https://bel.sputnik.by/20240523/novasbrsk-gato-dapamagchy-belaruskamu-atapramu-z-lakalzatsyyay-vytvorchasts-1086485544.html
Новасібірск гатоў дапамагчы беларускаму аўтапраму з лакалізацыяй вытворчасці
Новасібірск гатоў дапамагчы беларускаму аўтапраму з лакалізацыяй вытворчасці
Sputnik Беларусь
Цяпер у Беларусі з візітам знаходзіцца губернатар Новасібірскай вобласці, які прыбыў у рэспубліку на адкрыццё Дзён культуры свайго рэгіёна, таксама Траўнікаў... 23.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-23T20:06+0300
2024-05-23T20:06+0300
2024-05-23T20:06+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
новасібірск
новасібірская вобласць
культура
навіны
раман галоўчанка
грамадства
эканоміка
аўто
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/17/1086485240_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_f364497bd6ac4e46c8e23d925b114694.jpg
МІНСК, 23 мая – Sputnik. Адносіны Беларусі і Новасібірскай вобласці знаходзяцца ў фазе актыўнага развіцця, заявіў прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна Андрэем Траўнікавым у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што такія сустрэчы праводзяцца рэгулярна і даюць пэўны эфект – расце тавараабарот, развіваюцца кантакты ў гуманітарнай сферы.Губернатар Андрэй Траўнікаў у сваю чаргу нагадаў, што гэты яго візіт у Беларусь звязаны з Днямі культуры Новасібірскай вобласці, якія праводзяцца ў рэспубліцы. Аднак, падкрэсліў ён, не застаўся без увагі і эканамічны складальнік.Кіраўнік расійскага рэгіёна расказаў, што наведаў БелАЗ і БелДжы і вызначыў новыя магчымасці для новасібірскага машынабудаўнічага сектара."Цалкам новыя для нашых прадпрыемстваў магчымасці адкрываюцца ў такой сферы, як лакалізацыя вытворчасці аўтамабіляў, што выпускаюцца на "БелДЖЫ", - сказаў ён.Дні культуры Новасібірскай вобласціАдкрыццё Дзён культуры Новасібірскай вобласці ў Беларусі пройдзе вечарам у чацвер 23 мая ў Вялікім тэатры ў Мінску. У беларускую сталіцу для ўдзелу ў мерапрыемстве прыехалі Новасібірскі дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, Сібірскі рускі народны хор, Новасібірскія оперны і музычныя тэатры.На сталічных пляцоўках будуць працаваць выставы мастацкага і краязнаўчага музеяў Новасібірскай вобласці. Свае творчыя праграмы пакажуць таксама навучэнцы Новасібірскага музычнага каледжа і абласнога каледжа культуры і мастацтваў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231105/tranka-gety-god-sta-prarynym-dlya-belarus--novasbrskay-voblasts-1080860539.html
новасібірск
новасібірская вобласць
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/17/1086485240_42:0:1179:853_1920x0_80_0_0_e47ea052d170b64cd7f65180b063b60c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, новасібірск, новасібірская вобласць, культура, навіны , раман галоўчанка, грамадства, эканоміка, аўто, беларусь, у беларусі, андрэй траўнікаў
саюзная дзяржава, новасібірск, новасібірская вобласць, культура, навіны , раман галоўчанка, грамадства, эканоміка, аўто, беларусь, у беларусі, андрэй траўнікаў
Новасібірск гатоў дапамагчы беларускаму аўтапраму з лакалізацыяй вытворчасці
Цяпер у Беларусі з візітам знаходзіцца губернатар Новасібірскай вобласці, які прыбыў у рэспубліку на адкрыццё Дзён культуры свайго рэгіёна, таксама Траўнікаў наведаў шэраг найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны.
МІНСК, 23 мая – Sputnik. Адносіны Беларусі і Новасібірскай вобласці знаходзяцца ў фазе актыўнага развіцця, заявіў прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна Андрэем Траўнікавым у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што такія сустрэчы праводзяцца рэгулярна і даюць пэўны эфект – расце тавараабарот, развіваюцца кантакты ў гуманітарнай сферы.
"Нашы адносіны знаходзяцца ў фазе актыўнага развіцця (...) Як вы ведаеце, выконваецца вялікая колькасць узаемных паставак, рэалізуюцца кантракты. Тавараабарот паміж Новасібірскай вобласцю і Беларуссю добра збалансаваны. Нашы калегі падтрымліваюць шчыльныя адносіны, рэгулярна сустракаюцца, абмяркоўваюць не толькі цяперашнюю сітуацыю, выкананне кантрактаў і дамоўленасцей, але самае галоўнае – напрацоўваюць праекты на будучыню", - адзначыў Галоўчанка.
Губернатар Андрэй Траўнікаў у сваю чаргу нагадаў, што гэты яго візіт у Беларусь звязаны з Днямі культуры Новасібірскай вобласці, якія праводзяцца ў рэспубліцы. Аднак, падкрэсліў ён, не застаўся без увагі і эканамічны складальнік.
Кіраўнік расійскага рэгіёна расказаў, што наведаў БелАЗ і БелДжы і вызначыў новыя магчымасці для новасібірскага машынабудаўнічага сектара.
"Цалкам новыя для нашых прадпрыемстваў магчымасці адкрываюцца ў такой сферы, як лакалізацыя вытворчасці аўтамабіляў, што выпускаюцца на "БелДЖЫ", - сказаў ён.
Дні культуры Новасібірскай вобласці
Адкрыццё Дзён культуры Новасібірскай вобласці ў Беларусі пройдзе вечарам у чацвер 23 мая ў Вялікім тэатры ў Мінску. У беларускую сталіцу для ўдзелу ў мерапрыемстве прыехалі Новасібірскі дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, Сібірскі рускі народны хор, Новасібірскія оперны і музычныя тэатры.
На сталічных пляцоўках будуць працаваць выставы мастацкага і краязнаўчага музеяў Новасібірскай вобласці. Свае творчыя праграмы пакажуць таксама навучэнцы Новасібірскага музычнага каледжа і абласнога каледжа культуры і мастацтваў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"