Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларусь адправіла дапамогу ў пацярпелыя ад паводак рэгіёны РФ – відэа

Падпісацца
Некалькі фур з грузам агульнай вагой 56 тон выехалі сёння раніцай у Арэнбургскую і Курганскую вобласці, частка тэрыторый якіх аказалася затоплена ў выніку наймацнейшых паводак гэтай вясной.
Адпраўка гуманітарнай дапамогі арганізавана па даручэнні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнка, паведамілі ў беларускім МНС.
Выратавальнае ведамства апублікавала відэаролік, які дэманструе пагрузку мяшкоў з гуманітарным грузам у фуры. Мяшкі з дапамогай грузілі курсанты і супрацоўнікі МНС, далей ратавальнікі давязуць дапамогу да месцаў прызначэння.
"У РФ будзе дастаўлены гуманітарны груз у колькасці 56 тон, у складзе гуманітарнай дапамогі – прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці, медыцынскія тавары", - распавёў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў.
Груз сёння раніцай вы’ехаў аўтамабільным транспартам у Арэнбургскую і Курганскую вобласці, якія пацярпелі ад вясенняй паводкі.
Акрамя харчавання і лекаў, пацярпелым ад паводак расіянам перададуць пасцельныя прыналежнасці, пледы, коўдры, адзенне для дарослых і дзяцей, паведамілі ў МНС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0