https://bel.sputnik.by/20240524/belavusa-sayuznay-dzyarzhave-patrebny-dadatkovyya-mery-byaspek--vdea-1086508545.html
Белавусаў: Саюзнай дзяржаве патрэбны дадатковыя меры бяспекі – відэа
Белавусаў: Саюзнай дзяржаве патрэбны дадатковыя меры бяспекі – відэа
Sputnik Беларусь
У Мінску адначасова з сустрэчай прэзідэнтаў Беларусі і Расіі праходзяць перагаворы кіраўнікоў ваенных ведамстваў – у Мінск на сустрэчу з Віктарам Хрэніным... 24.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-24T14:17+0300
2024-05-24T14:17+0300
2024-05-24T14:17+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
відэа
андрэй белавусаў
віктар хрэнін
бяспека
міністэрства абароны рф
міністэрства абароны рб
мінск
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/18/1086508018_0:146:3070:1874_1920x0_80_0_0_f70a002e83f9e2fadcd65be0bcf0b22d.jpg
Беларусь для Расіі была і застаецца і бліжэйшым суседам, і надзейным партнёрам, аднак у цяперашніх геапалітычных умовах Саюзнай дзяржаве неабходна працаваць над дадатковымі мерамі бяспекі, заявіў у Мінску кіраўнік расійскага Міністэрства абароны Андрэй Белавусаў, сустракаючыся з беларускім калегам Віктарам Хрэніным.Перагаворы ў Мінску сталі першай асабістай сустрэчай двух міністраў пасля прызначэння Белавусава на пасаду кіраўніка расійскага Мінабароны, ён змяніў на гэтай пасадзе Сяргея Шайгу, які зараз займае пасаду сакратара расійскага Савета бяспекі.Беларускі міністр Хрэнін назваў сустрэчу з Белавусавым "чарговым пацвярджэннем трывалых брацкіх сувязей і стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і РФ".Перагаворы кіраўнікоў ваенных ведамстваў праходзяць у Мінску адначасова з перагаворамі кіраўнікоў дзвюх дзяржаў. Ннапярэдадні вечарам у беларускую сталіцу прыляцеў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, адразу пасля прылёту ў аэрапорце прайшлі яго перагаворы з беларускім лідарам Аляксандрам Лукашэнкам, прыярытэтнай тэмай абмеркавання стала бяспека, эканамічныя пытанні кіраўнікі дзяржаў пакінулі для абмеркавання на другі дзень візіту.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/18/1086508018_339:0:3070:2048_1920x0_80_0_0_ac479dd781a26c0745532045f8ef3ecf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, відэа, андрэй белавусаў, віктар хрэнін, бяспека, міністэрства абароны рф, міністэрства абароны рб, мінск, у беларусі, беларусь, видео
саюзная дзяржава, відэа, андрэй белавусаў, віктар хрэнін, бяспека, міністэрства абароны рф, міністэрства абароны рб, мінск, у беларусі, беларусь, видео
Белавусаў: Саюзнай дзяржаве патрэбны дадатковыя меры бяспекі – відэа
У Мінску адначасова з сустрэчай прэзідэнтаў Беларусі і Расіі праходзяць перагаворы кіраўнікоў ваенных ведамстваў – у Мінск на сустрэчу з Віктарам Хрэніным упершыню пасля прызначэння прыбыў міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў. Фрагмент перагавораў глядзіце на відэа.
Беларусь для Расіі была і застаецца і бліжэйшым суседам, і надзейным партнёрам, аднак у цяперашніх геапалітычных умовах Саюзнай дзяржаве неабходна працаваць над дадатковымі мерамі бяспекі, заявіў у Мінску кіраўнік расійскага Міністэрства абароны Андрэй Белавусаў, сустракаючыся з беларускім калегам Віктарам Хрэніным.
"Сёння як ніколі нам неабходна цеснае ўзаемадзеянне, каб своечасова рэагаваць на змяненні ваенна-палітычнай абстаноўкі ў свеце, прымаць дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі Саюзнай дзяржавы", - сказаў Белавусаў, фрагмент яго заявы апублікаваны ў афіцыйным Telegram-канале Мінабароны РФ.
Перагаворы ў Мінску сталі першай асабістай сустрэчай двух міністраў пасля прызначэння Белавусава на пасаду кіраўніка расійскага Мінабароны, ён змяніў на гэтай пасадзе Сяргея Шайгу, які зараз займае пасаду сакратара расійскага Савета бяспекі.
Беларускі міністр Хрэнін назваў сустрэчу з Белавусавым "чарговым пацвярджэннем трывалых брацкіх сувязей і стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і РФ".
"Гэта асабліва важна ў цяперашніх вельмі складаных умовах ваенна-палітычнай абстаноўкі, якія складваюцца вакол нашых дзяржаў", - заявіў Хрэнін.
Перагаворы кіраўнікоў ваенных ведамстваў праходзяць у Мінску адначасова з перагаворамі кіраўнікоў дзвюх дзяржаў. Ннапярэдадні вечарам у беларускую сталіцу прыляцеў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, адразу пасля прылёту ў аэрапорце прайшлі яго перагаворы з беларускім лідарам Аляксандрам Лукашэнкам, прыярытэтнай тэмай абмеркавання стала бяспека, эканамічныя пытанні кіраўнікі дзяржаў пакінулі для абмеркавання на другі дзень візіту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"