ЕАБР расказаў аб лічбавым праекце з Беларуссю ў ювелірнай галіне

© Sputnik / Евгений Комаров / Перайсці ў медыябанкАлмазы, архіўнае фота
Алмазы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 29.05.2024
Падпісацца
Як адзначылі ў Фондзе лічбавых ініцыятыў Еўрапейскага банка развіцця, праект выключае шэрыя схемы рэалізацыі вырабаў з каштоўных металаў.
МІНСК, 29 мая – Sputnik. Рэалізацыя буйнога расійска-беларускага лічбавага праекта ў ювелірнай галіне садзейнічае сумленнай канкурэнцыі сярод вытворцаў у ЕАЭС. Пра гэта ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь расказаў намеснік старшыні праўлення ЕАБР Тыгран Саркісян.
Дырэктар дырэкцыі лічбавых ініцыятыў ЕАБР Аляксандр Пятроў адзначыў, што Беларусь – адзін з актыўных драйвераў у ЕАЭС па прасоўванні і выкарыстанні лічбавых платформ.
"З Беларуссю, безумоўна, кантакты вельмі актыўныя. Узаемадзеянне з кампаніямі з рэспублікі з нашага вопыту Еўрапейскай камісіі будуецца практычна па ўсіх напрамках. І гэта датычыцца і транспарту, і лёгкай прамысловасці, і іншых лічбавых платформ. Мы бачым, што праграмісты беларускія актыўна ўдзельнічаюць у рашэнні на нацыянальным узроўні задач, каб стваралася кааперацыя вельмі актыўна", - сказаў Пятроў.
У якасці прыкладу ён прывёў праект "Работа ў ЕАЭС". Цяпер карыстальнікам мабільнай праграмы сталі даступны паслугі ў Беларусі. Гэта стала магчымым дзякуючы запуску нацыянальнага сегмента дзяржаўных і камерцыйных паслуг для працоўных мігрантаў у Беларусі. Гэта значыць, што карыстальнікі мабільнай прагармы, якія пераязджаюць для працы ў Беларусь, могуць атрымаць неабходныя для працаўладкавання сэрвісы проста ў сваім смартфоне. У дадатку таксама даступны сэрвісы ў Арменіі, Расіі і Кыргызстане.
Намеснік старшыні праўлення ЕАБР Тыгран Саркісян расказаў аб рэалізацыі буйнога расійска-беларускага лічбавага праекта ў ювелірнай галіне.

"Гэта праект, які мы рэалізуем з Мінфінам Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, па стварэнні маркетплейсаў для ювелірнай галіны на тэрыторыі Еўразійскага саюза. Расія і Беларусь рушылі далей за ўсіх у галіне алічбоўкі бізнес-працэсаў у ювелірнай сферы. І гэта вельмі важнае дасягненне, таму што дазваляе гэтую сферу рабіць вельмі транспарэнтнай. Таму што не сакрэт, што ў гэтай сферы шэры абарот значны, што і прымушае рэгулятараў прымяняць жорсткія адміністрацыйныя меры для таго, каб стварыць больш спрыяльную бізнес атмасферу для гэтай сферы", - сказаў Саркісян.

Таксама ён адзначыў, што праект ужо апрабаваны на практыцы і паказаў сваю жыццяздольнасць.
"У пілотным праекце мы ажыццявілі куплю, продаж, дастаўку ювелірнага вырабу. І гэта паказала, што наша лічбавая платформа працуе", - дадаў Саркісян.
На наступным этапе плануецца выйсці на рынкі трэціх краін, што, як адзначыў Саркісян, мае важнае значэнне для расійскіх і беларускіх ювеліраў.
Поўную версію відэамоста глядзіце на Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Дзяржаўныя флагі краін ЕАЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 29.05.2024
Дагавор аб стварэнні ЕАЭС быў падпісаны 10 гадоў таму
Стужка навiн
0