https://bel.sputnik.by/20240528/lukashenka-suchasnaya--dobra-asnashchanaya-pagransluzhba-stvorana--belarus-1086593763.html
Лукашэнка: сучасная і добра аснашчаная пагранслужба створана ў Беларусі
Лукашэнка: сучасная і добра аснашчаная пагранслужба створана ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Паводле слоў прэзідэнта, пагранічная служба краіны штодзень аператыўна рэагуе на ўсе знешнія выклікі і пагрозы. 28.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-28T09:27+0300
2024-05-28T09:27+0300
2024-05-28T10:04+0300
аляксандр лукашэнка
пагранічнікі
віншаванне
навіны
бяспека
дпк беларусі
у беларусі
беларусь
дзень пагранічніка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/06/1067666205_0:0:3118:1754_1920x0_80_0_0_dba89ba835babaf92746231fc9ee3593.jpg
МІНСК, 28 мая – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад і ветэранаў органаў пагранічнай службы з прафесійным святам – Днём пагранічніка, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі створана сучасная, мабільная, добра аснашчаная, прафесійная пагранічная служба. Яна штодзень аператыўна рэагуе на ўсе знешнія выклікі і пагрозы, вырашае задачы па ахове дзяржмяжы і забеспячэнні нацыянальнай бяспекі.Пры гэтым беларускі лідар падкрэсліў, што напярэдадні святкавання 80-годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у краіне асабліва славяць герояў Вялікай Айчыннай вайны."Беражліва захоўваем памяць аб стойкасці і мужнасці пагранічнікаў, якія першымі ўсталі на шляху ворага і аддалі свае жыцці за нашу светлую будучыню. І так павінна быць заўсёды", - дадаў ён.Разам з тым, прэзідэнт перакананы, што цяпер беларускія пагранічнікі маюць усе неабходныя веды, уменні і сродкі, каб "пры любых умовах даць жорсткі адпор парушальнікам нашай мяжы і надзейна абараніць мір на роднай зямлі".Асаблівыя словы падзякі і пажаданні здароўя і даўгалецця Лукашэнка накіраваў ветэранам, якія свае лепшыя гады жыцця прысвяцілі абароне рубяжоў Айчыны.Сям’я пагранічнікаўНагадаем, Аляксандр Лукашэнка таксама служыў у пагранвойсках – з 1975 па 1977 гады.Акрамя таго, у розны час зялёную фуражку надзявалі яго сыны – Віктар і Дзмітрый. Абодва скончылі факультэт міжнародных адносін БДУ – там ёсць ваенная кафедра.Вядома, што Віктар Лукашэнка ўжо пасля заканчэння ВНУ меў званне лейтэнанта, аднак вырашыў пайсці ў армію. Віктар Лукашэнка служыў у падраздзяленні, якое займаецца барацьбой з нелегальнай міграцыяй і кантрабандай.Пазней там жа праходзіў службу і сярэдні сын кіраўніка дзяржавы Дзмітрый – у 2003 годзе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240516/belarus--rf-adkarektsraval-mery-pa-akhove-rubyazho-sayuznay-dzyarzhavy-1086260903.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/06/1067666205_84:0:2815:2048_1920x0_80_0_0_14ac09e88ea34a9ec4851f7a41b3398a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, пагранічнікі, віншаванне, навіны , бяспека, дпк беларусі, у беларусі, беларусь, дзень пагранічніка
аляксандр лукашэнка, пагранічнікі, віншаванне, навіны , бяспека, дпк беларусі, у беларусі, беларусь, дзень пагранічніка
Лукашэнка: сучасная і добра аснашчаная пагранслужба створана ў Беларусі
09:27 28.05.2024 (абноўлена: 10:04 28.05.2024) Паводле слоў прэзідэнта, пагранічная служба краіны штодзень аператыўна рэагуе на ўсе знешнія выклікі і пагрозы.
МІНСК, 28 мая – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад і ветэранаў органаў пагранічнай службы з прафесійным святам – Днём пагранічніка, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"Недатыкальнасць рубяжоў для дзяржавы – важнейшая ўмова захавання яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, а іх абарона – справа гонару, патрыятычны абавязак і асаблівая адказнасць перад народам для кожнага воіна ў зялёнай фуражцы", - гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі створана сучасная, мабільная, добра аснашчаная, прафесійная пагранічная служба. Яна штодзень аператыўна рэагуе на ўсе знешнія выклікі і пагрозы, вырашае задачы па ахове дзяржмяжы і забеспячэнні нацыянальнай бяспекі.
Пры гэтым беларускі лідар падкрэсліў, што напярэдадні святкавання 80-годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у краіне асабліва славяць герояў Вялікай Айчыннай вайны.
"Беражліва захоўваем памяць аб стойкасці і мужнасці пагранічнікаў, якія першымі ўсталі на шляху ворага і аддалі свае жыцці за нашу светлую будучыню. І так павінна быць заўсёды", - дадаў ён.
Разам з тым, прэзідэнт перакананы, што цяпер беларускія пагранічнікі маюць усе неабходныя веды, уменні і сродкі, каб "пры любых умовах даць жорсткі адпор парушальнікам нашай мяжы і надзейна абараніць мір на роднай зямлі".
Асаблівыя словы падзякі і пажаданні здароўя і даўгалецця Лукашэнка накіраваў ветэранам, якія свае лепшыя гады жыцця прысвяцілі абароне рубяжоў Айчыны.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка таксама служыў у пагранвойсках – з 1975 па 1977 гады.
Акрамя таго, у розны час зялёную фуражку надзявалі яго сыны – Віктар і Дзмітрый. Абодва скончылі факультэт міжнародных адносін БДУ – там ёсць ваенная кафедра.
Вядома, што Віктар Лукашэнка ўжо пасля заканчэння ВНУ меў званне лейтэнанта, аднак вырашыў пайсці ў армію. Віктар Лукашэнка служыў у падраздзяленні, якое займаецца барацьбой з нелегальнай міграцыяй і кантрабандай.
Пазней там жа праходзіў службу і сярэдні сын кіраўніка дзяржавы Дзмітрый – у 2003 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"