Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Бортнікаў: пры садзейнічанні НАТА працягваецца перакідка тэрарыстаў ва Украіну

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкДырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў
Дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў - Sputnik Беларусь, 1920, 24.05.2024
Падпісацца
Паводле звестак расійскага боку, частка наёмнікаў і баевікоў, якія накіроўваюцца ва Украіну, затым выкарыстоўваецца для тэрарыстычнай дзейнасці ў СНД.
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Працягваецца масавая перакідка ва Украіну тэрарыстаў з іншых рэгіёнаў свету, гэта адбываецца пры садзейнічанні краін НАТА, заявіў дырэктар ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў.
"Фіксуем масавую перакідку ва Украіну наёмнікаў і баевікоў міжнародных тэрарыстычных арганізацый з Блізкага Усходу, з Паўночнай Афрыкі і Афганістана, якая працягваецца пры садзейнічанні краін НАТА", - паведаміў ён на пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў-удзельніц СНД у Бішкеку.
Кіраўнік ФСБ адзначыў, што частка з гэтых наёмнікаў і баевікоў выкарыстоўваецца для далейшай тэрарыстычнай экспансіі на тэрыторыі СНД.

Кібераперацыі супраць СНД

Таксама, паводле слоў дырэктара расійскага ФСБ, значна ўзрасла інтэнсіўнасць наступальных кібераперацый НАТА супраць крытычнай інфармацыйнай інфраструктуры краін СНД – камп’ютарных сістэм дзяржаўнай сферы, прамысловага, энергетычнага, транспартнага комплексаў і банкаўскага сектара.
"Пры гэтым для фарміравання кіберпагроз спецслужбы Захаду і хакерскія супольнасці шырока задзейнічаюць інфраструктуру транснацыянальных IT-карпарацый", - растлумачыў Бортніікаў.

Напружаная сітуацыя

Дырэктар ФСБ адзначыў, што сітуацыя ў СНД застаецца напружанай з-за ЗША, Англіі і іх саюзнікаў па НАТА, якія выкарыстоўваюць увесь арсенал "гібрыднай" вайны супраць дзяржаў, якія нязгодны з іх палітыкай, уключаючы падтрымку тэрарыстычных рэжымаў.
У прыватнасці, гэта эскалацыя ўзброенага супрацьстаяння ў зоне правядзення расійскай спецаперацыі ў сувязі з актыўным уцягваннем сіл і сродкаў краін НАТА на баку Украіны.
Бортнікаў растлумачыў, што рэгіянальныя канфлікты, якія падаграваюцца звонку, ствараюць спрыяльныя ўмовы для падсілкоўвання міжнародных тэрарыстычных структур.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Салдат Замежнага легіёна - Sputnik Беларусь, 1920, 15.04.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Французскія наёмнікі атрымалі раненні ў зоне СВА пасля ўдару расійскіх войск
Стужка навiн
0