочаце – згаджайцеся, хочаце – не, я ўсё роўна ўспомню пачатак працы камісіі Крутой – Арэшкін у снежні 2018 года. Тыя чаканні, нават самыя смелыя, даўно ў мінулым", - сказаў Мезенцаў, выступаючы ў панядзелак на адкрыцці дзён Мінскай вобласці на ВДНГ у Маскве.
Гэтыя чаканні пераадолены як па маштабе ўзаемадзеяння, якасці работы, так і па раўнапраўі дыялогу, падкрэсліў дзяржсакратар СД.
Ён адзначыў, што спрэчкі будуць заўсёды, але гэта "спрэчкі дзеля вырашэння і пошуку аптымальнага выхаду з тых ці іншых сітуацый, якія заўсёды будуць узнікаць у сістэме адносін".
Раней, у лютым гэтага года, Мезенцаў паведаміў, што на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета СД было прынята рашэнне аб новай практыцы прамысловай палітыкі. Яна прадугледжвае адыход ад фарміравання бар’ераў і пераход да безбар’ернага асяроддзя на пастаўку камплектуючых з Расіі ў Беларусь, а таксама з Беларусі ў Расію.
Акрамя таго, адзначаў ён, фарміруецца практыка эканамічнай інтэграцыі дзвюх краін на новых прынцыпах.
"Расія і Беларусь выбудоўваюць роўную партнёрскую сістэму адносін на падмурку незалежнасці і суверэнітэту ў рамках збліжэння эканамічных, навуковых, тэхналагічных патэнцыялаў дзеля людзей. Відавочныя задачы – адкрытыя, публічныя. Хто чытае іх правільна, усё разумее. Хто хоча іх скажаць, мы іх, напэўна, не пераканаем, іх гаспадарамі ставіцца іншая задача", - падкрэсліў тады Мезенцаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"