https://bel.sputnik.by/20240529/sustrecha-kranko-mzs-belarus--vengry-prakhodzts-u-mnsku-1086628019.html
Сустрэча кіраўнікоў МЗС Беларусі і Венгрыі праходзіць у Мінску
Сустрэча кіраўнікоў МЗС Беларусі і Венгрыі праходзіць у Мінску
Sputnik Беларусь
Міністры правядуць чарговае пасяджэнне міжурадавай камісіі, якая займаецца пытаннямі эканамічнага супрацоўніцтва. 29.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-29T10:13+0300
2024-05-29T10:13+0300
2024-05-29T11:00+0300
петэр сіярта
сяргей алейнік
мзс беларусі
навіны
палітыка
эканоміка
бяспека
венгрыя
у свеце
спецаперацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/1d/1086626443_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_638007a05d0eb055898df936596f6612.jpg
МІНСК, 29 мая – Sputnik. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Венгрыі Сяргей Алейнік і Петэр Сіярта правялі сустрэчу і вузкім складзе, пасля чаго пачалося пасяджэнне беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, паведамляе Sputnik.Ён адзначыў, што адносіны Беларусі і Венгрыі развіваюцца паступальна па ўсіх напрамках.Паводле слоў міністра, у ходзе пасяджэння камісіі будуць абмеркаваны пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі.Адкрытыя каналы камунікацыіМіністр замежных спраў і знешняга гандлю Петэр Сіярта ў сваю чаргу выказаў меркаванне, што важна трымаць каналы камунікацыі паміж Будапештам і Мінскам адкрытымі.Таксама падчас пашыранага пасяджэння ён коратка закрануў тэму ўкраінскага канфлікту і санкцый."Мы працягваем спадзявацца на мір – як краіна, якая знаходзіцца па суседстве з Украінай. У нас усё яшчэ захоўваецца надзея на мір. Сітуацыя застаецца няпростай. І ў тым ліку ў нашых двухбаковых адносінах. Санкцыі ўведзены Еўрасаюзам, але існуюць сферы, якія імі не закранаюцца", - сказаў ён.Сіярта ўдакладніў, што ў Будапешта ёсць вельмі прамая і дакладная пазіцыя: Венгрыя гатова ўмацоўваць супрацоўніцтва з беларускім бокам ва ўсіх сферах, якія з’яўляюцца юрыдычна адкрытымі."Гэта такія сферы, як сельская гаспадарка, фармацэўтыка, прамысловасць, харчовая бяспека", - дадаў міністр.Паводле яго слоў, венгерская дэлегацыя прыехала ў Беларусь з кіраўнікамі 24 венгерскіх кампаній, якія ўдзельнічаюць у беларуска-венгерскім бізнес-форуме. І адзначыў, што гэты візіт звязаны не толькі з палітычнай цікавасцю, а цікавасцю з боку бізнесу."А мы, як палітыкі, павінны гэту цікавасць задаволіць", - сказаў на заканчэнне Сіярта.Сёння ў Мінску будзе падпісаны шэраг дакументаў, сярод якіх пратакол 12-га пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, праграма супрацоўніцтва паміж міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і міністэрствам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі на 2024-2025 гг., а таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь і міністэрствам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі аб паглыбленні супрацоўніцтва ў сферы ядзернай энергетыкі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240417/orban-ldary-erasayuza-pavnny-systs--adstaku-1085552971.html
венгрыя
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/1d/1086626443_51:0:1188:853_1920x0_80_0_0_6abe652c7c66caefc23e31d44fcd314e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
петэр сіярта, сяргей алейнік, мзс беларусі, навіны , палітыка, эканоміка, бяспека, венгрыя, у свеце, спецаперацыя, украіна, у беларусі, беларусь
петэр сіярта, сяргей алейнік, мзс беларусі, навіны , палітыка, эканоміка, бяспека, венгрыя, у свеце, спецаперацыя, украіна, у беларусі, беларусь
Сустрэча кіраўнікоў МЗС Беларусі і Венгрыі праходзіць у Мінску
10:13 29.05.2024 (абноўлена: 11:00 29.05.2024) Міністры правядуць чарговае пасяджэнне міжурадавай камісіі, якая займаецца пытаннямі эканамічнага супрацоўніцтва.
МІНСК, 29 мая – Sputnik. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Венгрыі Сяргей Алейнік і Петэр Сіярта правялі сустрэчу і вузкім складзе, пасля чаго пачалося пасяджэнне беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, паведамляе Sputnik.
"Мы сёння сабраліся, каб абмеркаваць двухбаковыя адносіны і сітуацыю ў рэгіёне", - заявіў у ходзе сустрэчы Алейнік.
Ён адзначыў, што адносіны Беларусі і Венгрыі развіваюцца паступальна па ўсіх напрамках.
Паводле слоў міністра, у ходзе пасяджэння камісіі будуць абмеркаваны пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі.
"З апошняй нашай сустрэчы ў Будапешце сітуацыя ў рэгіёне працягнула змяняцца, таму яшчэ больш значны той факт, што мы працягваем захоўваць жаданне і імкненне да развіцця ўзаемадзеяння да ўмацавання партнёрскіх адносін па напрамках, якія нас цікавяць", - падкрэсліў Алейнік.
Адкрытыя каналы камунікацыі
Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Петэр Сіярта ў сваю чаргу выказаў меркаванне, што важна трымаць каналы камунікацыі паміж Будапештам і Мінскам адкрытымі.
Таксама падчас пашыранага пасяджэння ён коратка закрануў тэму
ўкраінскага канфлікту і санкцый.
"Мы працягваем спадзявацца на мір – як краіна, якая знаходзіцца па суседстве з Украінай. У нас усё яшчэ захоўваецца надзея на мір. Сітуацыя застаецца няпростай. І ў тым ліку ў нашых двухбаковых адносінах. Санкцыі ўведзены Еўрасаюзам, але існуюць сферы, якія імі не закранаюцца", - сказаў ён.
Сіярта ўдакладніў, што ў Будапешта ёсць вельмі прамая і дакладная пазіцыя: Венгрыя гатова ўмацоўваць супрацоўніцтва з беларускім бокам ва ўсіх сферах, якія з’яўляюцца юрыдычна адкрытымі.
"Гэта такія сферы, як сельская гаспадарка, фармацэўтыка, прамысловасць, харчовая бяспека", - дадаў міністр.
Паводле яго слоў, венгерская дэлегацыя прыехала ў Беларусь з кіраўнікамі 24 венгерскіх кампаній, якія ўдзельнічаюць у беларуска-венгерскім бізнес-форуме. І адзначыў, што гэты візіт звязаны не толькі з палітычнай цікавасцю, а цікавасцю з боку бізнесу.
"А мы, як палітыкі, павінны гэту цікавасць задаволіць", - сказаў на заканчэнне Сіярта.
Сёння ў Мінску будзе падпісаны шэраг дакументаў, сярод якіх пратакол 12-га пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, праграма супрацоўніцтва паміж міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і міністэрствам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі на 2024-2025 гг., а таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь і міністэрствам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі аб паглыбленні супрацоўніцтва ў сферы ядзернай энергетыкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"