Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Прэс-канферэнцыя Пуціна і Лукашэнкі пасля перагавораў у Мінску – відэа

Падпісацца
Расійскі лідар здзейсніў двухдзённы візіт у Беларусь – другі міжнародны пасля перавыбрання на прэзідэнцкую пасаду. Глядзіце прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі па выніках перагавораў Пуціна і Лукашэнкі ў Мінску.
Прэзідэнт Расіі прыляцеў у Мінск напярэдадні вечарам – яго ў аэрапорце сустрэў беларускі калега Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнікі дзяржаў яшчэ ў аэрапорце намецілі тэмы для перагавораў – сітуацыя каля заходніх меж, вучэнні па выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі, ваенная спецаперацыя РФ ва Украіне, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Сёння расійскі лідар перад сустрэчай са сваім беларускім калегам адправіўся да манумента Перамогі, дзе ўсклаў кветкі да Вечнага агню.
Потым Пуцін прыехаў у Палац Незалежнасці, дзе сустрэўся з Лукашэнкам.
Кіраўнікі дзяржаў правялі перагаворы спачатку ў вузкім, потым – у пашыраным складзе.
Візіт Пуціна ў Мінск – другі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расіі і інаўгурацыі, якая прайшла 7 мая. Першы візіт расійскі лідар здзейсніў у КНР, дзе правёў перагаворы са сваім кітайскім калегам Сі Цзіньпінам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0