https://bel.sputnik.by/20240524/lukashenka-u-belarus-adznaya-paztsyya-z-rf-pa-ukrane-1086521469.html
Лукашэнка: у Беларусі адзіная пазіцыя з РФ па Украіне
Лукашэнка: у Беларусі адзіная пазіцыя з РФ па Украіне
Sputnik Беларусь
Расійскі бок неаднаразова заклікаў да аднаўлення мірных перагавораў па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. 24.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-24T19:10+0300
2024-05-24T19:10+0300
2024-05-24T19:10+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
уладзімір пуцін
аляксандр лукашэнка
навіны
палітыка
бяспека
расія
украіна
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/18/1086519985_0:0:744:418_1920x0_80_0_0_7141210d76bee794c6a1ec8740a0af59.jpg
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Цяпер ва ўкраінскім грамадстве шмат жадаючых узначаліць краіну і сярод грамадзянскіх, і сярод вайскоўцаў, сказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сумеснай прэс-канферэнцыі са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у пятніцу ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, заканчэнне паўнамоцтваў украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага паказвае, што юрыдычнай чысціні ў гэтым пытанні няма.Закранаючы пытанні вайны і міру Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што іх не будуць вырашаць ні цяперашні ўкраінскі прэзідэнт, ні будучы."За акіянам ужо шмат вырашана, а што не вырашана, будзе вырашана потым", - выказаў меркаванне кіраўнік беларускай дзяржавы.У якасці прыкладу ён прывёў аповед расійскага прэзідэнта аб тым, як украінскія ўлады адмовіліся ад мірнага ўрэгулявання крызісу пасля таго, як ім далі на гэта ўказанне з-за мяжы.Пасля чаго дадаў, што раней аналізаваў сітуацыю з паўнамоцтвамі Уладзіміра Зяленскага як прэзідэнта Украіны ў сувязі з тым, што яны скончыліся.Пасля чаго канстатаваў, што сітуацыя развіваецца так, як развіваецца, і вельмі шмат вызначыць менавіта бягучы год."Пажывем – убачым. Мы нікуды не спяшаемся. Расія тым больш. У нас пазіцыя адзіная. Мы яе не хаваем – будзем працаваць разам", - сказаў прэзідэнт Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240524/putsn-rasya-vystupae-za-peragavory-pa-ukrane-1086521034.html
расія
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/18/1086519985_70:0:647:433_1920x0_80_0_0_f895fa6c4171df80a034183f6ca7d748.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, бяспека, расія, украіна, у беларусі, беларусь, перагаворы
саюзная дзяржава, уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, бяспека, расія, украіна, у беларусі, беларусь, перагаворы
Лукашэнка: у Беларусі адзіная пазіцыя з РФ па Украіне
Расійскі бок неаднаразова заклікаў да аднаўлення мірных перагавораў па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу.
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Цяпер ва ўкраінскім грамадстве шмат жадаючых узначаліць краіну і сярод грамадзянскіх, і сярод вайскоўцаў, сказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сумеснай прэс-канферэнцыі са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у пятніцу ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, заканчэнне паўнамоцтваў украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага паказвае, што юрыдычнай чысціні ў гэтым пытанні няма.
"Таму, што там "глыбокая дэмакратыя" (вы ж разумееце). Усё там задушана. Мяне ці нас часта папракаюць, што мы дыктатары, яшчэ некага прышываюць. Вось яна дэмакратыя: ні Канстытуцыйны, ні іншыя суды нічога не могуць сказаць. Таму юрыдычнай чысціні, пра якую казаў Уладзімір Уладзіміравіч (Пуцін - Sputnik), там няма і быць не можа ў гэтай сітуацыі", - лічыць беларускі лідар.
Закранаючы пытанні вайны і міру Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што іх не будуць вырашаць ні цяперашні ўкраінскі прэзідэнт, ні будучы.
"За акіянам ужо шмат вырашана, а што не вырашана, будзе вырашана потым", - выказаў меркаванне кіраўнік беларускай дзяржавы.
У якасці прыкладу ён прывёў аповед расійскага прэзідэнта аб тым, як украінскія ўлады адмовіліся ад мірнага ўрэгулявання крызісу пасля таго, як ім далі на гэта ўказанне з-за мяжы.
Пасля чаго дадаў, што раней аналізаваў сітуацыю з паўнамоцтвамі Уладзіміра Зяленскага як прэзідэнта Украіны ў сувязі з тым, што яны скончыліся.
"Цяпер я зразумеў (махнуў рукой - Sputnik), што гэта ўсё дарэмна. Што тычыцца рэальнай сілы ва Украіне. Вы ведаеце добра Украіну: і да спецыяльнай ваеннай аперацыі грамадства, і цяпер там больш, чым гэтых сіл, і кожны лічыць сябе героем. І сілы пазіцыі, якіх мы падтрымліваем і каго не падтрымліваем. Зноў жа, там (развёў рукі - Sputnik) дэмакратыя. Там сёння і сярод грамадзянскіх, і сярод ваенных жадаючых узначаліць краіну і павесці яе па-новаму на вайну і супраць вайны дастаткова", - падкрэсліў сітуацыю Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго канстатаваў, што сітуацыя развіваецца так, як развіваецца, і вельмі шмат вызначыць менавіта бягучы год.
"Пажывем – убачым. Мы нікуды не спяшаемся. Расія тым больш. У нас пазіцыя адзіная. Мы яе не хаваем – будзем працаваць разам", - сказаў прэзідэнт Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"