Пахаванне прэзідэнта Ірана пройдзе 23 мая

© Sputnik / Виктор ТолочкоПартрэт Эбрахіма Раісі каля пасольства Ірана
Партрэт Эбрахіма Раісі каля пасольства Ірана - Sputnik Беларусь, 1920, 21.05.2024
Падпісацца
Жалобная цырымонія развітання і пахаванне Эбрахіма Раісі, які трагічна загінуў, адбудзецца ў Мешхедзе.
МІНСК, 21 мая – Sputnik. Цырымонія развітання і пахаванне прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі, які трагічна пайшоў з жыцця, пройдуць у чацвер, 23 мая, у яго родным горадзе Мешхед. Пра гэта ў панядзелак паведаміў віцэ-прэзідэнт гэтай краіны і кіраўнік камісіі, якая арганізуе пахаванне, Махсэн Мансуры.
"Цела будзе перавезена ў свяшчэнны горад Мешхед, дзе пройдзе цырымонія развітання і пахавання", - сказаў Мансуры, відэа з заявай якога распаўсюджваюць іранскія дзяржагенцтвы.
Ён удакладніў, што цырымонія пройдзе ў маўзалеі імама Рэзы ў Мешхедзе.
Адзначаецца, што пасля цырымоніі развітання ў Тэбрызе ў правінцыі Усходні Азербайджан цела Эбрахіма Раісі таксама накіруюць у Кум, Тэгеран, Бірджэнд, а затым у Мешхед.
Як паведамлялася, 19 мая пацярпеў крушэнне верталёт, на борце якога знаходзіўся іранскі лідар і шэраг чыноўнікаў. Катастрофа забрала жыццё васьмі чалавек. З-за таго, што адбылося ў Іране, аб’яўлена пяцідзённая жалоба.
Раней беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка, МЗС Беларусі і многія афіцыйныя асобы рэспублікі выказалі спачуванне народу Ірана ў сувязі з трагедыяй. Спачуваюць іранскаму народу і простыя беларусы – яны нясуць кветкі да будынка іранскага пасольства ў Мінску.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук'янаў усклаў кветкі каля пасольства Ірана - Sputnik Беларусь, 1920, 20.05.2024
Лук’янаў: важна, каб у гэтыя трагічныя дні грамадзяне Ірана былі згуртаваны
Стужка навiн
0