Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

БелАЭС ужо выпрацавала 30 млрд кВт‧г электраэнергіі

© БелАЭСБелАЭС
БелАЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 28.05.2024
Падпісацца
Дзякуючы працы станцыі ўдалося пазбегнуць выкіду ў атмасферу каля 14 млн тон парніковых газаў.
МІНСК, 28 мая – Sputnik. Беларуская АЭС з пачатку ўключэння ўжо выпрацавала 30 млрд кВт‧г электраэнергіі, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве энергетыкі Беларусі.
Па даных ведамства, гэта дазволіла замясціць каля 8 млрд кубаметраў прыроднага газу.
"Цяпер станцыя працуе двума блокамі на поўнай магутнасці. Яна забяспечвае ўзрастаючы попыт на электраэнергію рэальным сектарам эканомікі і насельніцтвам", - сказалі ў Мінэнерга.
Там таксама адзначылі, што за студзень-красавік бягучага года аб'ём спажывання электраэнергіі ў Беларусі вырас на 9,7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га, склаўшы 15,3 млрд кВт‧г.
У Мінэнерга падкрэслілі, што ў станцыі ёсць таксама істотны экалагічны эфект – дзякуючы яе працы ўдалося скараціць выкід у атмасферу 14 млн тон парніковых газаў.

Беларуская АЭС

Будаўніцтва атамнай электрастанцыі недалёка ад горада Астравец з дзвюма рэактарнымі ўстаноўкамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт стала самым буйным эканамічным праектам Расіі і Беларусі.
Будаваць АЭС пачалі ў 2013 годзе сумесна з дзяржкарпарацыяй "Росатом". Першы энергаблок быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года, а ў лістападзе 2023-га ўрадам быў зацверджаны акт прыёмкі другога энергаблока.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што жадае пабудаваць у рэспубліцы другую атамную станцыю. У прыватнасці, наведваючы 30 красавіка гэтага года рэгіёны, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, кіраўнік дзяржавы сказаў, што беларускае грамадства ўжо "перахварэла" на постчарнобыльскі сіндром.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
БелАЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 24.05.2024
БелАЭС
Новак: на патрабаванні Літвы закрыць БелАЭС ніяк не рэагуем
Стужка навiн
0