Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пяскоў: сітуацыя з легітымнасцю Зяленскага на ход СВА не ўплывае

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкРабота расійскіх сродкаў СПА на Харкаўскім кірунку
Работа расійскіх сродкаў СПА на Харкаўскім кірунку - Sputnik Беларусь, 1920, 20.05.2024
Падпісацца
Паўнамоцтвы Уладзіміра Зялонскага заканчваюцца 20 мая – раней ён адмяніў прэзідэнцкія выбары ва Украіне, матываваўшы гэта становішчам у краіне.
МІНСК, 20 мая – Sputnik. Сітуацыя з легітымнасцю Уладзіміра Зяленскага на ход расійскай спецыяльнай ваеннай аперацыі не ўплывае, СВА працягваецца, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Тэрмін паўнамоцтваў Зяленскага заканчваецца ў панядзелак, 20 мая.
Пяскоў адказаў на пытанне журналістаў аб тым, як адаб’ецца на вядзенні СВА спыненне легітымнасці Зяленскага.
"Не, спецаперацыя працягваецца", - сказаў прадстаўнік Крамля.

Легітымнасць важная

Прэс-сакратар прэзідэнта таксама нагадаў, што расійскі лідар Уладзімір Пуцін ужо выказваўся на тэму легітымнасці ўкраінскіх улад.
Раней на прэс-канферэнцыі па выніках візіту ў Кітай Пуцін заявіў, што на пытанне легітымнасці Зяленскага найперш павінна адказаць палітычная і прававая сістэма самой Украіны.
"Гэта пытанне ацэнкі, гэтую ацэнку ў першую чаргу павінен даць канстытуцыйны суд, ды і ўвогуле палітычная сістэма самой Украіны", - сказаў Пуцін.
Прэзідэнт Расіі таксама дадаў, што ў Канстытуцыі Украіны "ёсць розныя варыянты".
Разам з тым Пуцін падкрэсліў, што для Масквы мае значэнне легітымнасць прэзідэнта Украіны, калі давядзецца падпісваць нейкія дакументы – "гэта відавочны факт".
Раней Зяленскі адмяніў правядзенне прэзідэнцкіх выбараў, якія павінны былі прайсці 3 сакавіка 2024 года, матываваўшы гэта ваенным становішчам у краіне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Уладзімір Зяленскі - Sputnik Беларусь, 1920, 28.03.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Лаўроў: магчыма, нам і не спатрэбіцца прызнаваць Зяленскага
Стужка навiн
0