https://bel.sputnik.by/20240527/bolsh-za-390-tysyach-dzyatsey-planuetstsa-azdaravts-getym-letam-u-belarus-1086579562.html
Больш за 390 тысяч дзяцей плануецца аздаравіць гэтым летам у Беларусі
Больш за 390 тысяч дзяцей плануецца аздаравіць гэтым летам у Беларусі
Sputnik Беларусь
У гэтым годзе на аздараўленне дзяцей з бюджэту дзяржавы будзе выдаткавана 64 млн беларускіх рублёў. 27.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-27T17:53+0300
2024-05-27T17:53+0300
2024-05-27T17:53+0300
дзеці
адпачынак
лагер
у беларусі
беларусь
грамадства
канікулы
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104485/02/1044850258_0:0:2851:1605_1920x0_80_0_0_2e33f72bbd631e97067c99feff77bc3c.jpg
МІНСК, 27 мая – Sputnik. Сярэдні кошт адной пуцёўкі ў дзіцячы аздараўленчы лагер Беларусі складзе 600 беларускіх рублёў, паведаміў намеснік кіраўніка беларускага ўрада Ігар Петрышэнка.Паводле яго слоў, дзяржава ўдзяляе вялікую ўвагу не толькі працэсу навучання, але і аздараўленню дзяцей у перыяд летніх канікул. Так, сёлета на гэтыя мэты з бюджэту выдзяляецца 64 млн беларускіх рублёў.Петрышэнка праінфармаваў, што ў бягучым годзе з’явіцца 100 новых аб’ектаў для арганізацыі дзіцячага аздараўлення. Так, будзе 4,5 тысячы лагераў дзённага знаходжання і 1,5 тысячы – аздараўленчых лагераў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей."Мы плануем сёлета аздаравіць на 4 тысячы дзяцей больш, усяго павінны адпачыць 393 тысячы нашых рабят. Мы плануем таксама аздаравіць больш за 10,5 тысяч нашых дзяцей-сірот і 4,5 тысячы дзяцей-інвалідаў", - адзначыў ён.Што тычыцца працягласці змен у лагерах, Петрышэнка нагадаў, што быў падпісаны ўказ прэзідэнта, паводле якога перыяд знаходжання ў аздараўленчых лагерах зменшаны з 18 да 15 дзён."Зэканомленыя дні дадуць магчымасць нам арганізаваць у многіх аздараўленчых лагерах шостую змену, каб як можна больш хлопчыкаў і дзяўчынак нам ахапіць", - растлумачыў віцэ-прэм’ер.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240525/usu-pavnshaval-snaradam-na-9-maya-nedztsyachyya-gstory-padletka-danbasa-1086471464.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104485/02/1044850258_98:0:2827:2047_1920x0_80_0_0_783061096cb2d60911a4be6d72d2fee7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзеці, адпачынак, лагер, у беларусі, беларусь, грамадства, канікулы, навіны
дзеці, адпачынак, лагер, у беларусі, беларусь, грамадства, канікулы, навіны
Больш за 390 тысяч дзяцей плануецца аздаравіць гэтым летам у Беларусі
У гэтым годзе на аздараўленне дзяцей з бюджэту дзяржавы будзе выдаткавана 64 млн беларускіх рублёў.
МІНСК, 27 мая – Sputnik. Сярэдні кошт адной пуцёўкі ў дзіцячы аздараўленчы лагер Беларусі складзе 600 беларускіх рублёў, паведаміў намеснік кіраўніка беларускага ўрада Ігар Петрышэнка.
Паводле яго слоў, дзяржава ўдзяляе вялікую ўвагу не толькі працэсу навучання, але і аздараўленню дзяцей у перыяд летніх канікул. Так, сёлета на гэтыя мэты з бюджэту выдзяляецца 64 млн беларускіх рублёў.
"Сярэдні кошт пуцёўкі на 15 дзён – 600 беларускіх рублёў, з іх 248 рублёў дзяржава кампенсуе. Гэта вялікі ўклад, праява клопату аб здароўі дзяцей", - адзначыў віцэ-прэм’ер, відэа з яго каментарыем апублікавана ў Telegram-канале ўрада.
Петрышэнка праінфармаваў, што ў бягучым годзе з’явіцца 100 новых аб’ектаў для арганізацыі дзіцячага аздараўлення. Так, будзе 4,5 тысячы лагераў дзённага знаходжання і 1,5 тысячы – аздараўленчых лагераў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей.
"Мы плануем сёлета аздаравіць на 4 тысячы дзяцей больш, усяго павінны адпачыць 393 тысячы нашых рабят. Мы плануем таксама аздаравіць больш за 10,5 тысяч нашых дзяцей-сірот і 4,5 тысячы дзяцей-інвалідаў", - адзначыў ён.
Што тычыцца працягласці змен у лагерах, Петрышэнка нагадаў, што быў падпісаны ўказ прэзідэнта, паводле якога перыяд знаходжання ў аздараўленчых лагерах зменшаны з 18 да 15 дзён.
"Зэканомленыя дні дадуць магчымасць нам арганізаваць у многіх аздараўленчых лагерах шостую змену, каб як можна больш хлопчыкаў і дзяўчынак нам ахапіць", - растлумачыў віцэ-прэм’ер.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"