https://bel.sputnik.by/20240521/trubla-narakannya-na-pratsu-zhkg-ad-gramadzyan-stala-mensh-1086393829.html
Трубіла: нараканняў на працу ЖКГ ад грамадзян стала менш
Трубіла: нараканняў на працу ЖКГ ад грамадзян стала менш
Sputnik Беларусь
Самыя частыя прэтэнзіі і звароты ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі датычацца ацяплення, водазабеспячэння і добраўпарадкавання. 21.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-21T15:11+0300
2024-05-21T15:11+0300
2024-05-21T15:11+0300
жкг
навіны
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103701/90/1037019090_0:0:1801:1014_1920x0_80_0_0_c7bc38f480f2d7e07ec67f2d6e5be8fb.jpg
МІНСК, 21 мая – Sputnik. Нараканняў на "непаваротлівасць" сістэмы ЖКГ стала менш, сказаў журналістам перад пасяджэннем у Палаце прадстаўнікоў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён таксама адзначыў, што "чым больш робіш, тым больш зваротаў".Падчас пасяджэння міністр заявіў, што ў 2023 годзе капітальны рамонт у жыллёвым фондзе быў выкананы ў аб’ёме амаль 3,5 млн (95,1% ад плана) квадратных метраў.Старшыня Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Юрый Наркевіч у сваю чаргу пералічыў праблемныя пытанні, якія часцей за ўсё паступаюць дэпутатам ад грамадзян і датычацца сферы ЖКГ.Служба 115Міністр ЖКГ звярнуў увагу на дыспетчарскую службу 115.бел, якая ў фармаце анлайн прымае заяўкі ад насельніцтва адносна той ці іншай камунальнай праблемы. Паводле яго слоў, былі нараканні ад грамадзян і мясцовых органаў улады, што сістэма "непаваротлівая", працуе павольна."Але я хачу сказаць, што гэта той інструмент, які дазваляе мясцоваму органу ўлады ў першую чаргу паглядзець, што цікавіць на той ці іншай тэрыторыі грамадзян у частцы, якая тычыцца жыллёва-камунальных паслуг. Адным націсканнем кнопкі можна ўбачыць топ-5 ці топ-10 праблемных пытанняў у раёне", - пазначыў Генадзь Трубіла.Ён канстатаваў, што дзякуючы гэтай службе была выяўлена масавая праблема з вулічна-дарожнай сеткай."Своечасова гэта ўбачылі, колькасць зваротаў павялічылася, у мінулым годзе азадачыліся гэтай тэмай, і ўжо выканалі каля 8 млн квадратных метраў ямачнага рамонту. У гэтым годзе, я думаю, тэмпы не будуць зніжаны", - запэўніў міністр.Перспектывана 70 гадоўЁн таксама дадаў, што з дапамогай 115.бел была прааналізавана сітуацыя ў аграгарадках. Трубіла адзначыў, што ў многіх з іх рамонт вуліц і дарог адбываўся па рэшткавым прынцыпе."З’явілася даручэнне прэзідэнта. Мы паказалі падыходы, што неабходна комплексна рамантаваць аграгарадок, каб потым туды не вяртацца. І гэтая праца з гэтага года ўжо пачалася. Гэта перспектыўная праца на бліжэйшыя 70 гадоў, бо не ўсё адразу магчыма зрабіць. Але прынамсі мы ўбачылі гэтую праблему і намецілі шляхі яе вырашэння", - сказаў на заканчэнне кіраўнік Мінжылкамгаса.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230929/lukashenka-u-buduchyn-selskae-naselntstva-budze-zhyts-u-asnonym-u-agragaradkakh-1079854228.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103701/90/1037019090_0:0:1601:1200_1920x0_80_0_0_662f9ece968bbab0de03497396ca7e17.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
жкг, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь
жкг, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь
Трубіла: нараканняў на працу ЖКГ ад грамадзян стала менш
Самыя частыя прэтэнзіі і звароты ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі датычацца ацяплення, водазабеспячэння і добраўпарадкавання.
МІНСК, 21 мая – Sputnik. Нараканняў на "непаваротлівасць" сістэмы ЖКГ стала менш, сказаў журналістам перад пасяджэннем у Палаце прадстаўнікоў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён таксама адзначыў, што "чым больш робіш, тым больш зваротаў".
"Калі мы ў свой час павялічылі долю капітальнага рамонту, мы ўбачылі павелічэнне зваротаў "а чаму не мне?", - падкрэсліў кіраўнік Мінжылкамгаса.
Падчас пасяджэння міністр заявіў, што ў 2023 годзе капітальны рамонт у жыллёвым фондзе быў выкананы ў аб’ёме амаль 3,5 млн (95,1% ад плана) квадратных метраў.
Старшыня Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Юрый Наркевіч у сваю чаргу пералічыў праблемныя пытанні, якія часцей за ўсё паступаюць дэпутатам ад грамадзян і датычацца сферы ЖКГ.
"Звычайна людзей хвалююць пытанні добраўпарадкавання дваровых тэрыторый. Дзесьці ёсць праблемы з ацяпленнем, з каналізацыяй, вадой. І гэта пытанні, якія неабходна вырашаць", - сказаў парламентарый.
Міністр ЖКГ звярнуў увагу на дыспетчарскую службу 115.бел, якая ў фармаце анлайн прымае заяўкі ад насельніцтва адносна той ці іншай камунальнай праблемы. Паводле яго слоў, былі нараканні ад грамадзян і мясцовых органаў улады, што сістэма "непаваротлівая", працуе павольна.
"Але я хачу сказаць, што гэта той інструмент, які дазваляе мясцоваму органу ўлады ў першую чаргу паглядзець, што цікавіць на той ці іншай тэрыторыі грамадзян у частцы, якая тычыцца жыллёва-камунальных паслуг. Адным націсканнем кнопкі можна ўбачыць топ-5 ці топ-10 праблемных пытанняў у раёне", - пазначыў Генадзь Трубіла.
Ён канстатаваў, што дзякуючы гэтай службе была выяўлена масавая праблема з вулічна-дарожнай сеткай.
"Своечасова гэта ўбачылі, колькасць зваротаў павялічылася, у мінулым годзе азадачыліся гэтай тэмай, і ўжо выканалі каля 8 млн квадратных метраў ямачнага рамонту. У гэтым годзе, я думаю, тэмпы не будуць зніжаны", - запэўніў міністр.
Ён таксама дадаў, што з дапамогай 115.бел была прааналізавана сітуацыя ў аграгарадках. Трубіла адзначыў, што ў многіх з іх рамонт вуліц і дарог адбываўся па рэшткавым прынцыпе.
"З’явілася даручэнне прэзідэнта. Мы паказалі падыходы, што неабходна комплексна рамантаваць аграгарадок, каб потым туды не вяртацца. І гэтая праца з гэтага года ўжо пачалася. Гэта перспектыўная праца на бліжэйшыя 70 гадоў, бо не ўсё адразу магчыма зрабіць. Але прынамсі мы ўбачылі гэтую праблему і намецілі шляхі яе вырашэння", - сказаў на заканчэнне кіраўнік Мінжылкамгаса.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"