Фота

Гара, над якой не могуць праляцець птушкі: Эверэст і яго рэкорды

Падпісацца
Легендарная вяршыня ў Гімалаях не адзін дзесятак гадоў вабіць альпіністаў. Штогод здзейсніць узыходжанне на "Дах свету" спрабуюць тысячы чалавек. У гадавіну першага пакарэння Эверэста Sputnik Беларусь узгадвае самыя выдатныя дасягненні, якія з ім звязаны.
Эверэст (Джамалунгма) – найвышэйшая вяршыня зямнога шара, паводле даных, атрыманых у 2020 годзе, яе вышыня складае 8 848,86 м. Знаходзіцца ў Гімалаях, на мяжы Непала і Тыбецкай аўтаномнай акругі КНР.
Сучасная назва "Джамалунгма" зацвердзілася ў геаграфічнай навуцы ў 1960-х гадах. З тыбецкага гэтае слова можна перавесці як "Боская Маці Зямлі" або "Боская Маці Ветру". У шэрпаў у простанароддзі назва горы інтэрпрэтуецца як "Гара, над якой не могуць праляцець птушкі". У непальцаў гэтая гара называецца "Сагарматха", што перакладаецца як "Маці Багоў".
Англамоўная назва "Эверэст" звязана з валійскім географам Джорджам Эверэстам, які ў XIX стагоддзі падчас геадэзічных экспедыцый зафіксаваў найвышэйшыя горныя вяршыні Гімалаяў, але без вымярэння іх вышыні.
Пазней вучань Эверэста Эндру Скот Во вызначыў вышыню гімалайскіх вяршынь, і ўжо тады высветлілася, што адзін з горных пікаў з’яўляецца самай высокай кропкай свету. Скот прапанаваў назваць гару Эверэстам у гонар прызнання геаграфічных заслуг свайго настаўніка.
Да першага паспяховага ўзыходжання ў 1953 годзе да вяршыні свету спрабавалі падабрацца каля 50 экспедыцый з 1920-х гадоў. З таго часу колькасць іх расла ў неверагоднай прагрэсіі.
Толькі ў мінулым годзе, паводле The Himalayan Database, дзе сабраны ўсе даныя аб экспедыцыях на вышэйшую кропку планеты, на Эверэст было арганізавана 50 экспедыцый, на заваяванне вяршыні міру з базавага лагера (5 334 м) у агульнай складанасці адправіліся 1 212 чалавек, з іх 387 мужчын, 96 жанчын і 729 шэрп. Да вяршыні Эверэста ўсяго дабраліся 669 чалавек – 216 мужчын, 62 жанчыны і 391 шерпа. Аднак у базе даных не пазначана, ці ёсць сярод паспяховых пакарэнняў Эверэста паўторныя выпадкі, хаця вядома, што некаторыя шэрпы за сезон могуць падняцца на вяршыню свету не адзін раз.
Па даных на канец сезона 2023 года зафіксавана 24 049 паспяховых пакарэнняў вяршыні свету за ўвесь час арганізацыі ўзыходжанняў.
CC BY-SA 3.0 / Jamling Tenzing Norgay / Edmund Hillary and Tenzing Norgay

Першымі, каму ўдалося пакарыць Эверэст, сталі новазеландзец Эдмунд Хілары (на фота злева) і шэрпа Тэнцынг Наргей: яны падняліся на вяршыню 29 мая 1953 года.

Цікава, што дата першага ўзыходжання супала з днём нараджэння шэрпы.

Першымі, каму ўдалося пакарыць Эверэст, сталі новазеландзец Эдмунд Хілары (на фота злева) і шэрпа Тэнцынг Наргей: яны падняліся на вяршыню 29 мая 1953 года.Цікава, што дата першага ўзыходжання супала з днём нараджэння шэрпы. - Sputnik Беларусь
1/14

Першымі, каму ўдалося пакарыць Эверэст, сталі новазеландзец Эдмунд Хілары (на фота злева) і шэрпа Тэнцынг Наргей: яны падняліся на вяршыню 29 мая 1953 года.

Цікава, што дата першага ўзыходжання супала з днём нараджэння шэрпы.

© AP / Tabei Kikaku Co. Ltd

Першай жанчынай, якая дасягнула беласнежнай вяршыні, стала японка Дзюнко Табеі. Яна сабрала каманду, вядомую як Экспедыцыя японскіх жанчын на Эверэст, яе ўзначаліла Эйка Хісана. У пачатку мая 1975 года група разам з праваднікамі трапіла пад снежную лавіну, але праз 12 дзён, 16 мая, Табеі разам з правадніком паспяхова завяршыла ўзыходжанне.

У 1992 годзе яна стала першай жанчынай, якая выканала праграму 7 вяршынь, пакарыўшы ўсе сем найвышэйшых вяршынь розных кантынентаў.

Першай жанчынай, якая дасягнула беласнежнай вяршыні, стала японка Дзюнко Табеі. Яна сабрала каманду, вядомую як Экспедыцыя японскіх жанчын на Эверэст, яе ўзначаліла Эйка Хісана. У пачатку мая 1975 года група разам з праваднікамі трапіла пад снежную лавіну, але праз 12 дзён, 16 мая, Табеі разам з правадніком паспяхова завяршыла ўзыходжанне.У 1992 годзе яна стала першай жанчынай, якая выканала праграму 7 вяршынь, пакарыўшы ўсе сем найвышэйшых вяршынь розных кантынентаў. - Sputnik Беларусь
2/14

Першай жанчынай, якая дасягнула беласнежнай вяршыні, стала японка Дзюнко Табеі. Яна сабрала каманду, вядомую як Экспедыцыя японскіх жанчын на Эверэст, яе ўзначаліла Эйка Хісана. У пачатку мая 1975 года група разам з праваднікамі трапіла пад снежную лавіну, але праз 12 дзён, 16 мая, Табеі разам з правадніком паспяхова завяршыла ўзыходжанне.

У 1992 годзе яна стала першай жанчынай, якая выканала праграму 7 вяршынь, пакарыўшы ўсе сем найвышэйшых вяршынь розных кантынентаў.

© Sputnik / В. Чистяков

Першая савецкая гімалайская экспедыцыя адбылася вясной 1982 года. Першымі прадстаўнікамі СССР, якія падняліся на самую высокую гару планеты, сталі Уладзімір Балыбердзін (злева) і Эдуард Мыслоўскі (справа). Гэта адбылося 4 мая 1982 года.

Першая савецкая гімалайская экспедыцыя адбылася вясной 1982 года. Першымі прадстаўнікамі СССР, якія падняліся на самую высокую гару планеты, сталі Уладзімір Балыбердзін (злева) і Эдуард Мыслоўскі (справа). Гэта адбылося 4 мая 1982 года. - Sputnik Беларусь
3/14

Першая савецкая гімалайская экспедыцыя адбылася вясной 1982 года. Першымі прадстаўнікамі СССР, якія падняліся на самую высокую гару планеты, сталі Уладзімір Балыбердзін (злева) і Эдуард Мыслоўскі (справа). Гэта адбылося 4 мая 1982 года.

© AFP 2024 / Devendra Man Singh

Сусветны рэкорд па працягласці знаходжання на Эверэсце належыць шэрпе Бабу Чыры (на фота злева): 6 мая 1999 года ён правёў на вяршыні 20 гадзін і 24 хвіліны без дадатковага кіслароду і без сну.

Сусветны рэкорд па працягласці знаходжання на Эверэсце належыць шэрпе Бабу Чыры (на фота злева): 6 мая 1999 года ён правёў на вяршыні 20 гадзін і 24 хвіліны без дадатковага кіслароду і без сну. - Sputnik Беларусь
4/14

Сусветны рэкорд па працягласці знаходжання на Эверэсце належыць шэрпе Бабу Чыры (на фота злева): 6 мая 1999 года ён правёў на вяршыні 20 гадзін і 24 хвіліны без дадатковага кіслароду і без сну.

© Photo : предоставлено Белорусской федерацией альпинизма

Першым беларусам на Эверэсце стаў Віктар Кульбачэнка, які ўзышоў на пік 18 мая 1998 года і паставіў там дзяржаўны флаг Беларусі.

Першым беларусам на Эверэсце стаў Віктар Кульбачэнка, які ўзышоў на пік 18 мая 1998 года і паставіў там дзяржаўны флаг Беларусі. - Sputnik Беларусь
5/14

Першым беларусам на Эверэсце стаў Віктар Кульбачэнка, які ўзышоў на пік 18 мая 1998 года і паставіў там дзяржаўны флаг Беларусі.

© AFP 2024 / Jean-Marc Porte

23 мая 2001 года французскі сноўбардыст Марка Сіфрэдзі падняўся на вяршыню і першым спусціўся з яе на сноўбордзе. Першапачаткова ён хацеў спусціцца па кулуары Хорнбайна, аднак з-за дрэннага надвор’я прыйшлося спускацца па кулуары Нортана (цясніна на Паўночнай сцяне Эверэста). Спуск да базавага лагера заняў 2,5 гадзіны.

У жніўні наступнага года ён зноў прыехаў у Непал, каб здзейсніць спуск па першапачаткова запланаваным маршруце. Аднак умовы надвор’я былі цяжкія, уздым – знясільваючы. Сіфрэдзі ўсё ж вырашыўся на спуск, але больш яго ніхто не бачыў – цела так і не было знойдзена.

На фота: Сіфрэдзі падчас першага спуску.

23 мая 2001 года французскі сноўбардыст Марка Сіфрэдзі падняўся на вяршыню і першым спусціўся з яе на сноўбордзе. Першапачаткова ён хацеў спусціцца па кулуары Хорнбайна, аднак з-за дрэннага надвор’я прыйшлося спускацца па кулуары Нортана (цясніна на Паўночнай сцяне Эверэста). Спуск да базавага лагера заняў 2,5 гадзіны.У жніўні наступнага года ён зноў прыехаў у Непал, каб здзейсніць спуск па першапачаткова запланаваным маршруце. Аднак умовы надвор’я былі цяжкія, уздым – знясільваючы. Сіфрэдзі ўсё ж вырашыўся на спуск, але больш яго ніхто не бачыў – цела так і не было знойдзена.На фота: Сіфрэдзі падчас першага спуску. - Sputnik Беларусь
6/14

23 мая 2001 года французскі сноўбардыст Марка Сіфрэдзі падняўся на вяршыню і першым спусціўся з яе на сноўбордзе. Першапачаткова ён хацеў спусціцца па кулуары Хорнбайна, аднак з-за дрэннага надвор’я прыйшлося спускацца па кулуары Нортана (цясніна на Паўночнай сцяне Эверэста). Спуск да базавага лагера заняў 2,5 гадзіны.

У жніўні наступнага года ён зноў прыехаў у Непал, каб здзейсніць спуск па першапачаткова запланаваным маршруце. Аднак умовы надвор’я былі цяжкія, уздым – знясільваючы. Сіфрэдзі ўсё ж вырашыўся на спуск, але больш яго ніхто не бачыў – цела так і не было знойдзена.

На фота: Сіфрэдзі падчас першага спуску.

© AP / Binod Joshi

Першае ў гісторыі вяселле на найвышэйшай вяршыні свету згулялі непальская альпіністка Мані Мулепаці і шэрпа Пемпа Дорджэ. Мулепаці таксама стала першай грамадзянкай Непала, не шерпай па нацыянальнасці, якая ўзышла на Джамалунгму.

Першае ў гісторыі вяселле на найвышэйшай вяршыні свету згулялі непальская альпіністка Мані Мулепаці і шэрпа Пемпа Дорджэ. Мулепаці таксама стала першай грамадзянкай Непала, не шерпай па нацыянальнасці, якая ўзышла на Джамалунгму. - Sputnik Беларусь
7/14

Першае ў гісторыі вяселле на найвышэйшай вяршыні свету згулялі непальская альпіністка Мані Мулепаці і шэрпа Пемпа Дорджэ. Мулепаці таксама стала першай грамадзянкай Непала, не шерпай па нацыянальнасці, якая ўзышла на Джамалунгму.

© AP / Niranjan Shrestha

Японская альпіністка Тамаэ Ватанабэ ўвайшла ў гісторыю, стаўшы ў 2012 годзе самай старой жанчынай (на той момант ёй было 72 гады), якая пакарыла самую высокую гару ў свеце. Пры гэтым яна пабіла рэкорд, устаноўлены ёю ж за дзесяць гадоў да гэтага.

Японская альпіністка Тамаэ Ватанабэ ўвайшла ў гісторыю, стаўшы ў 2012 годзе самай старой жанчынай (на той момант ёй было 72 гады), якая пакарыла самую высокую гару ў свеце. Пры гэтым яна пабіла рэкорд, устаноўлены ёю ж за дзесяць гадоў да гэтага. - Sputnik Беларусь
8/14

Японская альпіністка Тамаэ Ватанабэ ўвайшла ў гісторыю, стаўшы ў 2012 годзе самай старой жанчынай (на той момант ёй было 72 гады), якая пакарыла самую высокую гару ў свеце. Пры гэтым яна пабіла рэкорд, устаноўлены ёю ж за дзесяць гадоў да гэтага.

© AP / Niranjan Shrestha

Найстарэйшым чалавекам на гары стаў японец Юічыра Міура, які здзейсніў узыходжанне 23 мая 2013 года (тады яму было 80 гадоў). Перад пакарэннем вяршыні Міура перанёс чатыры аперацыі на сэрцы, што магло перашкодзіць устанаўленню рэкорду.

Найстарэйшым чалавекам на гары стаў японец Юічыра Міура, які здзейсніў узыходжанне 23 мая 2013 года (тады яму было 80 гадоў). Перад пакарэннем вяршыні Міура перанёс чатыры аперацыі на сэрцы, што магло перашкодзіць устанаўленню рэкорду. - Sputnik Беларусь
9/14

Найстарэйшым чалавекам на гары стаў японец Юічыра Міура, які здзейсніў узыходжанне 23 мая 2013 года (тады яму было 80 гадоў). Перад пакарэннем вяршыні Міура перанёс чатыры аперацыі на сэрцы, што магло перашкодзіць устанаўленню рэкорду.

© AFP 2024 / Prakash Mathema

Самай юнай прадстаўніцай прыгожага полу на Эверэсце стала 13-гадовая Пурна Малават, якая дасягнула піка 25 мая 2014 года.

Самай юнай прадстаўніцай прыгожага полу на Эверэсце стала 13-гадовая Пурна Малават, якая дасягнула піка 25 мая 2014 года. - Sputnik Беларусь
10/14

Самай юнай прадстаўніцай прыгожага полу на Эверэсце стала 13-гадовая Пурна Малават, якая дасягнула піка 25 мая 2014 года.

© AFP 2024 / Prakash Mathema

Ся Баю стаў другім інвалідам з двума ампутаванымі канечнасцямі, якія падняліся на "дах свету". Падчас першай спробы ў 1975 годзе ён аддаў свой спальны мяшок таварышу, а сам атрымаў абмаражэнне. У 1996 годзе ў яго выявілі лімфому – гэта форма раку крыві, прыйшлося ампутаваць галёнкі. Вылечыўшыся ад раку, ён зрабіў яшчэ тры спробы падняцца на гару – у 2014, 2015 і 2016 гадах. Піка ён дасягнуў 14 мая 2018 года, ва ўзросце 69 гадоў.

Ся Баю стаў другім інвалідам з двума ампутаванымі канечнасцямі, якія падняліся на "дах свету". Падчас першай спробы ў 1975 годзе ён аддаў свой спальны мяшок таварышу, а сам атрымаў абмаражэнне. У 1996 годзе ў яго выявілі лімфому – гэта форма раку крыві, прыйшлося ампутаваць галёнкі. Вылечыўшыся ад раку, ён зрабіў яшчэ тры спробы падняцца на гару – у 2014, 2015 і 2016 гадах. Піка ён дасягнуў 14 мая 2018 года, ва ўзросце 69 гадоў. - Sputnik Беларусь
11/14

Ся Баю стаў другім інвалідам з двума ампутаванымі канечнасцямі, якія падняліся на "дах свету". Падчас першай спробы ў 1975 годзе ён аддаў свой спальны мяшок таварышу, а сам атрымаў абмаражэнне. У 1996 годзе ў яго выявілі лімфому – гэта форма раку крыві, прыйшлося ампутаваць галёнкі. Вылечыўшыся ад раку, ён зрабіў яшчэ тры спробы падняцца на гару – у 2014, 2015 і 2016 гадах. Піка ён дасягнуў 14 мая 2018 года, ва ўзросце 69 гадоў.

© AP / Niranjan Shrestha

Рэкардсмен сярод замежнікаў па колькасці пакарэнняў – брытанец Кентон Кул. 12 мая 2024 ён падняўся на вяршыню ў 18-ы раз. На фота ён прыбывае ў аэрапорт Катманду пасля 16-га па ліку ўзыходжання ў маі 2022 года.

Рэкардсмен сярод замежнікаў па колькасці пакарэнняў – брытанец Кентон Кул. 12 мая 2024 ён падняўся на вяршыню ў 18-ы раз. На фота ён прыбывае ў аэрапорт Катманду пасля 16-га па ліку ўзыходжання ў маі 2022 года. - Sputnik Беларусь
12/14

Рэкардсмен сярод замежнікаў па колькасці пакарэнняў – брытанец Кентон Кул. 12 мая 2024 ён падняўся на вяршыню ў 18-ы раз. На фота ён прыбывае ў аэрапорт Катманду пасля 16-га па ліку ўзыходжання ў маі 2022 года.

© AFP 2024 / Prakash Mathema

Сусветны рэкардсмен па колькасці пад’ёмаў – шэрпа Камі Рыта. 54-гадовы альпініст, вядомы як "Чалавек Эверэста", дасягнуў вяршыні самай высокай гары ў свеце ў рэкордны 30-ы раз 22 мая, праз тры дзесяцігоддзі пасля свайго першага ўзыходжання.

Сусветны рэкардсмен па колькасці пад’ёмаў – шэрпа Камі Рыта. 54-гадовы альпініст, вядомы як "Чалавек Эверэста", дасягнуў вяршыні самай высокай гары ў свеце ў рэкордны 30-ы раз 22 мая, праз тры дзесяцігоддзі пасля свайго першага ўзыходжання. - Sputnik Беларусь
13/14

Сусветны рэкардсмен па колькасці пад’ёмаў – шэрпа Камі Рыта. 54-гадовы альпініст, вядомы як "Чалавек Эверэста", дасягнуў вяршыні самай высокай гары ў свеце ў рэкордны 30-ы раз 22 мая, праз тры дзесяцігоддзі пасля свайго першага ўзыходжання.

© AFP 2024 / Prakash Mathema

Непальская альпіністка і фотажурналістка Пурніма Шрэста стала першай жанчынай, якая тройчы ўзышла на вяршыню за адзін сезон – 12, 19 і 25 мая 2024 года.

Непальская альпіністка і фотажурналістка Пурніма Шрэста стала першай жанчынай, якая тройчы ўзышла на вяршыню за адзін сезон – 12, 19 і 25 мая 2024 года. - Sputnik Беларусь
14/14

Непальская альпіністка і фотажурналістка Пурніма Шрэста стала першай жанчынай, якая тройчы ўзышла на вяршыню за адзін сезон – 12, 19 і 25 мая 2024 года.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0