https://bel.sputnik.by/20240529/lukashenka-padpsa-zakon-ab-prypynenn-dzeyannya-dzuse-1086631496.html
Лукашэнка падпісаў закон аб прыпыненні дзеяння ДЗУСЕ
Лукашэнка падпісаў закон аб прыпыненні дзеяння ДЗУСЕ
Sputnik Беларусь
Беларускі бок далучыўся да Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе ў лістападзе 1990 года, амаль 34 гады таму. 29.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-29T10:25+0300
2024-05-29T10:25+0300
2024-05-29T10:25+0300
дзусе
аляксандр лукашэнка
еўропа
ес
у беларусі
беларусь
бяспека
навіны
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/14/1086366531_0:142:1200:817_1920x0_80_0_0_3c69d4a798b100ed9cfe1b20d66b2eb7.png
МІНСК, 29 мая – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб прыпыненні дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, дакумент №8-З ад 24 мая афіцыйна апублікаваны ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Закон быў прыняты ніжняй палатай беларускага парламента 17 красавіка гэтага года і ўхвалены верхняй – 6 мая.Раней на стадыі разгляду законапраекта ў Палаце прадстаўнікоў дэпутаты адзначалі, што Мінск гатоў адмяніць прыпыненне ўдзелу ў ДЗУСЕ, калі краіны НАТА таксама "вернуцца ў дагавор" і пачнуць выконваць яго нормы.Дагавор і абавязацельствыДагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе прадугледжвае абмежаванні сумарных узроўняў звычайных узбраенняў і тэхнікі па пяці асноўных катэгорыях: танкі, баявыя браніраваныя машыны, артылерыя, ударныя верталёты і баявыя самалёты. У ДЗУСЕ ёсць і абавязацельствы па праверках: абмен інфармацыяй і правядзенне інспекцый.Раней у жніўні 2022 года Чэхія вырашыла не выконваць дагавор у дачыненні да Беларусі. У сакавіку 2023 года таксама зрабіла Польшча.Акрамя таго, у лістападзе мінулага года Паўночнаатлантычны савет НАТА заявіў аб намеры краін-членаў прыпыніць удзел у ДЗУСЕ.Таксама ў лістападзе 2023 года Масква паведаміла, што Расія выходзіць з ДЗУСЕ, а прыпыніла дзеянне гэтай дагавора яшчэ ў 2007-м.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230904/polshcha-parushae-dagavor-ab-zvychaynykh-uzbroenykh-slakh-u-erope--mnabarony-1079145564.html
еўропа
ес
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/14/1086366531_57:0:1148:818_1920x0_80_0_0_8da133c18495893568110e4bfbf25928.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзусе, аляксандр лукашэнка, еўропа, ес, у беларусі, беларусь, бяспека, навіны , палітыка, у свеце
дзусе, аляксандр лукашэнка, еўропа, ес, у беларусі, беларусь, бяспека, навіны , палітыка, у свеце
Лукашэнка падпісаў закон аб прыпыненні дзеяння ДЗУСЕ
Беларускі бок далучыўся да Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе ў лістападзе 1990 года, амаль 34 гады таму.
МІНСК, 29 мая – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб прыпыненні дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, дакумент №8-З ад 24 мая афіцыйна апублікаваны ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Закон быў прыняты ніжняй палатай беларускага парламента 17 красавіка гэтага года і ўхвалены верхняй – 6 мая.
"Прыпыніць дзеянне Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе ад 19 лістапада 1990 года", - гаворыцца ў дакуменце.
Раней на стадыі разгляду законапраекта ў Палаце прадстаўнікоў дэпутаты адзначалі, што Мінск гатоў адмяніць прыпыненне ўдзелу ў ДЗУСЕ, калі краіны НАТА таксама "вернуцца ў дагавор" і пачнуць выконваць яго нормы.
Дагавор і абавязацельствы
Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе прадугледжвае абмежаванні сумарных узроўняў звычайных узбраенняў і тэхнікі па пяці асноўных катэгорыях: танкі, баявыя браніраваныя машыны, артылерыя, ударныя верталёты і баявыя самалёты. У ДЗУСЕ ёсць і абавязацельствы па праверках: абмен інфармацыяй і правядзенне інспекцый.
Раней у жніўні 2022 года Чэхія вырашыла не выконваць дагавор у дачыненні да Беларусі. У сакавіку 2023 года таксама зрабіла Польшча.
Акрамя таго, у лістападзе мінулага года Паўночнаатлантычны савет НАТА заявіў аб намеры краін-членаў прыпыніць удзел у ДЗУСЕ.
Таксама ў лістападзе 2023 года Масква паведаміла, што Расія выходзіць з ДЗУСЕ, а прыпыніла дзеянне гэтай дагавора яшчэ ў 2007-м.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"