https://bel.sputnik.by/20240529/syarta-sanktsyynaya-paltyka-erasayuza-pravallasya-1086644275.html
Сіярта: санкцыйная палітыка Еўрасаюза правалілася
Сіярта: санкцыйная палітыка Еўрасаюза правалілася
Sputnik Беларусь
Венгрыя заўсёды выступае супраць абмежавальных мер, якія пагражаюць інтарэсам краіны, адзначыў кіраўнік МЗС краіны. 29.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-29T13:23+0300
2024-05-29T13:23+0300
2024-05-29T13:54+0300
петэр сіярта
сяргей алейнік
венгрыя
у беларусі
беларусь
ес
санкцыі
палітыка
эканоміка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/1d/1086641417_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_824150ced84a122a0b2a495988c7a320.jpg
МІНСК, 29 мая – Sputnik. Санкцыйная палітыка краін Захаду ў дачыненні да Беларусі і Расіі правалілася, аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта пасля прэс-канферэнцыі ў Мінску.Сіярта на чале венгерскай дэлегацыі знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам. Сёння ён сустрэўся з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Алейнікам, бакі абмеркавалі супрацоўніцтва дзвюх краін.Ён адзначыў, што Венгрыя была б рада адсутнасці санкцыйных пакетаў у адносінах да Беларусі і Расіі. Паводле слоў кіраўніка венгерскага МЗС, зараз ідзе размова аб 14-м пакеце санкцый, і Венгрыя спадзяецца на тое, што ён не закране нацыянальныя інтарэсы краіны і не перашкодзіць адносінам Будапешта з Мінскам і Масквой.Шкода інтарэсам краіныНа пытанне аб тым, ці будзе Венгрыя блакіраваць чарговы пакет санкцый, Сіярта адказаў, што Венгрыя заўсёды выступае супраць тых мер, якія шкодзяць эканамічным інтарэсам краіны.Кіраўнік МЗС Венгрыі назваў прычыну, па якой краіна да гэтага часу можа закупляць расійскую нафту."Мы ясна далі зразумець: у выпадку, калі мы не атрымаем выключэнне, то застанемся без нафты", - сказаў Сіярта.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240529/belarus--vengryya-padpsal-darozhnuyu-kartu-supratsontstva-atamnykh-stantsyy-1086636293.html
венгрыя
беларусь
ес
еўрасаюз
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/1d/1086641417_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_7d5114f5ca6c9b62464e0976e7afdf61.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
петэр сіярта, сяргей алейнік, венгрыя, у беларусі, беларусь, ес, санкцыі, палітыка, эканоміка, навіны , у свеце, еўрасаюз
петэр сіярта, сяргей алейнік, венгрыя, у беларусі, беларусь, ес, санкцыі, палітыка, эканоміка, навіны , у свеце, еўрасаюз
Сіярта: санкцыйная палітыка Еўрасаюза правалілася
13:23 29.05.2024 (абноўлена: 13:54 29.05.2024) Венгрыя заўсёды выступае супраць абмежавальных мер, якія пагражаюць інтарэсам краіны, адзначыў кіраўнік МЗС краіны.
МІНСК, 29 мая – Sputnik. Санкцыйная палітыка краін Захаду ў дачыненні да Беларусі і Расіі правалілася, аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта пасля прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Сіярта на чале венгерскай дэлегацыі знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам. Сёння ён сустрэўся з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Алейнікам, бакі абмеркавалі супрацоўніцтва дзвюх краін.
"Санкцыйная палітыка (Захаду - Sputnik) правалілася. І гэта не палітычная заява, гэта факт. Еўрапейская эканоміка шмат што страціла з-за санкцыйнай палітыкі", - сказаў Сіярта.
Ён адзначыў, што Венгрыя была б рада адсутнасці санкцыйных пакетаў у адносінах да Беларусі і Расіі. Паводле слоў кіраўніка венгерскага МЗС, зараз ідзе размова аб 14-м пакеце санкцый, і Венгрыя спадзяецца на тое, што ён не закране нацыянальныя інтарэсы краіны і не перашкодзіць адносінам Будапешта з Мінскам і Масквой.
На пытанне аб тым, ці будзе Венгрыя блакіраваць чарговы пакет санкцый, Сіярта адказаў, што Венгрыя заўсёды выступае супраць тых мер, якія шкодзяць эканамічным інтарэсам краіны.
"Напрыклад, прычына, чаму да гэтага часу няма санкцый у адносінах супрацоўніцтва ў ядзернай сферы, гэта факт, што мы дакладна далі зразумець, што не можам іх прыняць", - падкрэсліў Сіярта.
Кіраўнік МЗС Венгрыі назваў прычыну, па якой краіна да гэтага часу можа закупляць расійскую нафту.
"Мы ясна далі зразумець: у выпадку, калі мы не атрымаем выключэнне, то застанемся без нафты", - сказаў Сіярта.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"