https://bel.sputnik.by/20240522/narvegya-pryznae-palestsnu-dzyarzhavay-rashenne-nabudze-mots-28-maya-1086428991.html
Нарвегія прызнае Палесціну дзяржавай: рашэнне набудзе моц 28 мая
Нарвегія прызнае Палесціну дзяржавай: рашэнне набудзе моц 28 мая
Sputnik Беларусь
Пасля заявы нарвежскага прэм’ер-міністра кіраўнік МЗС Ізраіля даручыла неадкладна адклікаць пасла з гэтай краіны. 22.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-22T10:57+0300
2024-05-22T10:57+0300
2024-05-22T10:57+0300
палесціна-ізраільскі канфлікт
палесціна
ізраіль
узброены канфлікт
навіны
нарвегія
палітыка
бяспека
генацыд
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/16/1086427209_0:0:3010:1694_1920x0_80_0_0_76e71285098af12cbae00d67918f90c1.jpg
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Нарвегія прызнае Палесціну ў якасці дзяржавы, аб гэтым у сераду паведаміў нарвежскі ўрад.Адзначаецца, што рашэнне на аснове стварэння дзвюх дзяржаў – адзіны правільны варыянт урэгуляваць канфлікт на Блізкім Усходзе."Афіцыйнае прызнанне Палесціны Нарвегіяй набудзе моц у аўторак, 28 мая 2024 года", - абвясцілі ў нарвежскім урадзе.Адзначаецца, што ў гэты дзень яшчэ некалькі еўрапейскіх краін прызнаюць дзяржаву Палесціна. Ужо вядома, што сярод іх – Іспанія і Ірландыя.Ізраіль адклікае паслоўПасля заявы прэм’ер-міністра Нарвегіі кіраўнік МЗС Ізраіля Ісраэль Кац даручыў неадкладна адклікаць паслоў з Нарвегіі і Ірландыі для кансультацый.Прызнанне ПалесціныЦяпер Палесціну прызнаюць дзевяць краін-членаў Еўрасаюза. Восем краін – Балгарыя, Кіпр, Чэхія, Венгрыя, Мальта, Польшча, Румынія і Славакія – прызналі Палесціну ў 1988 годзе, яшчэ да ўступлення ў ЕС. Швецыя аб’явіла аб прызнанні Палесціны ў 2014-м.У сакавіку гэтага года Іспанія, Ірландыя, Славенія і Мальта аб'явілі, што будуць працаваць над сумесным прызнаннем Палесціны. У адказ на гэта афіцыйны Ізраіль заявіў, што ініцыятыва гэтых краін будзе раўназначна "ўзнагародзе за тэрарызм".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240507/knr--frantsyya-vystupl-za-stvarenne-dzyarzhavy-palestsna--mezhakh-1967-goda-1085999991.html
палесціна
ізраіль
нарвегія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/16/1086427209_279:0:3010:2048_1920x0_80_0_0_974b21fe5dbd1a9adb66beeec5441d66.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палесціна, ізраіль, узброены канфлікт, навіны , нарвегія, палітыка, бяспека, генацыд, у свеце
палесціна, ізраіль, узброены канфлікт, навіны , нарвегія, палітыка, бяспека, генацыд, у свеце
Нарвегія прызнае Палесціну дзяржавай: рашэнне набудзе моц 28 мая
Пасля заявы нарвежскага прэм’ер-міністра кіраўнік МЗС Ізраіля даручыла неадкладна адклікаць пасла з гэтай краіны.
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Нарвегія прызнае Палесціну ў якасці дзяржавы, аб гэтым у сераду паведаміў нарвежскі ўрад.
"Урад Нарвегіі вырашыў, што Нарвегія прызнае Палесціну ў якасці дзяржавы. Мы павінны захаваць адзінае, што можа забяспечыць бяспечны дом як ізраільцянам, так і палесцінцам: дзве дзяржавы, якія могуць жыць у міры адна з адной", - гаворыцца ў заяве прэм’ер-міністра краіны Йонаса Гар Стэрэ, апублікаванай на сайце ўрада Нарвегіі.
Адзначаецца, што рашэнне на аснове стварэння дзвюх дзяржаў – адзіны правільны варыянт урэгуляваць канфлікт на Блізкім Усходзе.
"Афіцыйнае прызнанне Палесціны Нарвегіяй набудзе моц у аўторак, 28 мая 2024 года", - абвясцілі ў нарвежскім урадзе.
Адзначаецца, што ў гэты дзень яшчэ некалькі еўрапейскіх краін прызнаюць дзяржаву Палесціна. Ужо вядома, што сярод іх – Іспанія і Ірландыя.
Пасля заявы прэм’ер-міністра Нарвегіі кіраўнік МЗС Ізраіля Ісраэль Кац даручыў неадкладна адклікаць паслоў з Нарвегіі і Ірландыі для кансультацый.
"Я даручыў неадкладна адклікаць ізраільскіх паслоў з Ірландыі і Нарвегіі для кансультацый у святле рашэнняў гэтых краін прызнаць палесцінскую дзяржаву", - напісаў Кац у сваім акаўнце ў сацсетцы X.
Цяпер Палесціну прызнаюць дзевяць краін-членаў Еўрасаюза. Восем краін – Балгарыя, Кіпр, Чэхія, Венгрыя, Мальта, Польшча, Румынія і Славакія – прызналі Палесціну ў 1988 годзе, яшчэ да ўступлення ў ЕС. Швецыя аб’явіла аб прызнанні Палесціны ў 2014-м.
У сакавіку гэтага года Іспанія, Ірландыя, Славенія і Мальта аб'явілі, што будуць працаваць над сумесным прызнаннем Палесціны. У адказ на гэта афіцыйны Ізраіль заявіў, што ініцыятыва гэтых краін будзе раўназначна "ўзнагародзе за тэрарызм".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"