https://bel.sputnik.by/20240522/mzs-ras-paabyatsa-surzny-adkaz-pry-adpratsy-frantsyyay-voysk-va-ukranu-1086426169.html
МЗС Расіі паабяцала сур’ёзны адказ пры адпраўцы Францыяй войск ва Украіну
МЗС Расіі паабяцала сур’ёзны адказ пры адпраўцы Францыяй войск ва Украіну
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Францыі раней не выключаў магчымасці адпраўкі войск ва Украіну, калі ад Кіева паступіць такая просьба. 22.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-22T09:51+0300
2024-05-22T09:51+0300
2024-05-22T09:52+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
францыя
расія
украіна
мзс рф
палітыка
бяспека
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101959/85/1019598525_0:0:3175:1787_1920x0_80_0_0_6e450280b74266271be6671c37bb62e0.jpg
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Пры адпраўцы ва Украіну французскіх войск расійскі бок прыме меры ў адказ і не толькі ў палітычнай плоскасці, заявіў у кіраўнік першага еўрапейскага дэпартамента знешнепалітычнага ведамства Расіі Арцём Студэннікаў.Пры гэтым дыпламат падкрэсліў, што "ўсё больш ваяўнічая рыторыка" французскага лідара Эмануэля Макрона не знаходзіць шырокай падтрымкі ў саюзнікаў па Еўрасаюзе і нават выклікае абурэнне ў большасці французаў. Аднак Масква ўсё роўна сур’ёзна ставіцца да заяў Парыжа.Як растлумачыў Студэннікаў, удзел Францыі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны афіцыйна зробіць яе адным з бакоў канфлікту, а гэта ў сваю чаргу ў разы павялічыць рызыку сутыкнення дзвюх ядзерных дзяржаў. Пры гэтым французскія вайскоўцы "стануць законнымі цэлямі" для расійскай арміі.Разам з тым субяседнік выказаў надзею, што ў французскіх кіруючых колах возьме верх "калі не разважнасць, то хаця б інстынкт самазахавання". Аднак расійскі бок, паводле яго слоў, гатоў да любога развіцця падзей.Рыторыка МакронаУ пачатку мая французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон завіў, што Францыя не выключае магчымасці адпраўкі сваіх войск на тэрыторыю Украіну, калі Расія прарве лінію фронту, а ад Кіева паступіць такая просьба.Пры гэтым французскі лідар сцвярджае, што многія краіны Еўрасаюза нібыта пагадзіліся з такім падыходам.Разам з тым, прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў назваў небяспечнай і важнай такую заяву Макрона."Заява вельмі важная. Яна вельмі важная і вельмі небяспечная", - сказаў Пяскоў.Раней у Маскве з гэтай нагоды неаднаразова паведамлялі, што ў выпадку, калі ва Украіну будуць адпраўлены заходнія войскі, прамы ваенны канфлікт паміж НАТА і Расіяй непазбежны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240521/armya-ras-vyzvalla-panochnuyu-chastku-vachanska-1086397434.html
францыя
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101959/85/1019598525_240:0:2971:2048_1920x0_80_0_0_5b92f8586fbc26dfad509045aeafd205.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, францыя, расія, украіна, мзс рф, палітыка, бяспека, навіны , у свеце
спецаперацыя, францыя, расія, украіна, мзс рф, палітыка, бяспека, навіны , у свеце
МЗС Расіі паабяцала сур’ёзны адказ пры адпраўцы Францыяй войск ва Украіну
09:51 22.05.2024 (абноўлена: 09:52 22.05.2024) Прэзідэнт Францыі раней не выключаў магчымасці адпраўкі войск ва Украіну, калі ад Кіева паступіць такая просьба.
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Пры адпраўцы ва Украіну французскіх войск расійскі бок прыме меры ў адказ і не толькі ў палітычнай плоскасці, заявіў у кіраўнік першага еўрапейскага дэпартамента знешнепалітычнага ведамства Расіі Арцём Студэннікаў.
"Вы пытаецеся аб нашай магчымай дыпламатычнай рэакцыі, але ж відавочна, што ў выпадку рэалізацыі падобнага сцэнарыя меры ў адказ будуць ляжаць далёка не толькі ў палітычнай плоскасці. Не раз прама папярэджвалі аб гэтым французскі бок", - сказаў кіраўнік дэпартамента ў інтэрв’ю РІА Навіны.
Пры гэтым дыпламат падкрэсліў, што "ўсё больш ваяўнічая рыторыка" французскага лідара Эмануэля Макрона не знаходзіць шырокай падтрымкі ў саюзнікаў па Еўрасаюзе і нават выклікае абурэнне ў большасці французаў. Аднак Масква ўсё роўна сур’ёзна ставіцца да заяў Парыжа.
Як растлумачыў Студэннікаў, удзел Францыі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны афіцыйна зробіць яе адным з бакоў канфлікту, а гэта ў сваю чаргу ў разы павялічыць рызыку сутыкнення дзвюх ядзерных дзяржаў. Пры гэтым французскія вайскоўцы "стануць законнымі цэлямі" для расійскай арміі.
Разам з тым субяседнік выказаў надзею, што ў французскіх кіруючых колах возьме верх "калі не разважнасць, то хаця б інстынкт самазахавання". Аднак расійскі бок, паводле яго слоў, гатоў да любога развіцця падзей.
У пачатку мая французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон завіў, што Францыя не выключае магчымасці адпраўкі сваіх войск на тэрыторыю Украіну, калі Расія прарве лінію фронту, а ад Кіева паступіць такая просьба.
Пры гэтым французскі лідар сцвярджае, што многія краіны Еўрасаюза нібыта пагадзіліся з такім падыходам.
Разам з тым, прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў назваў небяспечнай і важнай такую заяву Макрона.
"Заява вельмі важная. Яна вельмі важная і вельмі небяспечная", - сказаў Пяскоў.
Раней у Маскве з гэтай нагоды неаднаразова паведамлялі, што ў выпадку, калі ва Украіну будуць адпраўлены заходнія войскі, прамы ваенны канфлікт паміж НАТА і Расіяй непазбежны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"