https://bel.sputnik.by/20240522/mzs-belarus-patlumachyla-zabaronu-na-pastak-tavara-z-chekh-polshchy--prybaltyk-1086453501.html
МЗС Беларусі растлумачыла забарону на пастаўкі тавараў з Чэхіі, Польшчы і Прыбалтыкі
МЗС Беларусі растлумачыла забарону на пастаўкі тавараў з Чэхіі, Польшчы і Прыбалтыкі
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады ўводзяць меры ў адказ у дачыненні да недружалюбных краін, якія задзейнічалі супраць рэспублікі эканамічныя санкцыі. 22.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-22T17:57+0300
2024-05-22T17:57+0300
2024-05-22T18:28+0300
мзс беларусі
навіны
санкцыі
контрсанкцыі
палітыка
эканоміка
у беларусі
беларусь
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/1e/1045298200_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_fef45cd572ea7a576596cdc36e3bf8ee.jpg
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Урад Беларусі вырашыў увесці меры ў адказ на сістэматычныя недружалюбныя дзеянні краін ЕС, гаворыцца ў паведамленні МЗС рэспублікі.Напярэдадні стала вядома, што ўлады рэспублікі забаранілі імпартаваць з краін Балтыі, Чэхіі і Польшчы асобныя тавары, у тым ліку напоі, касметыку, посуд, тэкстыль, абутак. Пры гэтым забарона не распаўсюджваецца на тавары, якія перавозяцца для асабістага карыстання.У МЗС мяркуюць, што разбурэнне дружалюбных сувязей паміж народамі, увядзенне новых рэстрыкцый і распаўсюджванне дэзінфармацыі аб Беларусі не паддаецца тлумачэнню. Акрамя санкцый уводзяцца абмежаванні на свабоду перамяшчэння людзей і тавараў, забараняюцца выплата пенсій і аліментаў, канфіскуюцца грузы, раздаюцца пагрозы нацыяналізацыі ўласнасці рэспублікі."У гэтым шэрагу – падрыхтоўка баевікоў і сілавых сцэнарыяў неканстытуцыйнага перавароту ў нашай краіне, абмежаванні на вяшчанне беларускіх СМІ, узбуджэнне крымінальных спраў супраць уласных грамадзян, якія станоўча адклікаюцца аб Беларусі. Гэты пералік можна прадоўжыць", - канстатавалі ў прэс-службе.У МЗС звярнулі ўвагу, што гэтая палітыка ідзе з маўклівай згоды большасці краін Еўрасаюза, якія згаджаюцца з прапановамі Чэхіі, Польшчы і краін Балтыі.Пры гэтым асабліва адзначылі, што спачатку рашэнні ў дачыненні да афіцыйнага Мінска прымаюцца на нацыянальным узроўні, а затым іх прымае і афіцыйны Брусель.Міністэрства замежных спраў разлічвае, што ў Еўрапейскім Саюзе далей стануць цвяроза ацэньваць інфармацыю аб становішчы спраў у Беларусі і зразумеюць, што адзіны варыянт падтрымання стабільнасці ў нашым рэгіёне – гэта вяртанне да дыялогу з афіцыйным Мінскам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240508/mzs-zakhad-khocha-padvests-belarus-da-ekanamchnaga-kryzsu-1086051506.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/1e/1045298200_122:0:2789:2000_1920x0_80_0_0_7525b9093d5f1809c46be709a40cb09a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мзс беларусі, навіны , санкцыі, контрсанкцыі, палітыка, эканоміка, у беларусі, беларусь, у свеце
мзс беларусі, навіны , санкцыі, контрсанкцыі, палітыка, эканоміка, у беларусі, беларусь, у свеце
МЗС Беларусі растлумачыла забарону на пастаўкі тавараў з Чэхіі, Польшчы і Прыбалтыкі
17:57 22.05.2024 (абноўлена: 18:28 22.05.2024) Беларускія ўлады ўводзяць меры ў адказ у дачыненні да недружалюбных краін, якія задзейнічалі супраць рэспублікі эканамічныя санкцыі.
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Урад Беларусі вырашыў увесці меры ў адказ на сістэматычныя недружалюбныя дзеянні краін ЕС, гаворыцца ў паведамленні МЗС рэспублікі.
Напярэдадні стала вядома, што ўлады рэспублікі забаранілі імпартаваць з краін Балтыі, Чэхіі і Польшчы асобныя тавары, у тым ліку напоі, касметыку, посуд, тэкстыль, абутак. Пры гэтым забарона не распаўсюджваецца на тавары, якія перавозяцца для асабістага карыстання.
"Беларускі бок з вялікім шкадаваннем канстатуе спробы названых краін ЕС стаць лідарамі заходняга антыбеларускага парадку дня", - адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.
У МЗС мяркуюць, што разбурэнне дружалюбных сувязей паміж народамі, увядзенне новых рэстрыкцый і распаўсюджванне дэзінфармацыі аб Беларусі не паддаецца тлумачэнню. Акрамя санкцый уводзяцца абмежаванні на свабоду перамяшчэння людзей і тавараў, забараняюцца выплата пенсій і аліментаў, канфіскуюцца грузы, раздаюцца пагрозы нацыяналізацыі ўласнасці рэспублікі.
"У гэтым шэрагу – падрыхтоўка баевікоў і сілавых сцэнарыяў неканстытуцыйнага перавароту ў нашай краіне, абмежаванні на вяшчанне беларускіх СМІ, узбуджэнне крымінальных спраў супраць уласных грамадзян, якія станоўча адклікаюцца аб Беларусі. Гэты пералік можна прадоўжыць", - канстатавалі ў прэс-службе.
У МЗС звярнулі ўвагу, што гэтая палітыка ідзе з маўклівай згоды большасці краін Еўрасаюза, якія згаджаюцца з прапановамі Чэхіі, Польшчы і краін Балтыі.
"Усё гэта падаецца пад сурдзінку барацьбы за дэмакратыю і падтрымкі беларускіх псеўдадэмакратычных сіл, якія на практыцы ўжо даўно выклікаюць алергію ў беларускім грамадстве", - падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве.
Пры гэтым асабліва адзначылі, што спачатку рашэнні ў дачыненні да афіцыйнага Мінска прымаюцца на нацыянальным узроўні, а затым іх прымае і афіцыйны Брусель.
Міністэрства замежных спраў разлічвае, што ў Еўрапейскім Саюзе далей стануць цвяроза ацэньваць інфармацыю аб становішчы спраў у Беларусі і зразумеюць, што адзіны варыянт падтрымання стабільнасці ў нашым рэгіёне – гэта вяртанне да дыялогу з афіцыйным Мінскам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"