Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка распавёў аб дамоўленасцях з Пуціным па асваенні космасу

© Photo : Telegram / Госкорпорация "Роскосмос" / Константин БорисовМіжнародная касмічная станцыя
Міжнародная касмічная станцыя - Sputnik Беларусь, 1920, 29.05.2024
Падпісацца
Па словах беларускага лідара, расійскі прэзідэнт прапанаваў Мінску далучыцца да будаўніцтва арбітальнай станцыі.
МІНСК, 29 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў аб дамоўленасцях са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным па далейшым сумесным ўдзеле ў асваенні космасу.
Паводле яго слоў, у частцы прадаўжэння палётаў у космас ёсць дамоўленасць аб магчымасці ўключэння прадстаўнікоў Беларусі ў групу касманаўтаў Расіі (калі ўзнікне такая неабходнасць) для праходжання доўгатэрміновай падрыхтоўкі з пастаяннымі задачамі і праграмай.

"Мы з Пуціным дамовіліся: калі ласка, ён кажа, у лік касманаўтаў мы гатовы ўключыць. Мы дамовіліся з расіянамі – па конкурсе. Пройдзеце конкурс – будзеце ў групе касманаўтаў рыхтавацца", - сказаў Лукашэнка, яго цытуе БелТА.

Акрамя гэтага, беларускі лідар закрануў планы Расіі пабудаваць уласную арбітальную станцыю. Па словах Лукашэнкі, Пуцін прапанаваў Беларусі далучыцца да гэтага праекта і працаваць разам, наколькі гэта магчыма.
"Падумаем. Калі нашы разумныя людзі адважацца на гэта, будзем удзельнічаць. Але і гэта для нас не галоўнае. Нам трэба свой сектар захаваць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка адзначыў, што яшчэ з савецкіх часоў Беларусь займае пэўную нішу ў касмічнай галіне. Краіна актыўна займаецца вытворчасцю розных кампанентаў для касмічнай тэхнікі, у тым ліку спадарожнікі і мікраэлектроніку. І, на яго думку, у гэтым напрамку трэба прадаўжаць працаваць і далей.
"Мы вырабляем шмат для космасу, асабліва цяпер. Пачынаючы ад мікраэлектронікі, чыпаў, дапамагаючы нашай касманаўтыцы, якая засталася ў Расіі. Мы рабілі і робім добрыя касмічныя спадарожнікі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Мы ў гэтым напрамку працуем і будзем працаваць", - заявіў прэзідэнт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Касмічны здымак з арбіты Зямлі - Sputnik Беларусь, 1920, 23.05.2024
РФ прапанавала краінам БРІКС асвойваць далёкі космас на ядзерных буксірах
Стужка навiн
0