https://bel.sputnik.by/20240527/lukashenka-uzaemadzeyanne-belarus--nkaragua-vykhodzts-na-novy-zroven-1086562812.html
Лукашэнка: узаемадзеянне Беларусі і Нікарагуа выходзіць на новы ўзровень
Лукашэнка: узаемадзеянне Беларусі і Нікарагуа выходзіць на новы ўзровень
Sputnik Беларусь
Паводле слоў прэзідэнта, дамоўленасці, дасягнутыя падчас візіту беларускай дэлегацыі ў Манагуа ў красавіку гэтага года, заклалі фундамент для супрацоўніцтва. 27.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-27T09:44+0300
2024-05-27T09:44+0300
2024-05-27T09:44+0300
аляксандр лукашэнка
палітыка
віншаванне
нікарагуа
беларусь
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/14/1086366531_0:142:1200:817_1920x0_80_0_0_3c69d4a798b100ed9cfe1b20d66b2eb7.png
МІНСК, 27 мая – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ад беларусаў і сябе асабіста калегу з Нікарагуа Хасэ Даніэля Артэгу Сааведру і народ гэтай краіны з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.Паводле слоў Лукашэнкі, для Беларусі Нікарагуа – значны партнёр у Лацінаамерыканскім рэгіёне.Пры гэтым ён адзначыў, што беларускаму боку важна не толькі падтрымліваць, але і ўмацоўваць кантакты. Як растлумачыў прэзідэнт, гэта неабходна, каб "сумесна супрацьстаяць глабальным выклікам і пагрозам, садзейнічаць пабудове шматпалярнага і справядлівага светапарадку для забеспячэння ўстойлівага развіцця абедзвюх дзяржаў".Лукашэнка таксама мяркуе, што дамоўленасці, якія былі дасягнуты падчас візіту беларускай дэлегацыі ў Манагуа ў красавіку гэтага года, заклалі трывалы падмурак для далейшага супрацоўніцтва. Кіраўнік беларускай дзяржавы ўпэўнен, што яны стануць "магутным імпульсам для эфектыўнага выкарыстання існуючага патэнцыялу ў эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах агульнай цікавасці".Прэзідэнт пажадаў лідару Нікарагуа далейшых поспехаў у дзяржаўных справах, а таксама добрага здароўя і шчасця яму і яго блізкім, а жыхарам гэтай краіны – міру і дабрабыту.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231004/nkaragua-khocha-stats-khabam-dlya-ekspartu-tekhnk-z-belarus-1079959023.html
нікарагуа
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/14/1086366531_57:0:1148:818_1920x0_80_0_0_8da133c18495893568110e4bfbf25928.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, палітыка, віншаванне, нікарагуа, беларусь, навіны , у свеце
аляксандр лукашэнка, палітыка, віншаванне, нікарагуа, беларусь, навіны , у свеце
Лукашэнка: узаемадзеянне Беларусі і Нікарагуа выходзіць на новы ўзровень
Паводле слоў прэзідэнта, дамоўленасці, дасягнутыя падчас візіту беларускай дэлегацыі ў Манагуа ў красавіку гэтага года, заклалі фундамент для супрацоўніцтва.
МІНСК, 27 мая – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ад беларусаў і сябе асабіста калегу з Нікарагуа Хасэ Даніэля Артэгу Сааведру і народ гэтай краіны з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Паводле слоў Лукашэнкі, для Беларусі Нікарагуа – значны партнёр у Лацінаамерыканскім рэгіёне.
Пры гэтым ён адзначыў, што беларускаму боку важна не толькі падтрымліваць, але і ўмацоўваць кантакты. Як растлумачыў прэзідэнт, гэта неабходна, каб "сумесна супрацьстаяць глабальным выклікам і пагрозам, садзейнічаць пабудове шматпалярнага і справядлівага светапарадку для забеспячэння ўстойлівага развіцця абедзвюх дзяржаў".
"Узаемадзеянне дзвюх краін, заснаванае на даверы і павазе, выходзіць на якасна новы ўзровень", - упэўнен прэзідэнт.
Лукашэнка таксама мяркуе, што дамоўленасці, якія былі дасягнуты падчас візіту беларускай дэлегацыі ў Манагуа ў красавіку гэтага года, заклалі трывалы падмурак для далейшага супрацоўніцтва. Кіраўнік беларускай дзяржавы ўпэўнен, што яны стануць "магутным імпульсам для эфектыўнага выкарыстання існуючага патэнцыялу ў эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах агульнай цікавасці".
Прэзідэнт пажадаў лідару Нікарагуа далейшых поспехаў у дзяржаўных справах, а таксама добрага здароўя і шчасця яму і яго блізкім, а жыхарам гэтай краіны – міру і дабрабыту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 4 кастрычніка 2023, 11:51