https://bel.sputnik.by/20240521/syargeenka--kachanava-shanaval-pamyats-ras-1086386593.html
Сяргеенка і Качанава ўшанавалі памяць Раісі
Сяргеенка і Качанава ўшанавалі памяць Раісі
Sputnik Беларусь
Беларускія парламентарыі наведалі пасольства Ісламскай рэспублікі Іран і аддалі даніну павагі ахвярам крушэння верталёта. 21.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-21T12:28+0300
2024-05-21T12:28+0300
2024-05-21T12:28+0300
эбрахім раісі
наталля качанава
ігар сяргеенка
парламент беларусі
навіны
пасольства
іран
у беларусі
беларусь
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/15/1086384984_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_3296acc10be4034f51e3a9462f191ac8.jpg
МІНСК, 21 мая – Sputnik. Спікеры верхняй і ніжняй палат парламента Наталля Качанава і Ігар Сяргеенка наведалі іранскае пасольства, перадае карэспандэнт Sputnik.Беларускія палітыкі сустрэліся з паслом Ірана Алірэзой Санеі і выказалі яму свае спачуванні ў сувязі з трагічным інцыдэнтам з верталётам, на якім ляцеў іранскі прэзідэнт Эбрахім Раісі.Качанава і Сяргеенка пакінулі запісы ў кнізе спачуванняў.Спікеры яшчэ раз выказалі словы спачуванняў іранскаму паслу і адзначылі, што хацелі б наведаць пасольства з іншай нагоды, а не ў сувязі з трагедыяй.Пасля кароткай размовы з Алірэзой Санеі беларускія дэпутаты пакінулі дыпмісію.Крушэнне верталётаВерталёт з прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі і шэрагам чыноўнікаў пацярпеў крушэнне 19 мая. У выніку трагедыі загінулі восем чалавек. З-за таго, што адбылося, у краіне аб’яўлена пяцідзённая жалоба.Пасол Ірана ў Мінску Алірэза Санеі паведаміў у панядзелак, што паводле Канстытуцыі Ірана праз 50 дзён з дня гібелі Раісі ў краіне павінны прайсці прэзідэнцкія выбары. Да выбараў узначаліць выканаўчую ўладу ў краіне віцэ-прэзідэнт Махамад Махбер.Раней беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка, МЗС Беларусі і многія афіцыйныя асобы рэспублікі выказалі спачуванне народу Ірана ў сувязі з трагедыяй. Спачуваюць іранскаму народу і простыя беларусы – яны нясуць кветкі да будынка іранскага пасольства ў Мінску.Кнігу спачуванняў адкрылі ў пасольстве Ісламскай Рэспублікі ў аўторак. У дыппрадстаўніцтве ўдакладнілі, што пакінуць запіс у ёй можна 21 мая 2024 года з 14:00 да 17:00, а таксама 22-23 мая з 10:00 да 12:00 і з 15:00 да 17:00 у будынку Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Мінску па адрасе: Старавіленскі тракт, 11.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
іран
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/15/1086384984_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_3c9c97ae2ffec3457d7dddf8714ae344.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эбрахім раісі, наталля качанава, ігар сяргеенка, парламент беларусі, навіны , пасольства, іран, у беларусі, беларусь, палітыка, грамадства, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, у свеце
эбрахім раісі, наталля качанава, ігар сяргеенка, парламент беларусі, навіны , пасольства, іран, у беларусі, беларусь, палітыка, грамадства, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, у свеце
Сяргеенка і Качанава ўшанавалі памяць Раісі
Беларускія парламентарыі наведалі пасольства Ісламскай рэспублікі Іран і аддалі даніну павагі ахвярам крушэння верталёта.
МІНСК, 21 мая – Sputnik. Спікеры верхняй і ніжняй палат парламента Наталля Качанава і Ігар Сяргеенка наведалі іранскае пасольства, перадае карэспандэнт Sputnik.
Беларускія палітыкі сустрэліся з паслом Ірана Алірэзой Санеі і выказалі яму свае спачуванні ў сувязі з трагічным інцыдэнтам з верталётам, на якім ляцеў іранскі прэзідэнт Эбрахім Раісі.
Качанава і Сяргеенка пакінулі запісы ў кнізе спачуванняў.
Спікеры яшчэ раз выказалі словы спачуванняў іранскаму паслу і адзначылі, што хацелі б наведаць пасольства з іншай нагоды, а не ў сувязі з трагедыяй.
Пасля кароткай размовы з Алірэзой Санеі беларускія дэпутаты пакінулі дыпмісію.
Верталёт з прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі і шэрагам чыноўнікаў пацярпеў крушэнне 19 мая. У выніку трагедыі загінулі восем чалавек. З-за таго, што адбылося, у краіне аб’яўлена пяцідзённая жалоба.
Пасол Ірана ў Мінску Алірэза Санеі паведаміў у панядзелак, што паводле Канстытуцыі Ірана праз 50 дзён з дня гібелі Раісі ў краіне павінны прайсці прэзідэнцкія выбары. Да выбараў узначаліць выканаўчую ўладу ў краіне віцэ-прэзідэнт Махамад Махбер.
Раней беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка, МЗС Беларусі і многія афіцыйныя асобы рэспублікі выказалі спачуванне народу Ірана ў сувязі з трагедыяй. Спачуваюць іранскаму народу і простыя беларусы – яны нясуць кветкі да будынка іранскага пасольства ў Мінску.
Кнігу спачуванняў адкрылі ў пасольстве Ісламскай Рэспублікі ў аўторак. У дыппрадстаўніцтве ўдакладнілі, што пакінуць запіс у ёй можна 21 мая 2024 года з 14:00 да 17:00, а таксама 22-23 мая з 10:00 да 12:00 і з 15:00 да 17:00 у будынку Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Мінску па адрасе: Старавіленскі тракт, 11.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"