https://bel.sputnik.by/20240526/bszh-zaprashae-prynyats-udzel-u-mzhnarodnym-festyval-evraziyadoc-1086474267.html
БСЖ запрашае прыняць удзел у міжнародным фестывалі "Евразия.DOC"
БСЖ запрашае прыняць удзел у міжнародным фестывалі "Евразия.DOC"
Sputnik Беларусь
Дакументальныя фільмы для ўдзелу ў конкурснай праграме фестывалю прымаюцца да 15 ліпеня, мерапрыемствы пройдуць у Мінску і Смаленску. 26.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-26T10:52+0300
2024-05-26T10:52+0300
2024-05-26T10:52+0300
снд
фестываль дакументальнага кіно краін снд "евразия.doc"
культура
кіно
грамадства
навіны
афiша
у беларусі
беларусь
мінск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/16/1058157967_0:0:2807:1580_1920x0_80_0_0_40106ecaa26a6c31983c09867d8ffd9f.jpg
МІНСК, 26 мая – Sputnik. Беларускі саюз журналістаў запрашае прыняць удзел у міжнародным фестывалі дакументальнага кіно "Евразия.DOC", паведаміў Sputnik старшыня БСЖ, выканаўчы дырэктар фестывалю Андрэй Крывашэеў.Восьмы міжнародны фестываль дакументальнага кіно "Евразия.DOC" традыцыйна пройдзе з 30 верасня па 4 кастрычніка ў двух гарадах – Смаленску і Мінску. Работы прымаюцца да 15 ліпеня бягучага года. Падаць заяўку можна, запоўніўшы форму на сайце фестывалю: www.eurasia.film.Як адзначыў Крывашэеў, сёлета ўдзельнікам прапануюцца наступныя тэмы для сваіх работ:"Будзем рады бачыць вас у ліку ўдзельнікаў і пераможцаў нашага фестывалю", - падкрэсліў Крывашэеў."Евразия.DOC"Фестываль "Евразия.DOC" праводзіцца ў Смаленску і Мінску з 2016 года. Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы Адміністрацыі Смаленскай вобласці.З 2018 года кінафорум праходзіць пры фінансавай падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МФГС).Сярод асноўных мэт праекта – падтрыманне адзінай культурнай, гістарычнай, інфармацыйнай і творчай прасторы, а таксама фарміраванне супольнасці дакументалістаў-аднадумцаў, якія працуюць над актуальнымі праблемамі мінулага і бліжэйшай будучыні краін СНД.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240522/belarus--rasya-khochuts-znyats-flm-pra-vyadomaga-partyzana-batsku-mnaya-1086438214.html
беларусь
мінск
смаленск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/16/1058157967_76:0:2807:2048_1920x0_80_0_0_74172d19c28b21d3f4136721165f588f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
снд, фестываль дакументальнага кіно краін снд "евразия.doc", культура, кіно, грамадства, навіны , афiша , у беларусі, беларусь, мінск, смаленск
снд, фестываль дакументальнага кіно краін снд "евразия.doc", культура, кіно, грамадства, навіны , афiша , у беларусі, беларусь, мінск, смаленск
БСЖ запрашае прыняць удзел у міжнародным фестывалі "Евразия.DOC"
Дакументальныя фільмы для ўдзелу ў конкурснай праграме фестывалю прымаюцца да 15 ліпеня, мерапрыемствы пройдуць у Мінску і Смаленску.
МІНСК, 26 мая – Sputnik. Беларускі саюз журналістаў запрашае прыняць удзел у міжнародным фестывалі дакументальнага кіно "Евразия.DOC", паведаміў Sputnik старшыня БСЖ, выканаўчы дырэктар фестывалю Андрэй Крывашэеў.
Восьмы міжнародны фестываль дакументальнага кіно "Евразия.DOC" традыцыйна пройдзе з 30 верасня па 4 кастрычніка ў двух гарадах – Смаленску і Мінску. Работы прымаюцца да 15 ліпеня бягучага года. Падаць заяўку можна, запоўніўшы форму на сайце фестывалю:
www.eurasia.film.
Як адзначыў Крывашэеў, сёлета ўдзельнікам прапануюцца наступныя тэмы для сваіх работ:
Перамога над нацызмам і мілітарызмам у Другой сусветнай вайне. Адраджэнне неанацызму і неакаланіялізм у сучасным свеце.
Вялікая Еўразія і стварэнне больш справядлівага светапарадку.
Засваенне космасу і праекты будучыні на карысць усяго чалавецтва.
Лёс чалавека ў сучасным свеце.
Процідзеянне тэхналогіям дзяржаўных пераваротаў і "каляровых рэвалюцый".
"Будзем рады бачыць вас у ліку ўдзельнікаў і пераможцаў нашага фестывалю", - падкрэсліў Крывашэеў.
Фестываль "Евразия.DOC" праводзіцца ў Смаленску і Мінску з 2016 года. Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы Адміністрацыі Смаленскай вобласці.
З 2018 года кінафорум праходзіць пры фінансавай падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МФГС).
Сярод асноўных мэт праекта – падтрыманне адзінай культурнай, гістарычнай, інфармацыйнай і творчай прасторы, а таксама фарміраванне супольнасці дакументалістаў-аднадумцаў, якія працуюць над актуальнымі праблемамі мінулага і бліжэйшай будучыні краін СНД.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"