https://bel.sputnik.by/20240522/krank-rasgdrameta-ab-uplyve-sanktsyy-spravlsya-za-lchanyya-mesyatsy-1086441217.html
Кіраўнік Расгідрамета аб уплыве санкцый: справіліся за лічаныя месяцы
Кіраўнік Расгідрамета аб уплыве санкцый: справіліся за лічаныя месяцы
Sputnik Беларусь
Гідраметэаралагічныя службы Расіі і Беларусі актыўна працуюць над стварэннем якасных айчынных аналагаў імпартнаму абсталяванню і праграмных прадуктаў. 22.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-22T15:07+0300
2024-05-22T15:07+0300
2024-05-22T15:07+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
расгідрамет
навіны
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
гродна
санкцыі
імпартазамяшчэнне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/16/1086442423_0:86:1280:806_1920x0_80_0_0_1011780cf3b683fadf56ff81481bffe7.jpg
ГРОДНА, 22 мая – Sputnik, Іна Грышук. Не менш за палову абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў рабоце гідраметэаралагічнымі службамі Беларусі і Расіі, у бліжэйшыя некалькі гадоў будзе расійскай і беларускай вытворчасці, паведаміў карэспандэнту Sputnik кіраўнік Расгідрамета Ігар Шумакоў.Актыўная работа па стварэнні айчынных аналагаў імпартнага абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў рабоце гідраметэаралагічных службаў Расіі і Беларусі, актыўна вядзецца ў апошнія 2-3 гады, расказаў кіраўнік Федэральнай службы перад пачаткам пасяджэння сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя, якое праходзіць у Гродне ў сераду, 22 мая.Паводле яго слоў, пакуль што рана гаварыць аб працэнтным складальніку айчыннага абсталявання. Паступова замяняецца імпартнае абсталяванне, якое не прыдатнае для працы або састарэлае. Выкарыстоўваюцца распрацоўкі вучоных і інжынераў з Расіі і Беларусі."Думаю, што ў бліжэйшыя два-тры гады мы давядзём гэты працэнт да суадносін 50 на 50. Усё залежыць ад магчымасці нашых вытворцаў, у іх таксама ёсць цяжкасці ў сувязі з санкцыямі. Тут трэба знайсці такі баланс, каб вытворца мог пастаўляць абсталяванне, якое нам трэба ў выдатнай якасці, і змог бы яго вырабляць у дастатковай колькасці", - адзначыў кіраўнік Расгідрамета.Адказваючы на пытанне аб тым, як заходнія санкцыі паўплывалі на работу гідраметэаралагічнай службы, субяседнік сказаў:Умацаванне тэхналагічнага суверэнітэту гідраметэаралагічных службаў Расіі і Беларусі было адной з тэм, якія абмяркоўвалі на 77-й сумеснай калегіі Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя.На парадку дня – стварэнне імпартазамяшчальнага вымяральнага абсталявання, абмеркаванне перспектыў развіцця арбітальных і наземных пунктаў назірання, развіццё касмічнага маніторынгу. Таксама на калегіі абмяркоўваюць стварэнне і ўкараненне новых тэхналогій маніторынгу навакольнага асяроддзя і ўкараненне адпаведнага праграмнага забеспячэння.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240507/u-belarus--2024-godze-vydzelena-83-mln-rubl-na-mpartazamyashchenne-1086003841.html
беларусь
расія
гродна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/16/1086442423_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_331ee3b4d0d53edbb8c0bad59b0aa57f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расгідрамет, навіны , саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, гродна, санкцыі, імпартазамяшчэнне
расгідрамет, навіны , саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, гродна, санкцыі, імпартазамяшчэнне
Кіраўнік Расгідрамета аб уплыве санкцый: справіліся за лічаныя месяцы
Гідраметэаралагічныя службы Расіі і Беларусі актыўна працуюць над стварэннем якасных айчынных аналагаў імпартнаму абсталяванню і праграмных прадуктаў.
ГРОДНА, 22 мая – Sputnik, Іна Грышук. Не менш за палову абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў рабоце гідраметэаралагічнымі службамі Беларусі і Расіі, у бліжэйшыя некалькі гадоў будзе расійскай і беларускай вытворчасці, паведаміў карэспандэнту Sputnik кіраўнік Расгідрамета Ігар Шумакоў.
Актыўная работа па стварэнні айчынных аналагаў імпартнага абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў рабоце гідраметэаралагічных службаў Расіі і Беларусі, актыўна вядзецца ў апошнія 2-3 гады, расказаў кіраўнік Федэральнай службы перад пачаткам пасяджэння сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя, якое праходзіць у Гродне ў сераду, 22 мая.
Паводле яго слоў, пакуль што рана гаварыць аб працэнтным складальніку айчыннага абсталявання. Паступова замяняецца імпартнае абсталяванне, якое не прыдатнае для працы або састарэлае. Выкарыстоўваюцца распрацоўкі вучоных і інжынераў з Расіі і Беларусі.
"Думаю, што ў бліжэйшыя два-тры гады мы давядзём гэты працэнт да суадносін 50 на 50. Усё залежыць ад магчымасці нашых вытворцаў, у іх таксама ёсць цяжкасці ў сувязі з санкцыямі. Тут трэба знайсці такі баланс, каб вытворца мог пастаўляць абсталяванне, якое нам трэба ў выдатнай якасці, і змог бы яго вырабляць у дастатковай колькасці", - адзначыў кіраўнік Расгідрамета.
Адказваючы на пытанне аб тым, як заходнія санкцыі паўплывалі на работу гідраметэаралагічнай службы, субяседнік сказаў:
"Безумоўна, санкцыі паўплывалі на працу Расгідрамета, скрываць няма чаго. Але мы мелі дастаткова добры вопыт і базу ведаў, навукоўцаў і інжынераў, якія дапамаглі нам літаральна за лічаныя месяцы арганізаваць працу такім чынам, каб гэтыя санкцыі ніяк не паўплывалі на нашу прадукцыю і на асноўных нашых спажыўцоў. Гэта авіяцыйная частка, грамадзянская авіяцыя, электраэнергетыка, гідраэнергетыка, ну і гэтак далей. Наогул, мы справіліся дастаткова хутка".
Умацаванне тэхналагічнага суверэнітэту гідраметэаралагічных службаў Расіі і Беларусі было адной з тэм, якія абмяркоўвалі на 77-й сумеснай калегіі Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя.
На парадку дня – стварэнне імпартазамяшчальнага вымяральнага абсталявання, абмеркаванне перспектыў развіцця арбітальных і наземных пунктаў назірання, развіццё касмічнага маніторынгу. Таксама на калегіі абмяркоўваюць стварэнне і ўкараненне новых тэхналогій маніторынгу навакольнага асяроддзя і ўкараненне адпаведнага праграмнага забеспячэння.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"