На гарадзішчы на Менцы знайшлі артэфакты Х стагоддзя

© Sputnik / Виктор ТолочкоРаскопкі на гарадзішчы на ​​Менцы
Раскопкі на гарадзішчы на ​​Менцы - Sputnik Беларусь, 1920, 26.05.2024
Падпісацца
Эксклюзіў
Новыя археалагічныя знаходкі пацвярджаюць тэорыю аб тым, што першапачаткова цяперашняя беларуская сталіца знаходзілася на Менцы і пазней была перанесена на Свіслач. Што трэба зрабіць яшчэ навукоўцам, даведаўся карэспандэнт Sputnik.
Месяц таму аднавіліся даследаванні археалагічнага помніка на месцы, дзе бярэ свой пачатак летапісны Менск. Пасля таго, як ахоўны пласт з саломы знялі з драўляных клецей, працягнуліся раскопкі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоФінальны этап расчысткі клецей
Раскопки на городище на Менке - Sputnik Беларусь, 1920, 23.05.2024
Фінальны этап расчысткі клецей
Зараз клеці поўнасцю выкапаны, вядуцца фінальныя работы з дрэвам. Дарэчы, белы налёт, які першапачаткова быў прыняты за грыбок, аказаўся бяскрыўдным наступствам хімічных рэакцый ад кантакту дрэва, якое праляжала ў зямлі больш за тысячу гадоў, і паветра.
На наступным этапе работ усе клеці трэба разабраць і апрацаваць спецыяльным саставам для кансервацыі дуба. На гэта ў вучоных можа спатрэбіцца яшчэ месяц. Затым трэба зрабіць дадатковыя раскопы ў бок ракі і ў глыбіню гарадзішча.
© Sputnik / Виктор ТолочкоРасчышчаныя клеці накрываюць плёнкай, каб яны не высахлі
Раскопки на городище на Менке - Sputnik Беларусь, 1920, 23.05.2024
Расчышчаныя клеці накрываюць плёнкай, каб яны не высахлі
За гэты час трэба будзе вырашыць і лёс саміх клецей, якія ва Усходняй Еўропе не маюць аналагаў, таму што нідзе не захаваліся драўляныя канструкцыі старажытнарускага перыяду. Такім помнікам можа пахваліцца толькі гарадзішча на Менцы.
Праўда, зараз рашэнне аб стварэнні музея або музеіфікацыі чыноўнікі ў міністэрстве культуры так і не прынялі. Хоць вопыт стварэння такіх музеяў у Беларусі ёсць, дастаткова ўзгадаць Бярэсце.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдзіночны фрагмент дрэва з вала гарадзішча
Раскопки на городище на Менке - Sputnik Беларусь, 1920, 23.05.2024
Адзіночны фрагмент дрэва з вала гарадзішча

Архаічная шпора

"Усе знаходкі, зробленыя сёлета на раскопках, адносяцца да Х стагоддзя. З паказальных артэфактаў можна вылучыць кавалак заклёпкі. Звычайна такія заклёпкі змацоўвалі дошкі ў ладдзях – гэта першая падобная знаходка на гэтым археалагічным комплексе", - расказаў загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Андрэй Вайцяховіч.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКавалак заклёпкі, які знайшлі падчас раскопак на гарадзішчы на ​​Менцы
Кусок заклепки, найденный на раскопках на городище на Менке  - Sputnik Беларусь, 1920, 23.05.2024
Кавалак заклёпкі, які знайшлі падчас раскопак на гарадзішчы на ​​Менцы
Сярод металічных знаходак у гэтым сезоне ёсць і гузік ад кафтана. Гэта нескладаны ў вытворчасці выраб, і яго маглі нават адліць тут на месцы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГузік, які знайшлі падчас раскопак на гарадзішчы на ​​Менцы
Пуговица, найденная на раскопках на городище на Менке  - Sputnik Беларусь, 1920, 23.05.2024
Гузік, які знайшлі падчас раскопак на гарадзішчы на ​​Менцы
Па словах навукоўца, на гэтым тыдні падчас працы была знойдзена металічная шпора, якая ўяўляе цікавасць для даследчыкаў, таму што мае вельмі архаічную форму. Такія шпоры характэрны для VIII-IX стагоддзяў, але працягвалі бытаваць і ў Х стагоддзі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоШпора, якую знайшлі падчас раскопак на гарадзішчы на ​​Менцы
Шпора, найденная на раскопках на городище на Менке  - Sputnik Беларусь, 1920, 23.05.2024
Шпора, якую знайшлі падчас раскопак на гарадзішчы на ​​Менцы
Цікава, што шпора апынулася ў шчыльным пласце рачнога глею, які не даў ёй ніколькі заржавець. Зараз пад пластом бруду можна ўбачыць арнамент, які пасля рэстаўрацыі паўстане ва ўсёй красе.

Эпоха вікінгаў

Андрэй Вайцяховіч звярнуў увагу, што яшчэ адным арнаментаваным артэфактам аказаўся пярсцёнак. На яго нанесены арнамент, які прынята зваць "воўчы зуб".
"Гэта самы папулярны ў Х стагоддзі арнамент. Гэта было характэрна для ўсёй Еўропы, але наогул з’яўляецца традыцыйным для Паўночнай Еўропы", - удакладніў вучоны.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПярсцёнак, які знайшлі падчас раскопак на гарадзішчы на ​​Менцы
Перстень, найденный на раскопках на городище на Менке  - Sputnik Беларусь, 1920, 23.05.2024
Пярсцёнак, які знайшлі падчас раскопак на гарадзішчы на ​​Менцы
Гэты факт цалкам тлумачыцца тым, што гэта была "эпоха вікінгаў" і нарманскі ўплыў на сабе адчувалі ўсе еўрапейскія краіны і народы, тэрыторыя сучаснай Беларусі не стала выключэннем.
"Мы сёлета ў клецях таксама знайшлі скандынаўскі ланцэтападобны наканечнік стралы", - дадаў кіраўнік раскопак.
© Photo : Андрей ВойтеховичСкандынаўскі ланцэтападобны наканечнік стралы
Скандинавский ланцетовидный наконечник стрелы - Sputnik Беларусь, 1920, 23.05.2024
Скандынаўскі ланцэтападобны наканечнік стралы

Славянскае ўпрыгажэнне

У клецях была знойдзена і бронзавая багата дэкарыраваная завушніца валынцаўскага тыпу. Гэта славянская раннесярэднявечная археалагічная культура VIII-IX стагоддзяў была распаўсюджана ў міжрэччы Дняпра і Дона.
© Photo : Андрей ВойтеховичЗавушніца валынцаўскага тыпу, якую знайшлі падчас раскопак на гарадзішчы на ​​Менцы
Сережка волынцевского типа, найденная на раскопках на городище на Менке - Sputnik Беларусь, 1920, 23.05.2024
Завушніца валынцаўскага тыпу, якую знайшлі падчас раскопак на гарадзішчы на ​​Менцы
"Знайшлі фрагмент фібулы і нож у ідэальным стане і востры як брытва. Гэта баявы нож і не выкарыстоўваўся ў побыце", - звярнуў увагу Андрэй Вайцяховіч.
© Photo : Андрей ВойтеховичБаявы нож, які знайшлі падчас раскопак на гарадзішчы на ​​Менцы
Боевой нож, найденный на раскопках на городище на Менке - Sputnik Беларусь, 1920, 23.05.2024
Баявы нож, які знайшлі падчас раскопак на гарадзішчы на ​​Менцы
Глей у клецях аказаўся ідэальным кансервантам не толькі для металічных, але і драўляных вырабаў. Фрагмент чаранка ад нейкага інструмента праз тысячу гадоў выглядае так, быццам яго зусім нядаўна зрабілі.
© Photo : Андрей ВойтеховичФрагмент чаранка ад нейкага інструмента праз тысячу гадоў выглядае так, быццам яго зусім нядаўна зрабілі
Фрагмент черенка от какого-то инструмента спустя тысячу лет выглядит так будто его совсем недавно сделали - Sputnik Беларусь, 1920, 23.05.2024
Фрагмент чаранка ад нейкага інструмента праз тысячу гадоў выглядае так, быццам яго зусім нядаўна зрабілі
Загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН у завяршэнне расказаў, што разам з калегамі з Інстытута матэрыяльнай гісторыі акадэміі навук РФ быў праведзены навуковы семінар, прысвечаны гарадзішчу на Менцы.
Навукоўцы абмяркоўвалі асаблівасці будовы драўляных клецей у вале летапіснага Менска і прыйшлі да высновы, што нешта падобнае было толькі на Рурыкавым гарадзішчы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Знак на гарадзішчы - Sputnik Беларусь, 1920, 03.02.2024
Летапісны Мінск у пачатку быў на рацэ Менцы
Стужка навiн
0